Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 238
Перейти на страницу:

Насустрач нам паўзла між асакі i папаратніку вузкая, звілістая сцяжынка, а па сцяжынцы нехта зусім маладзенькі нёс нам польскую песню:

Ту pójdziesz górą, Ту pójdziesz górą, A ja doliną. Ty zakwitniesz różą, Ty zakwiteniesz różą, A ja kaliną…

— А што — не казаў я, а што? — паспеў усцешыцца раней за ўсіх Калодка.

А потым мы, без каманды, нырнулі ca сцежкі ў кусты.

Спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, было даручана мне. Знешніх дадзеных, якія падкупілі б спявачку адразу, у мяне было не больш, чым у сяброў. Пазаўчора я аглядаў у вадзе нейкай пушчанскай сажалкі сваё даволі журботнае адлюстраванне. Паўпадаўшыя вочы глядзелі з-пад брывей, нібы з-пад прыпека, а твар накрывала густая чорная пожня. Аднак цяпер я стаў за бярозу, i сэрца мае забілася так насцярожана, нібы мне трэба было — не толькі трэба, а неабходна! — го лай рукой злавіць на галінцы бярозы маленькую, палахлівую птушку…

I вось дзяўчынка паказалася, — спачатку мільганула паміж дрэў, на паваротах сцяжынкі знікаючы за зеленню кустоў. Яна спявала, i — услед за голасам — усё набліжаўся, ясней вырысоўваўся воблік спявачкі. Вось, праз зялёную сетку лісця, ужо зусім недалёка паказалася светлавалосая галоўка. Яшчэ бліжэй. Стракатая сукенка пашыта, відаць, даўно: тонкія, загарэлыя ногі дзяўчынкі здаваліся пад ёй залішне доўгімі. Не па гадах прыкметна яна махала рукамі, асабліва далека назад закідаючы правую. Рукі таксама здаліся мне даўжэйшымі, чым трэба. Відаць, не па ўзросту вялікі цяжар прыходзіцца ёй паднімаць…

Песню сваю дзяўчынка цалкам не ведала, — праспяваўшы дзве першыя страфы, яна зноў завяла ад пачатку:

Ту pójdziesz górą, Ту pójdziesz górą, A ja doliną.

A голас — амаль зусім дзіцячы яшчэ — да болю сардэчна расказваў аб тым, як цяжка расцвітаць калінаю ў няволі.

Я меў няпоўных дваццаць чатыры гады, тры з якіх забралі панскія казармы i гітлераўскія лагеры. Столькі было тугі па свабодзе i мар пра жыццё, так многа любасці да роднага сабралася ў душы!.. I вось яна ідзе — ужо не проста сябар нядолі, палонны, ужо не фашыст з аўтаматам, а першая ўсмешка свабоды!.. Так мне здалося, ледзь не да слёз… Дзяўчынка амаль параўнялася з бярозай, за якой я стаяў. Трэба было гаварыць, а я ніяк не мог пачаць. I ўжо тады, калі застаўся ёй апошні крок, пасля якога мой голас быў бы вокрыкам ззаду, — першае слова з натугай сарвалася з майго языка.

— Дзяўчынка, — ціха сказаў я на-польску. I, перш чым яна паспела спалохацца, дадаў мацней: — Я свой. Не бойся.

А яна ўсё ж такі спалохалася. Загарэлыя тонкія ногі занылі, здаецца, зусім прыкметна. Ды ненадоўга. На вуснах i вачах малое паказалася нясмелая ўсмешка, амаль зусім прыкметна праясніла твар, i вось, як апошні доказ, што дзяўчынка прызнала ва мне свайго, яна сказала:

— Дзень добры!

Я працягнуў руку. Малая не задумвалася нават на момант: маленькая далонь, на якой я адчуў мазалі, i ўсе пяць малых i цёплых пальчыкаў схаваліся ў маёй бруднай, вялікай жмені.

— Пан ест наш. Пан уцека з няволі. Позналам адразу.

Вялікія светла-блакітныя вочы глядзелі па-дзіцячаму даверліва, наіўна. А словы яе «позналам адразу» казалі аб тым, што падлетак пачаў уваходзіць ва ўзрост, якому да твару бывае няшкодная, мілая мана. Бо не адразу малая пазнала мяне, — адразу яна проста спалохалася.

Яна спалохалася зноў, калі ў кустах, дзе сядзелі Мікола з Калодкам, пачулася шамаценне.

— Ой, што там? Што там, проша пана?..

Я не паспеў супакоіць яе. З-за куста паказаўся мядзведзь-Калодка.

— Дзень добры, цурка, дзень добры! — уголас гаварыў ён, падыходзячы. — Не бойся нас — свае! Ну, як жывеш, як маешся?

Малая павіталася з Калодкам за руку і, выглянуўшы з-за яго на новы шорах у кустах, убачыла Міколу.

— О, ешчэ едэн пан! — сказала з усмешкай.

— А божа мой, які ён пан! — здзівіўся Калодка, — Хлопец ледзьве ногі цягае, а яно кажа — пан. Голад, мая каханая, не цётка.

Мікола быў прыкметна нездаволены такім акрэсленнем яго выгляду. Па-свойму спрытна, ён павітаўся з дзяўчынкай, як кавалер.

— А як паненачку завуць?

— Ядзя. А пана?

— Галодныя каторы дзень ідзём, — умяшаўся Калодка, — а тут, у лесе, дрэва ці траву не будзеш грызці. Чловек усё ж такі, а не быдла…

Ядзя, знаёмячыся з Міколам, была не вельмі падобная на дарослую. Ва ўсмешцы, з якой яна называла яму сваё імя i хацела пачуць у адказ імя «пана жолнежа», больш было проста дзіцячай цікавасці. А цяпер, пачуўшы Калодкавы словы пра голад, яна нібы схамянулася i раптам нашмат пасталела.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)