Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Электронная книга - «Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.». Краткое содержание книги:

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Pacii. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Kнігa «Старонкі нашай мінуўшчыны» — зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы i падзеі нашай гісторыі.
Артыкулы напісаны грунтоўна i займальна i будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў — ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 66
Перейти на страницу:

Таму 16 красавіка 1918 г. дзейнасьць дваранскіх установаў у Менскай губэрні была ўзноўлена на сходзе маршалкаў і дэпутатаў дваранства губэрні на чале з выканаўцам чыннасьці маршалка менскага дваранства барысаўскім павятовым маршалкам дваранства М. Н. Бурнашавым. Галоўнакамандуючы X нямецкай арміі генэрал ад інфантэрыі фон Фалькенган 14 ліпеня 1918 г. дазволіў узнавіць дзейнасьць дваранскага сходу ў Менскай губэрні, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякаю палітычнаю дзейнасьцю дваранскаму сходу займацца не было дазволена. 29 верасьня 1918 г. на паседжаньні Менскага губэрскага дваранскага сходу, на якім прысутнічала 117 чалавек, былі выбраныя новыя кіраўнічыя асобы. Губэрскім маршалкам дваранства з 3-х кандыдатаў быў абраны граф Г. Чапскі. Ягонымі канкурэнтамі былі Эдуард Адамавіч Вайніловіч (што пабудаваў Чырвоны касьцёл у Менску) і Леў Львовіч Ваньковіч. Дзейнасьць дваранскай арганізацыі была зноў спынена ў сьнежні 1918 г., пасьля адыходу германскай арміі зь Беларусі, прыходу чырвоных і ўзнаўленьня савецкае ўлады. Але пасьля заняцьця ў жніўні 1919 г. большае часткі тэрыторыі Беларусі польскім войскам дваранскія ўстановы Менскай губэрні на чале з графам Г. Чапскім зноў дзейнічалі. Менскі губэрскі дваранскі сход быў фармальна самараспушчаны пасьля падпісаньня Рыскае мірнае дамовы ў сакавіку 1921 г. у Польшчы. Тады пасьля заканчэньня расейска-польскае вайны 1919–1920 гг. здолела пераехаць увосень 1920 г. частка сяброў сходу. Прычынамі самароспуску былі немагчымасьць і немэтазгоднасьць далейшай дзейнасьці шляхецкіх установаў.

Падчас рэвалюцыі й грамадзянскае вайны беларускае дваранства — шляхта панесла вялікія страты ад тэрору бальшавікоў. Гэтыя страты ўзмацніліся ў першыя дзесяцігодзьдзі савецкае ўлады, a для заходняй часткі Беларусі ў 1939–1941 гг. і пасьля вайны. Фактычна можна гаварыць пра генацыд дваранскага саслоўя і страту генафонду аднаго з саслоўяў беларускага народу. Тыя з дваранаў-памешчыкаў, хто не пасьпеў падчас грамадзянскае вайны пераехаць у Польшчу, былі зьліквідаваныя, a ў наступныя гады такі ж лёс падзялілі іншыя шматлікія дваране. Аднак з-за таго, што на Беларусі была й маса бедных дваранаў-шляхты, якія мала розьніліся побытам ад сялянаў ці гараджанаў, то шмат людзей і выжыла, працуючы, як усе. У Заходняй Беларусі яны займаліся гаспадарчай і культурнай дзейнасьцю. Шляхта падзяліла лёс народу і ў час другой сусьветнай вайны. I таму яе гісторыя ў гэтыя 70 гадоў неаддзельная ад гісторыі ўсяго беларускага народу.

Нарэшце, пасьля доўгага — сямідзесяцігадовага — перапынку, арганізацыя й органы самакіраваньня беларускае шляхты ўзнаўляюць дзейнасьць. Арганізацыйная Рада Згуртаваньня Беларускае Шляхты склікала Ўстаноўчы Сойм аб'яднаньня. Аднаўленьне арганізацыі беларускае шляхты павінна адыграць значную ролю ў адраджэньні Беларусі й нашых патрыятычных традыцыяў.

