Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 40
Перейти на страницу:
Выйшаў Шынгебіс з вігвама; З Ветрам Поўначы змагаўся Усю ноч ён на балоце, А пад раніцу дыханне Заняло ў Кабібанокі, Хватка лютая прапала, I пачаў ён на світанні У палац свой адыходзіць, Дзе труса, Вабаса, царства,— Сорам гнаў яго на Поўнач. Як сустрэў, так і праводзіў Дзёрзкі Шынгебіс асілка Песняй: «О Кабібанока, Ты — мой нудны спадарожнік!»
Шавандазі, тлусты, сонны, Жыў на поўдні, дзе ў дрымотным Бляску сонечных праменняў Увесь час пануе лета. Гэта з ласкі Шавандазі Шоша, ластаўка, вясною Прылятае, а таксама Гусі дзікія, Авейса, Сіваграк, і летам маем Мы тытунь ды вінаграду Гронкі з ласкі Шавандазі.
Дым, што з люлькі Шавандазі, Поўніць водарам паветра, На зямлю кладзецца парай, Цьмяным бляскам — на азёры, На абрысы гор — смугою, Ён у Месяц Лыж прыносіць У Паўночную Краіну Мяккай восені дыханне.
Бесклапотны Шавандазі! Толькі раз азмрочыў ценем Ён свой твар, тугою — сэрца: Неяк, гледзячы на поўнач, Ён убачыў сярод стэпу Адзінокую дзяўчыну, Адарвапь вачэй не мог ён Ад яе фігуры зграбнай. Быў на ёй убор зялёны I былі, як сонца, косы.
Дзень за днём глядзеў маўкліва Ён на косы залатыя, Уздыхаў, і сэрца шчырым Разгаралася каханнем Да пяшчотнае дзяўчыны. Але быў гультай заўзяты Бесклапотны Шавандазі, Тлусты, сонны, нерухомы: Уздыхаў, пайсці марудзіў Да каханай на спатканне, Толькі ўсё глядзеў на косы I на стан дзяўчыны прэрый.
Ды аднойчы на світанні Ён заўважыў, як змяніўся Твар дзяўчыны, як раптоўна Збляклі косы залатыя. «О мой брат з Краін Паўночных, Дзе труса, Вабаса, царства, Дзе ўладарыць Сівер Люты! Ты дзяўчыну ўкраў, якую Я лічыў сваёй каханай, Ты яе Паўночнай казкай, Казкай Сіверу прывабіў!»
Так няшчасны Шавандазі Хмаркам скардзіўся дарэмна, I блукаў спякотным стэпам Вецер Поўдня, поўны палкіх Уздыханняў Шавандазі, Ад якіх паплыў паветрам Белы пух, нібы сняжынкі. Так загінула дзяўчына Ад дыхання Шавандазі, А з вачэй яго навечна Зніклі косы залатыя.
Як ты жорстка памыліўся, Летуценнік Шавандазі! Ты ўздыхаў не па жанчыне, Ты глядзеў не на дзяўчыну, А на кветку-абдзіманку. Ты ўздыхаў па ёй сардэчна, З пачуццём такім гарачым, Што твой подых, быццам вецер, Па зямлі яе развеяў. Бедны, бедны, летуценнік!
Так магутны Мэджэківіс, Уладар вятроў, у небе Месца ўсім сынам акрэсліў, Удакладніў абавязкі; Так пакінуў Мэджэківіс За сабой Заходні Вецер.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)