Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 79
Перейти на страницу:

Там жа я знайшоў чатыры бляшанкі цудоўнай зацукраванай садавіны; на жаль, дзве з іх былі сапсаваны салёнай марской вадой, але дзве былі так шчыльна закаркаваны, што ў іх не пранікла ні кроплі вады. У скрыні я знайшоў некалькі зусім яшчэ моцных сарочак, і гэта знаходка мяне вельмі ўзрадавала; затым паўтары тузіны каляровых шыйных хусцінак і столькі ж белых палатняных насавых хусцінак, якія мяне вельмі ўзрадавалі, таму што няма нічога прыемней, як у гарачыню выціраць спацелы твар тонкай палатнянай хусцінкай.

На дне скрыні я знайшоў тры мяшэчкі з грашыма і некалькі невялікіх зліткаў золата, вагою, мне здаецца, каля фунта.

У другой скрыні былі курткі, штаны і камзолы, даволі паношаныя, з таннай матэрыі.

Прызнацца, калі я збіраўся на гэты карабель, я думаў, што знайду на ім куды больш карысных і каштоўных рэчаў. Праўда, я разжыўся на даволі прыстойную суму грошай, але ж грошы цяпер былі для мяне непатрэбным смеццем! Я ахвотна аддаў бы ўсе тыя грошы за тры-чатыры пары самых звычайных чаравікаў і панчох, якіх не насіў вось ужо некалькі год.

Склаўшы здабычу ў надзейным месцы і пакінуўшы там сваю лодку, я рушыў назад пехатой. Была ўжо ноч, калі я вярнуўся дадому. Дома ўсё было ў поўным парадку: спакойна, утульна і ціха. Папугай прывітаў мяне ласкавым словам, а казляняты з такой радасцю кінуліся да мяне, што я не мог не пагладзіць іх і не даць ім свежых каласоў.

Ранейшыя мае страхі з таго часу як быццам развеяліся, і я зажыў па-старому, без усякіх хваляванняў, урабляючы свае палі і даглядаючы жывёлу, да якой прывык яшчэ мацней, чым раней.

Так я пражыў амаль два гады, у поўным дастатку, не ведаючы ніякіх нягод. Але ўсе гэтыя два гады я толькі і думаў пра тое, як бы мне пакінуць маю выспу. З той хвіліны, як я ўбачыў карабель, які абяцаў мне волю, мая адзінота зрабілася для мяне яшчэ больш ненавіснай. Дні і ночы праводзіў я ў думках пра ўцёкі з гэтай турмы. Калі б я меў баркас, хоць бы накшталт таго, на якім я ўцёк ад маўраў, я без роздуму рушыў бы ў мора, нават не думаючы пра тое, куды занясе мяне вецер.

Нарэшце я прыйшоў да пераканання, што мне ўдасца вырвацца на волю толькі ў тым выпадку, калі я захаплю каго-небудзь з дзікуноў, якія наведваюць маю выспу. Лепш за ўсё было б захапіць аднаго з тых няшчасных, якіх гэтыя людаеды прывозілі сюды, каб разарваць і з'есці. Я выратую яму жыццё, і ён дапаможа мне вырвацца на волю. Але план гэты вельмі цяжкі і небяспечны: для таго, каб захапіць патрэбнага мне дзікуна, я павінен буду напасці на натоўп людаедаў і перабіць усіх да адзінага, а гэта наўрад ці мне ўдасца. Апрача таго, мая душа жахалася пры адной толькі думцы, што мне давядзецца праліць столькі чалавечай крыві няхай сабе і дзеля ўласнага выратавання.

Доўга гэтак змагаўся я сам з сабою, пакуль, нарэшце, палымяная прага волі не перамагла ўсе довады развагі і сумлення. Я вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, захапіць аднаго з дзікуноў у першы ж раз, як яны прыедуць на маю выспу.

І вось я пачаў амаль штодня падкрадвацца ад свае крэпасці да таго далёкага берага, да якога найбольш пэўна маглі прычаліць пірогі дзікуноў. Я хацеў захапіць іх знянацку. Але прайшло паўтара года — і нават болей, — а дзікуны не паказваліся. У рэшце рэшт нецярпенне маё зрабілася такое неадольнае, што я зусім забыў пра асцярожнасць і ўявіў сабе чамусьці, што, калі б мне давялося стрэцца з дзікунамі, я лёгка справіўся б не толькі з адным, але і з двума і нават з трыма.

Раздзел дваццаць першы

Рабінзон выратоўвае дзікуна і дае яму імя Пятніца

Уявіце ж сабе маё здзіўленне, калі аднойчы, выйшаўшы з крэпасці, я ўбачыў унізе каля самага берага (гэта значыць зусім не там, дзе я чакаў іх убачыць) пяць ці шэсць індзейскіх пірог. Пірогі стаялі пустыя. Людзей не было відаць. Напэўна, яны выйшлі на бераг і некуды схаваліся.

Ведаючы, што ў кожную пірогу звычайна садзіцца чалавек па шэсць, а то і болей, прызнацца, я вельмі разгубіўся. Я ніяк не чакаў, што мне давядзецца ўступіць у бойку супроць такой вялікай варожай сілы.

«Іх не меней за дваццаць чалавек, а то, бадай, усе трыццаць будзе. Хіба я адзін усіх іх адолею!» — занепакоена падумаў я.

Я быў у нерашучасці і не ведаў, што мне рабіць, але ўсё ж засеў у сваёй крэпасці і падрыхтаваўся да бою.

Навокал была цішыня. Я прыслухоўваўся, ці не пачуюцца з таго боку крыкі або песні дзікуноў. Нарэшце мне надакучыла чакаць. Я пакінуў сваю стрэльбу пад лескамі і падняўся на вяршыню ўзгорка.

Высоўваць галаву было небяспечна. Я схаваўся за гэтай вяршыняй і пачаў глядзець у падзорную трубу. Дзікуны цяпер вярнуліся да сваіх лодак. Іх было не меней за трыццаць чалавек. Яны расклалі на беразе вогнішча і, відаць, гатавалі на агні нейкую ежу. Што яны гатавалі, я не мог разгледзець, бачыў толькі, што яны скачуць вакол вогнішча нейкі шалёны танец, як заўсёды звычайна скачуць дзікуны.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)