Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 89
Перейти на страницу:

— Дружна папрацавалі ўсе.

— Я, э, ну... — ён выпрастаўся. — У мяне, э, ёсьць тут заўвага, дробязная, э, вось, у гэтым месцы, — старшыня ўказальным пальцам павёў па першых сказах другой часткі справаздачы. — Прапаную вам падкрэсьліць тут дасягненьні... Скажам, прыкладна, э, так: "Нягледзячы на бясспрэчна вялікія дасягаеньні каапэратыву, наглядаюцца ў яго дзейнасьці, праўда, i некаторыя недахопы..." Га?

— Калі ласка, — згадзіўся зь ім Сьцяпан i ўласнаручна ўвёў у чарнавік папраўку. — Яшчэ дзе?

— Бачыце, э, у сьвятле вышэй папраўленага ня надта апраўдана гучаць дзе-якія высновы... Вось: "Неабходна правесьці кадравую вэрыфікацыю кіраўніцкага пэрсаналу ў ваддзелах, кіруючыся перш за ўсё спэцыялістычнай кампэтэнтнасьцю ягонага асабовага складу", — старшыня падняў галаву й зноўку яе апусьціў, паглыбіўся ў чытаньне. — Гучыць фальшыва, не? Прапаную: "Правесьці больш строгую кадравую вэрыфікацыю..." й гэтак далей. Э, га?

— Нашто вам, пане старшыня, такія фармулёўкі? Яны якраз і фальшывыя, будуць гаварыць няпраўду. Тое, менавіта, што, маўляў, ёсьць вельмі добра ў нас і можа быць цудоўна, гэ-гэ-гэ... Выбачайце, мо я не зразумеў вас? Але калі мы ўзяліся дапамагчы вам, пане старшыня...

— Дапамагчы мне? Жартуеце, пане Сумленевіч!

— Як гэта?

— А так! — засоп старшыня. — Вы ўявіце сябе самога, э, на маім месцы. I вам прыносяць такую, во, справаздачу. Вы чытаеце яе. I што, э, робіце самі?

— Калі ласка, пане старшыня, — суха загаварыў Сьцяпан. — Я аналізую яе. Склікаю ўправу каапэратыву. Я ўжо ведаю, што трэба зрабіць. Праводжу, мэтанакіравана, дыскусію ва ўправе, арганізоўваю чыстку...

— Не, э, вы не ўяўляеце сябе на маім месцы, шаноўны пане. Вас яшчэ не ўкусіла свая вош. Вы не перастаеце гаварыць зьнізу ўгору, вось, э, зьнізу, усё зьнізу, э, задраўшы галаву... Не дапамагаеце вы, а — вымагаеце... Вымагаеце ды ўсё вымагаеце... — старшыня працягнуў руку ў барык. — Зробім, э, па чарцы?

— Не пачнем-жа мы, цэлай камісіяй, утойваць тое, што дрэннае ва ўстанове, — Сьцяпан машынальна надпіў з падстаўленай яму чаркі з каньяком, пераўтварацца ў банду ашуканцаў! Прабачце за вострае слова.

— Чаму, Сьцяпане, ты трапна здагадваешся ды, э, памылкова разважаеш, га? запытаў ён голасам імгненна закаханага. — Ты патрэбны мне! Разумееш? Я абяцаю табе, што на працягу двух гадоў ты зможаш купіць сабе аўтамашыну, э, а ў пэрспэктыве — збудаваць асабняк і жыць, э, не аглядаючыся на ласку цесьця. Ну, э, як табе гэта падабаецца?

— Мне, калі ўжо пытаецеся, гэта не падабаецца.

— Чаму?

— Вы прапануеце мне быць злодзеем.

— Ты гэта так зразумеў?

— Менавіта, так.

— Не гарачыцеся, пане Сумленевіч. Прадумайце ўсё. Пагаварэце з жонкай, зь цесьцем...

— Дзякую вам за параду.

— Я — усур'ёз!

— Я — не сумняваюся ў тым.

— Ну, э, так, — старшыня дапіў сваю чарку. — Ну, а над справаздачай камісіі, я так лічу, э, вы яшчэ папрацуйце зь вечарок... Э, няшмат тут трэба ў ёй дарабіць. Галоўнае, гладзей пачаткі новарадкоўяў...

— Ня будзе, пане старшыня, ніякіх вечаркоў, ні даробак, пераробак, крываробак і ўсялякіх недаробак. Будзе так, як напісана! — ён выхапіў з рук старшыні паперы й зьнерухомеў, ад абурэньня ня могучы ўжо гаварыць.

— Смаркач ты! Думаеш — хто-небудзь гэтае, э, падпіша табе?

— Я сам падпішу! — сарвалася ў Сьцяпана. — Вы кожнага запалохаеце, але не мяне! Падпішу, разашлю, куды трэба, даволі ўжо... — ён зацяўся ў сабе.

— Гэта, э, будзе твой апошні подпіс у каапэратыве. Абяцаю табе!..

— Пажывем — пабачым...

— Бывай здароў i, э, наракай на самога сябе.

— Не... Я не дарую таго!

— Халера цябе ведае, э, чаго ты, э, хочаш.

— Да пабачэньня вам, — Сьцяпан кінуўся ў дзьверы.

— !дзі з Богам...

Старшыня гаварыў далей, але Сьцяпан ужо ня чуў яго. Ён выбег на вуліцу, забыўшыся пра летні плашч, які пакінуў у сакратарыяце. (Парт'е даў у сьледзтве паказаньні, што Сьцяпан, бы ненармальны, зьбягаў з усходаў першага паверху, мармычучы пад носам: "Я табе пакажу!.. Я табе пакажу!..")

Знайшліся й такія, што бачылі, як Сумленевіч падпальваў машыну. Ён, сьведчылі яны, выпусьціў з бака бэнзін, каб не дайшло да выбуху, што дадаткова даказвала сьвядома злачыннае дзеяньне Сьцяпана на шкоду пацярпелага старшыні. Бак усё роўна ўзарваўся-б, аднак-жа так ня сталася; нехта казаў, што Сьцяпан наліў у яго поўна вады... Агонь ахапіў нават калодзежык каналізацыі, куды нацякаў успалыхнулы бэнзін i адкуль — таксама й гэта бачылі — выскоквалі пацукі (аднаго, спаленага, усе хадзілі глядзець, але, аказалася, гэта быў жмут клочча ці пакульля). Гаварылася — калі Сумленевіча выпусьцілі з камісарыяту што ў той машыне старшыні сядзела яго, Сьцяпана, жонка, бязьдзетная фахоўка, i ён з францускім ключом у руцэ пагнаўся за ёю, а яна, скінуўшы з ног пантофлі на высокіх абцасах, паімчала церазь нізкія платы агародаў у кірунку стражніцкай вежы пажарнікаў, каб, падняўшы там трывогу, выратаваць рэшткі дабра ягонага шэфа...

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)