Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Электронная книга - «Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.». Краткое содержание книги:

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Pacii. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Kнігa «Старонкі нашай мінуўшчыны» — зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы i падзеі нашай гісторыі.
Артыкулы напісаны грунтоўна i займальна i будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў — ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 66
Перейти на страницу:

Пасьля гэтага кароль Жыгімонт і група магнатаў ды шляхты прапанавалі далучыць Маскоўскае царства да Рэчы Паспалітай як трэцяга ўдзельніка фэдэрацыі, побач з Польшчаю і Беларускаю-Літоўскаю дзяржаваю. У крайнім выпадку яны згаджаліся на зьвяз з Масквою, але з царом, які быў бы абавязаны ім тронам, або з каралевічам польскім у якасьці цара.

Беларускія магнаты й шляхта пераважна падтрымалі кандыдатаў на маскоўскі трон Ілжэдзімітрыя І ды Ілжэдзімітрыя II, выхадца зь Беларусі (ці то з Магілева, ці то са Шклова). Урэшце, у 1609 г., Жыгімонт распачаў вайну з Маскоўскаю дзяржаваю, бо цар Васіль Шуйскі запрасіў у Расею для барацьбы з тушынцамі, прыхільнікамі Ілжэдзімітрыя ІІ, швэдзкі корпус Я. Дэлягардзі. Гэта быў акт супраць Жыгімонта Вазы, які ўперад меў тытул і караля Швэцыі.

Дэтранізаваны сваім дзядзькам Карлам IX і лютаранскім дваранствам, ён працягваў барацьбу за швэдзкі пасад. Вайна прывяла да заваёвы Смаленска й Северскай зямлі ды часовага абвешчаньня (1610―1612 гг.) Жыгімонтавага сына каралевіча Ўладзіслава маскоўскім царом. Яму прысягнулі ўрад у Маскве («сямібаяршчына»), жыхары Масквы ды іншых гарадоў. Аднак беларуска-польскі гарнізон у Маскве стаяў толькі два гады, і ў 1612 г. Маскву заняло другое апалчэньне на чале з К. Мініным і князем Дз. Пажарскім. Спроба польска-беларускага войска каралевіча Ўладзіслава на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разам з украінскім казацкім войскам атамана Пятра Канашэвіча Сагайдачнага заняць Маскву ў 1617―1618 гг. скончылася няўдачай. 11 сьнежня 1618 г. было заключана Дзявулінскае замірэньне на 14 з паловай гадоў. Да ВКЛ адыходзілі адвечныя беларускія землі Смаленшчыны (апроч Вязьмы) з гарадамі Белая, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб і Трубчэўск, а да Польшчы ― Чарнігава-Северская зямля. Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі», але ж і Міхаіл Раманаў застаўся на троне.

Іншыя кірункі зьнешняе палітыкі да сярэдзіны XVII ст

Прычыны няўдалых паходаў на Расею ― ня толькі ў нягнуткай палітыцы да Масквы, але і заўсёдная занятасьць на поўдні краю ― дачыненьні з Аўстрыяй, Малдовай, Крымам. Жыгімонт Ваза дзеля свайго ўльтракаталіцызму падтрымліваў германскага імпэратара ў яго барацьбе супраць Чэхіі й Трансыльваніі.

Якраз у першым пэрыядзе Трыццацігадовай вайны ў Эўропе (1618―1648 гг.) адбывалася чэскае паўстаньне супраць Габзбургаў, імпэратараў Германіі і ўладароў Аўстрыі. Жыгімонт Ваза падтрымаў імпэратара, хаця гэта не адпавядала стратэгічным інтарэсам дзяржавы. Варожае стаўленьне да князя Трансыльваніі Габрыеля Баторага (Габара Батары) прывяло да пагаршэнньня дачыненьняў з Турцыяй. Паколькі Габрыель Баторы меў падтрымку турэцкага султана, то на Ўкраіну і паўднёвыя ваяводзтвы Польшчы пачалі нападаць крымскія татары. Урэшце пачалася вайна з Турцыяй. У 1620 г. у бітве ля Цацоры (цяпер Тутора ў Румыніі, недалёка ад Ясаў) польскае войска разьбілі туркі. Наступным годам пад Хоцімам (цяпер Чарнавіцкая вобласьць Украіны) адбыўся рэванш. Тут дзейнічалі польскія, беларускія-літоўскія войскі і ўкраінскія казакі пад агульнаю камандаю гетмана Яна Караля Хадкевіча. Але і гэтую перамогу кароль Жыгімонт таксама ня выкарыстаў ― дзеля сваёй нерашучасьці.

У 1621―1629 гг. адбылася чарговая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй. Ваенныя дзеяньні ішлі ў Прыбалтыцы ― на тэрыторыі Ліфляндыі, Курляндыі й Прусіі. У іх брала ўдзел і беларускае-літоўскае войска з гетманам польным літоўскім Крыштафам Радзівілам. У 1622 г. яно адбіла ў швэдаў Мітаву (цяпер Ёлгава). Швэдзкі кароль Густаў II Адольф у 1625 г. нават захапіў цьвердзь Біржы, а потым і Літву. Беларускае-літоўскае войска ўзначаліў гетман вялікі літоўскі Леў Сапега.