Гісторыя геапалітыкі Беларусі

І. Геапалітыка Вялікага княства Літоўскага у XIII–XVI стст

Першыя фэадальныя дзяржавы беларусаў ад самага пачатку мусілі весьці самастойную палітычную лінію ў дачыненьнях між сабой і суседзямі, блізкімі і больш далёкімі, такімі як Візантыя. Асабліва актыўную палітыку ў XI―XII стст. праводзіла Полацкае княства, Самая моцная беларуская дзяржава ў той час. Зьнешняяпалітыка Полацка была перадусім накіраваная на адстойваньне незалежнасьці ў барацьбе з Кіеўскім княствам, а таксама на ўрэгуляваньне адносінаў з Ноўгарадам і суседзямі, у тым ліку зь літоўскімі, латгальскімі, ліўскімі і эсцкімі плямёнамі ў Прыбалтыцы. Латгалы і лівы ўвайшлі ў дзяржаўныя дачыненьні з Полацкім княствам, сталіся ягонымі васаламі. На тэрыторыі латгалаў былі ўтвораныя васальныя княствы Герцыке і Кукенойс з князямі полацкае дынастыі Ізяславічаў.

Напачатку XIII ст. Полацкае княства вымушана было распачаць барацьбу зь нямецкімі рыцарамі Ордэну мечаносцаў (Братоў Хрыстовага ваярства), які ў 1237 г. быў пераўтвораны ў Лівонскі ордэн у складзе Тэўтонскага. Першыя дзяржавы беларусаў, як і іншыя тагачасныя эўрапейскія дзяржавы, часам вялі мірную палітыку, а часам ваявалі. Але ўсё ж гаварыць пра геапалітычныя дачыненьні беларускіх княстваў у гэты пэрыяд зарана. Іхная палітыка была абмежаваная рамкамі ўсходнеславянскага рэгіёну і толькі пачала выходзіць за ягоныя межы. Тым ня менш, зыходзячы з геаграфічнага становішча беларускіх дзяржаваў, вызначыліся кірункі актыўнасьці: дачыненьні з Кіеўскай Русьсю, з Прыбалтыкай, зь Візантыяй і нямецкімі ордэнамі.

Вялікае княства Літоўскае ― зьбіральнік усходнеславянскіх земляў

Новыя абставіны склаліся ў сярэдзіне XIII ст., калі ўтварылася Беларускае-Літоўскае гаспадарства з сталіцай у Наваградку. Ад самага пачатку існаваньня нашай гістарычнай дзяржавы яе ўладарамі, пачынаючы ад Міндоўга, і кіруючымі коламі праводзіцца актыўная зьнешняяпалітыка на некалькіх кірунках. Калі беларускія землі аб'ядналіся ў адной дзяржаве, ва Ўсходняй Эўропе склалася новая геапалітычная сытуацыя.

Да 80-х гг. XIV ст. скончыўся працэс уключэньня асноўных беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (як яно называлася да сярэдзіны XV ст., калі дадалося і «Жамойцкага», бо жамойцкая зямля ўвайшла ў склад дзяржавы на правох аўтаноміі). У 1358 г. была далучаная Мсьціслаўская зямля, у 60-я гг., пасьля перамогі беларускага войска пад Сінімі Водамі, ― Кіеўская зямля, а разам зь ёю Мазырская і Брагінская воласьці, каля 1358 г. ― Бранскае княства, у 60–70-х гг. XIV ст. ― Чарнігава-Северскія землі. Урэшце, у 1395 г. падпарадкавалася Смаленскае княства, якое ў 1404 г. канчаткова ўвайшло ў склад Беларускага-Літоўскага гаспадарства.

Увесь гэты час―ад сярэдзіны XIII да канца XIV ст.―ішоў ня толькі працэс аб'яднаньня беларускіх земляў у адной дзяржаве, але і адбывалася ўмацаваньне ейных рубяжоў, заключаліся саюзы зь іншымі дзяржавамі, вяліся войны.

Адным з галоўных кірункаў зьнешняе палітыкі Вялікага Княства Літоўскага быў усходні. УХІУ ст., як ужо нагадвалася, галоўнаю мэтай яго сталася аб'яднаньне беларускіх земляў у адной нацыянальнай дзяржаве. А затым ― вызваленьне земляў Русі з-пад татарскае няволі ды ўключэньне іх у склад новай дзяржавы з сталіцаю ў Вільні. На працягу XIV ст. Вільня была цэнтрам аб'яднаньня ўсіх усходнеславянскіх земляў. Пры гэтым яна мела супернікам спачатку Галіцка-Валынскую Русь (але нядоўга), а потым ― Маскоўскае вялікае княства, якое пачало ўзмацняцца.

У XIV ст. ідзе палітычная барацьба за прамежкавыя княствы―Кіеў, Цьвер, Ноўгарад, Пскоў. У другой палове стагодзьдзя пачынаецца вайсковае змаганьне Вільні і Масквы за землі Русі. Ноўгарад, Пскоў і Цьверскае вялікае княства шукалі падтрымкі супраць Масквы ў вялікіх князёў літоўскіх.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)