Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Электронная книга - «Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.». Краткое содержание книги:

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Pacii. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Kнігa «Старонкі нашай мінуўшчыны» — зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы i падзеі нашай гісторыі.
Артыкулы напісаны грунтоўна i займальна i будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў — ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 66
Перейти на страницу:

Вялікі князь Казімір і паны-рада не пасьпелі дапамагчы Ноўгараду. Казімір да таго быў заняты вугорскімі і чэскімі справамі ў інтарэсах сваёй дынастыі (сын Казіміра ― Уладзіслаў стаўся каралём Чэхіі і рыхтаваўся на караля Вугоршчыны). Ды і апазыцыя праваслаўных князёў (ці, як іх тады называлі, «рускіх князёў») перашкаджала ўсходняй палітыцы Казіміра Ягайлавіча. Таму паход войска вялікага князя маскоўскага Івана 111 на Ноўгарад у ліпені 1471 г. скончыўся хуткаю перамогаю. Кіраўнікоў антымаскоўскай баярскай групоўкі пакаралі'сьмерцю, а Ноўгараду забаранілі мець зносіны зь Вялікім Княствам Літоўскім. Паўторны паход Івана III у 1478 г. зьліквідаваў незалежнасьць Гаспадзіна Вялікага Ноўгарада. Так быў страчаны саюзьнік і фарпост Беларускага-Літоўскага гаспадарства, дзяржава, якая пашыралася да Ўралу і Паўночнага Ледавітага акіяну.

Праўда, у 1479 г. Казімір спрабаваў патаемна дамовіцца з братамі Івана III ―удзельнымі князямі вугліцкім Андрэем і валакаламскім Барысам, якія прасілі дапамогі супраць івана III. Была зробленая спроба аднавіць наўгародзкі ўдзел, але няўдала. Свае сем'і браты Івана III адправілі ў Віцебск. Канфлікт скончыўся пагадненьнем паміж маскоўскімі братамі падчас паходу хана Ахмэда на Русь у 1480 г., ягонага адступленьня і ліквідацыі тым самым мангола-татарскага прыгнёту Русі.

Вялікае Княства Літоўскае ня выкарыстала гэтай сытуацыі з-за «змовы рускіх князёў» (усе яны былі праваслаўныя князі літоўскага паходжаньня). У 1485 г. яно страціла яшчэ аднаго саюзьніка ― Масква далучыла да сваёй тэрыторыі Цьверскае вялікае княства.

У 1480 г. крымскі хан Мэнглі-Гірэй заключыў саюз зь Іванам III супраць Вялікага Княства Літоўскага, і ад гэтага часу крымскія татары пачалі рэгулярныя, амаль штогадовыя наезды на Ўкраіну і Паўднёвую Польшчу, даходзячы часам да Беларусі (асабліва напачатку XVI ст.).

Ад канца XV ст. ідзе сэрыя войнаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Беларускім-Літоўскім гаспадарствам, пачынаючы ад гэтак званай памежнай вайны 1487―1494 гг. і да вайны 1534―1537 гг., з пастаяннымі стратамі тэрыторыі на карысьць Масковіі. Нават шлюб вялікага князя Аляксандра Казіміравіча з дачкою Івана III Аленаю ў 1495 г. не зьмяніў сытуацыі. Тым больш што зяць прызнаў тытул цесьця ― «вялікі князь усяе Русі».

Паўдневая і эурапейская стратэгія

Дыпляматыя Вялікага Княства Літоўскага ў часе войнаў з Масквою ў першайпалове XVI ст. перадусім намагалася забясьпечыць спакой на паўднёвых тэрыторыях дзяржавы, наладзіць добрыя адносіны з Турцыяй і ейным васалам ―Крымам. Нягледзячы на пераважна мірныя дачыненьні, напады з абодвух бакоў працягваліся.

Падчас апошняга пэрыяду маскоўска-літоўскай вайны 1512―1522 гг. крымскія татары нападалі на Ўкраіну і Польшчу. У 1521 г. каля 5 тысячаў перакопскіх татараў захапілі і спалілі Мазыр, рабавалі і зьнішчалі насельніцтва паміж Слуцкам і Пінскам ды спакойна вярнуліся назад у Крым.

Але былі і пагадненьні з крымскімі татарамі. У тым жа 1521 г. сам хан Мухамэд-Гірэй выступіў з асноўнаю вайсковаю сілаю супраць Масквы. У крымскім войску быў і беларускі палкаводзец, стараста чаркаскі і канеўскі Астафі Дашковіч з сваімі казакамі. Крымскае войска дайшло да самых муроў Масквы, разрабавала глыбінныя раёны Масковіі і вярнулася ў Крым.

А потым, вясной 1524 г., экспэдыцыя князя К. Астроскага з коньніцай і А. Дашковіча на лодках па Дняпры напала на турэцкую цьвярдыню Ачакаў. Буйную перамогу над турэцка-татарскім войскам беларускае-літоўскае войска атрымала ў 1527 г. у бітве на Ўкраіне, на Альшаніцы, за 40 міляў ад Кіева. Камандавалі войскам вялікі гетман, князь Канстанцін Астроскі, слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч, гарадзенскі стараста Юры Мікалаевіч Радзівіл ды Астафі Дашковіч.