17 студзеня 1626 г. ля Вальмойзы (паміж Мітавай і Кокенгаўзэнам) Станіслаў Сапега, гетманаў сын, прайграў бітву каралю Густаву Адольфу. У 1627 г. было заключана замірэньне, а 26 верасьня 1629 г. і мір у Альтмарку. Тэрыторыя Ліфляндыі з Рыгай адышла да Швэцыі. У Рэчы Паспалітай засталася Латгалія (Інфлянты) і васальная Курляндыя.

Кароль Жыгімонт памёр у 1632 г. Пры канцы жыцьця ён быў вымушаны прызнаць няўдачу сваіх плянаў. Палітыка Жыгімонта шмат у чым вызначыла далейшы заняпад дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, ейныя паразы ў войнах сярэдзіны XVII ст. і зьмяншэньне вагі ў эўрапейскім палітычным жыцьці. Лёс фэдэрацыі падзяляла і Беларусь. Новым каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны старэйшы Жыгімонтаў сын Уладзіслаў, якога нават у Польшчы называлі паводле старажытнага беларускага звычаю Ўладзіславам Зыгмунтавічам. Пачатак ягонага кіраваньня быў незайздросны. Карыстаючыся міжкаралеўем, цар Міхаіл Раманаў распачаў у 1632 г. вайну, каб вярнуць Смаленск, абложаны расейскім войскам. У жніўні 1633 г. да горада падышоў са сваім войскам кароль. Беларускае-літоўскае й польскае войска ды ўкраінскія казакі абкружылі маскоўцаў. Тыя капітулявалі. Але Рэч Паспалітая не магла выкарыстаць перамогі з-за напружанасьці і пагрозы вайны з Турцыяй. У чэрвені 1634 г. быў падпісаны Палянаўскі мір. Ён зацьвердзіў умовы Дзявулінскага замірэньня, замацаваўшы Смаленшчыну ў складзе Беларускай-Літоўскай дзяржавы. Аднак Уладзіслаў мусіў адмовіцца ад тытулу расейскага цара і вярнуць Расеі арыгінал крыжацалавальнай граматы 1610 г. маскоўскіх баяраў аб ягоным абраньні царом «усяе Расеі». А Расея адмовілася ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў на Лівонію (Інфлянты). Гэты мір быў названы «вечным мірам», бо паслы абодвух бакоў урачыста абяцалі, што больш ніколі іхныя дзяржавы ня будуць ваяваць адна супраць аднае.

Але «вечны» мір цягнуўся толькі 20 гадоў.

Аслабленьне дзяржавы

Пераломным момантам у гісторыі Рэчы Паспалітай сталіся казацкія войны. Нутраны чыньнік палітычнага жыцьця Рэчы Паспалітай ператварыўся ў вонкавы. На ўсходніх землях Украіны ў выніку вызваленчай вайны запароскага казацкага войска на чале з гетманам Багданам-Зіновіем Хмяльніцкім, а таксама сялянаў і гараджанаў утварылася ўкраінская дзяржава з гетманскаю ўладаю і радаю казацкае старшыны на чале. Беларускае-Літоўскае гаспадарства, якое па-ранейшаму кіравалася магнатамі й шляхтаю, варожа паставілася да навастворанай дзяржавы, якая прэтэндавала на землі Беларусі. У 1648―1649 гг. Багдан Хмяльніцкі безупынна скіроўваў на Беларусь казацкія аддзелы, каб узьнімаць тут антыфэадальныя сялянскія паўстаньні,― зьдзяйсьняў свайго роду «экспарт рэвалюцыі».

У сваю чаргу беларускае-літоўскае шляхоцкае войска на чале з гетманам польным Янушам Радзівілам толькі пасьля падаўленьня казацка-сялянскіх паўстаньняў на поўдні Беларусі змагло ўрэшце ў 1651 г. нанесьці ўдар украінскаму казацтву і заняць Кіеў, чаго, дарэчы, так і ня здолелі зрабіць каронныя (г. зн. польскія) войскі.

У вайне 1654―1667 гг., што распачала супраць Рэчы Паспалітай Расея, гетманская Ўкраіна выступіла хаўрусьніцай апошняй. За дзьве ваенныя кампаніі 1654 і 1655 гг. расейскія войскі і ўкраінскія казакі захапілі большую частку Беларусі, за выняткам Берасьцейскага павету, часткі Наваградзкага, Віленскага й Троцкага ваяводзтваў і гарадоўцьвердзяў Слуцка й Быхава. Занятыя былі Вільня, Трокі й Коўна. Гэтая тэрыторыя была далучана да Расеі, адкуль кіравалася новаўтвораным там Прыказам Вялікага Княства Літоўскага.

Цар маскоўскі і «ўсяе Русі» Аляксей Міхайлавіч абвесьціў сябе вялікім князем Белае Русі і Літоўскім. Толькі ў самых заходніх раёнах Беларусі шляхоцкае войска пад камандаю гетмана П. Сапегі працягвала барацьбу з расейскім войскам. У лістападзе 1656 г. паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай было заключана замірэньне.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)