Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 79
Перейти на страницу:

Усё гэта я з вялікай цяжкасцю перанёс у лодку і адчаліў. Спачатку я пайшоў на вёслах і трымаўся, па магчымасці, бліжэй да берага.

Калі я дасягнуў паўночна-ўсходняга канца выспы і трэба было ўзняць ветразь, каб пусціцца ў адкрытае мора, я спыніўся ў нерашучасці.

«Ісці ці не ісці? Рызыкаваць ці не?» — пытаўся я сам у сябе.

Я зірнуў на хуткі струмень марскога цячэння, што абгінала выспу, і ўспомніў, якая страшэнная небяспека пагражала мне ў час мае першай паездкі. І памалу мая рашучасць пачала слабець. Тут абодва цячэнні сутыкаліся, і я добра бачыў, што ў якое б цячэнне я ні трапіў, любое з іх знясе мяне далёка ў адкрытае мора.

«Мая ж лодка такая малая, — казаў я сабе, — што варта ўзняцца свежаму ветру, і яе зараз жа захлісне хваляй, і тады мая пагібель немінучая».

Пад уражаннем гэтых думак я зусім аслабеў і ўжо гатовы быў адмовіцца ад свае задумы. Я зайшоў у невялічкую бухтачку, прычаліў да берага, сеў на пагорак і глыбока задумаўся, не ведаючы, што мне рабіць.

Але неўзабаве пачаўся прыліў, і я ўбачыў, што справа выглядае ўжо зусім не так кепска: выявілася, што адліў ідзе з паўднёвага боку выспы, а цячэнне прыліву — з паўночнага, так што калі я, вяртаючыся з разбітага судна, буду трымаць курс да паўночнага берага выспы, то застануся жывы і здаровы.

Значыць, баяцца няма чаго. Я зноў падбадзёрыўся і вырашыў заўтра ж, на світанні, выйсці ў мора.

Надышла ноч. Я пераначаваў у лодцы, накрыўшыся матроскім бушлатам, а раніцай рушыў у дарогу.

Спачатку я ўзяў курс у адкрытае мора, прама на поўнач, пакуль не трапіў у струмень цячэння, якое накіроўвалася на ўсход. Мяне панесла вельмі хутка, і менш чым за дзве гадзіны я даплыў ужо да карабля.

Змрочнае відовішча адкрылася маім вачам: карабель (відаць, гішпанскі) уткнуўся носам паміж двух уцёсаў.

Карма была знесена; уцалела толькі насавая частка. І грот-мачта і фок-мачта былі спілаваны.

Калі я падышоў да борта, на палубе паказаўся сабака. Убачыўшы мяне, ён пачаў кідацца і скавытаць, а калі я паклікаў яго, ён скочыў у ваду і падплыў да мяне. Я ўзяў яго ў лодку. Сабака паміраў з голаду і смагі. Я даў яму кавалак хлеба, і ён накінуўся на яго, як згаладалы ў снежную зіму воўк. Калі сабака наеўся, я даў яму крыху вады, і ён пачаў так прагна хлябтаць, што напэўна лопнуў бы, калі б даць яму ўволю.

Затым я падняўся на карабель. Першае, што я ўбачыў, гэта былі два трупы: яны ляжалі ў рубцы, моцна счапіўшыся рукамі. Відаць, калі карабель наскочыў на скалу, яго ўвесь час залівала велізарнымі хвалямі, таму што была страшэнная бура, і гэтыя два чалавекі, баючыся, каб іх не змыла за борт, ухапіліся адзін за аднаго ды так і захлынуліся. Хвалі былі такія высокія і так часта захліствалі палубу, што карабель, па сутнасці, увесь час знаходзіўся пад вадой, і тыя, каго не змылі хвалі, захлынуліся ў каютах і ў кубрыку.

Апрача сабакі, на караблі не засталося ніводнай жывой істоты.

Большую частку рэчаў, відаць, таксама змыла ў мора, а тыя, што засталіся, прамоклі. Праўда, у труме стаялі нейкія бочкі з віном ці з гарэлкай, але яны былі такія вялікія, што я нават не спрабаваў скрануць іх з месца.

Было там яшчэ некалькі скрыняў, якія, відаць, належалі матросам; дзве скрыні я знёс у лодку, нават не паспрабаваўшы адчыніць іх. Калі б замест насавой часткі ўцалела карма, мне, напэўна, трапілася б нямала дабра, таму што нават у гэтых дзвюх скрынях я пасля знайшоў сякія-такія каштоўныя рэчы. Карабель, відаць, быў вельмі багаты.

Апрача скрынь, я знайшоў на караблі бочачку з нейкім спіртным напіткам. У бочачцы было не менш за дваццаць галонаў, і мне давялося нямала памучыцца, каб перацягнуць яе ў лодку. У каюце я знайшоў некалькі стрэльбаў і вялікую парахаўніцу, а ў ёй фунты чатыры пораху. Стрэльбы я пакінуў, бо яны мне былі не патрэбны, а порах узяў. Узяў я таксама шуфлік і шчыпцы для вугалю, яны мне былі вельмі патрэбны. Узяў два медныя кацялкі і медны кафейнік.

З усім гэтым грузам, а таксама з сабакам я адчаліў ад карабля, бо пачынаўся прыліў. У той жа дзень, недзе к гадзіне ночы, я вярнуўся на выспу стомлены і змучаны ўшчэнт. Я вырашыў перанесці сваю здабычу не ў пячору, а ў новы грот, таму што туды было бліжэй. Ноч я зноў пераначаваў у лодцы, а раніцой, падмацаваўшыся снеданнем, выгрузіў на бераг прывезеныя рэчы і ўважліва іх перабраў і перагледзеў. У бочачцы быў ром, але, сказаць па праўдзе, няўдалы, куды горшы за той, які мы пілі ў Бразіліі.

Затое, калі я адчыніў скрыні, я знайшоў у іх многа карысных і каштоўных рэчаў.

У адной з іх быў, напрыклад, куфэрак вельмі зграбнай і мудрагелістай формы. У куфэрку было многа бутэлек з прыгожымі срэбнымі коркамі; у кожнай бутэльцы не менш трох пінт выдатнага духмянага лікёру.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)