У 1532 г. быў заключаны мір Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага з Турцыяй і Крымам. Нападаў крымскіх татараў паменшала. На гэта паўплывала і тое, што ў 1534 г. на Ўкраіне пабудавалі каля двух дзясяткаў цьвярдыняў, а памежныя мястэчкі ўмацавалі. У 40-х гг. XVI ст. стаў прыкметны паварот у зьнешне-палітычным курсе караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога: пачалі ўзмацняцца ягоныя сувязі з Турцыяй і Крымам. Жыгімонт накіроўваў напады крымскіх татараў на Расейскую дзяржаву. Гэтым дасягалася падвойная мэта ― аслабляўся моцны праціўнік на ўсходзе, а крымскія татары спынялі напады на Вялікае Княства Літоўскае.

Такім чынам, у войнах першай паловы XVI ст. Расейская дзяржава заваявала значную частку ўсходніх земляў Беларускага-Літоўскага гаспадарства. Да сярэдзіны XVI ст. зьверхнікі нашае дзяржавы сутыкнуліся з прэтэнзіямі Івана IV на беларускія і ўкраінскія землі. Паўставала пагроза існаваньню дзяржавы. Пастаянная барацьба з Масковіяй, лёгіка падзеяў вялі Беларускую-Літоўскую дзяржаву да шчыльнейшага саюзу з Польшчай, скіроўвалі да пашырэньня сувязяў з заходне-эўрапейскімі краінамі. Лівонская вайна і далейшыя міжнародныя акцыі Вялікага Княства Літоўскага былі выкліканыя і адносінамі з Расеяй. Больш цеснаму дзяржаўнаму саюзу з Польшчай спрыяла таксама супольная барацьба супраць турэцка-татарскай пагрозы з поўдня, заснаваная на агульнай зьнешняй палітыцы ў XVI ст., і вайсковая дапамога Польшчы ў войнах супраць Маскоўскай дзяржавы.

У першай палове XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае зноў шырока прадстаўпена на міжнароднай арэне Эўропы, як у часы Вітаўта, калі ў 1429 г. да яго на зьезд у Луцк зьехаліся германскі імпэратар Сыгізмунд Люксэмбурскі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла, вялікі князь маскоўскі Васіль II ды іншыя кіраўнікі цзяржаваў. Так, пасьля перамогі над маскоўскімі войскамі 8 верасьня 1514 г. эялікі князь Жыгімонт Казіміравіч (потым ― Жыгімонт Стары) перадаваў у падарунак эўрапейскім манархам расейскіх дваранаў-ваеннапалонных. Герман: кі імпэратар Максымілян І Габсбург вярнуў некалькі палонных Расеі.

Сьведчаньнем удзелу Вялікага Княства Літоўскага ў эўрапейскай палітыцы быў Венскі кангрэс 1515 г. Тады ў Вене адбылася сустрэча імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максыміляна I, караля Вугоршчыны і Чэхіі Ўладзіслава II Ягайлавіча і ягонага роднага брата―караля Польшчы і вялікага князя літоў:кага Жыгімонта. Імпэратар, які яшчэ ў 1514 г. намагаўся заключыць саюз з Масквой, пасьля бітвы пад Воршай зьмяніў плян. Кожны з манархаў дабіваўся сваёй мэты. Імпэратар Максымілян імкнуўся стварыць антытурэцкую кааліцыю, бо туркі прасоўваліся на Балканах усё бліжэй да імпэрыі і да аўстрыйскіх уладаньняў імпэратара. Ён таксама хацеў пашырыць уплыў Габсбургаў на Чэхію і Вугоршчыну шляхам дынастычных шлюбаў. Уладзіслаў II шукаў у імпэратара апоры супраць пагрозы турэцкага нашэсьця і сялянскіх рухаў. Жыгімонт Казіміравіч намагаўся прадухіліць пагрозу вайсковага нападу на Польшчу (а такім чынам і на Беларускую-Літоўскую дзяржаву) з боку імпэратара падчас маскоўска-літоўскае вайны 1512―1522 гг., а таксама зьліквідаваць патранат імпэратара над Тэўтонскім ордэнам. Папярэдне браты Ўладзіслаў і Жыгімонт Казіміравічы сустрэліся ў канцы сакавіка 1515 г. у Браціславе, а таксама правялі папярэднія перамовы з прадстаўніком імпэратара кардыналам Маціясам Лянгам. У Вене імпэратар адмовіўся ад патранату над Тэўтонскім ордэнам, які застаўся васалам польскага караля. Максымілян Габсбург таксама даў згоду на сваё пасярэдніцтваў перамовах зь вялікім князем маскоўскім Васілём III пра спыненьне маскоўска-літоўскай вайны. Сапраўды, празь некаторы час у Маскву было накіравана імпэрскае пасольства на чале з баронам Сыгізмундам Гербэрштэйнам. Жыгімонт і Ўладзіслаў Ягайлавічы абяцалі ўступіць у антытурэцкую кааліцыю, якую павінен быў узначаліць папа Лявон X. Прынятыя пагадненьні здымалі напружанасьць паміж дзяржавамі і прадугледжвалі дружалюбныя дачыненьні Сьвятой Рымскай імпэрыі ды Польшчы й Беларускай-Літоўскай дзяржавы. Яны спрыялі далейшаму разьвіцьцю сувязяў паміж краінамі Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)