Ад сяўбы да жніва
- Автор: Брыль Янка
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Советская классическая проза
Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:
У браме, вітаючы фельдфебеля, пажылы вартавы пад каскай стукнуў абцасамі i падцягнуўся на «смірна». Уся каманда, бьщцам нават урачыста, уплялася ў шталаг.
…У шавецкай майстэрні тым часам яшчэ ўсё папорвалі ды пастуквалі.
I тут былі палонныя розных нацыянальнасцей, аднолькава заваленыя работай.
На стал ах i пад сталамі ляжалі боты i чаравікі, проста горбамі i ў мяшках. Падкутыя, падбітыя цвікамі. I ўсе яны, таксама як i людзі, што перакідалі ix з месца на месца, былі малыя i большыя, зношаныя i навейшыя, французскія i польскія… Кожная пара ix, каб толькі магла гаварыць, расказала б, можа, не горш за людзей, пра вельмі многае. Як яны легка скакал i па казарменных сходах, ганарыста адбівалі парадны крок на польскім бруку ці на бельгійскім асфальце; як яны потым тапталі палітую кроўю ці пакрытую попелам зямлю i як, нарэшце, мурзаліся гноем у баўэрскіх кароўніках ці на юнкерскіх горбах кампосту i адбівалі вялы рытм няволі на дарогах фашысцкай Нямеччыны…
Але боты маўчалі.
A людзі яшчэ ўсё працавалі ці больш прыкідваліся, што робяць нешта, i непакоіліся, як гэта сёння так зацягнуўся «фаерабэнд» — канец рабочага дня, Даўно пара па бараках. I шмат каму ўжо хочацца запусціць чаравікам ці ботам у спіну загадчыку-немцу, які пра гэта забыўся.
Загадчык майстэрні, нярослы, прыгожанькі салдат, стаяў, да лакцёў паўсаджваўшы рукі ў кішэні штаноў, i абурана сакатаў:
— Ці ж ты, доннэрветар, дагэтуль яшчэ не ведаеш, што спачатку трэба цэтлік занесці да repa фельдфебеля, каб ён падпісаў, а тады ўжо сюды? Гэта ж няхай ён, Элер, толькі даведаецца! Ты ведаеш, што тады будзе?..
Перад ім стаяў беларускі дзяцюк у зношаным польскім мундзіры, у клёшных англійскіх портках i зялёна-сіняй з чырвонымі кантамі нарвежскай шапцы. Ён трымаў у руцэ старыя чаравікі, якія ўжо ледзь не галосячы прасілі кашы, a ногі яго, абкручаныя каравымі анучамі, стаялі ў вялізных i размалёваных, як разінскія чаўны, галандскіх драўляных клюмпах з пацешнымі пупсікамі на насках. Хлопец, відаць, дпямі прыехаў з вясковай арбайтскаманды i не ведаў пра новы парадак з рамонтам.
А справа выглядала так. Элер заўважыў, што ў лагеры гэтай зімой развялося зашмат абутку i пачалася спекуляцыя. Шаўцы зараблялі на гэтым найбольш, камбінуючы i абутак i работу налева, а законна здадзенае ў майстэрню доўга ляжала там нечапанае, чакаючы чаргі. Фельдфебель вырашыў увесь рамонт прапускаць толькі праз уласныя рукі.
Дзяцюк з чаравікамі стаяў перад немцам моўчкі. Думалася яму, відаць, слухаючы на большую палавіну незразумелае сакатанне, што ўсё гэта — тое самае ліха, што i ў польскіх казармах калісьці. Пагаўкае ды сціхне. Але той не сціхаў.
Тады крайні шавец, даўгатвары хлапчына на крывых здаравенных нагах, не вытрываў:
— Не бойся, Корань. Гэта фэст хлопец, так толькі любіць пажміндзіць. Ты пачакай…
I, каб паказаць сябру, як ён тут проста жыве з начальствам i як ўжо ўмее па-іхняму, ляпнуў загадчыка па рукаве.
— Лясма, Вілі,— сказаў.— Ix моргін фертык махін i фільфебель нікс вісан. Ганцэгаль. Ушыстко едно, мэнш! [7]
— Ты так думаеш, Штэфан? — памякчэў немец. — Аднак, мілы мой…
Ен не скончыў, а той, у галандскіх чаўнах, не паспеў усміхнуцца, што з рамонтам, відаць, атрымаецца, — калі адчыніліся дзверы i з двара паказалася вусатае мурло фельдфебеля…
— Слухай, Вілі,— пачаў Элер i раптам заўважыў няшчасныя чаравікі.— Ага! — загрымеў ваяўнічым, усцешаным голасам. — Зноў адзін без цэтля! Зноў спекулянт!
Таўсцюх нечакана рухава ўляцеў у барак, схапіў чаравікі з рук перапалоханага чаўнаносца i шпурнуў ix у дзверы, над галовамі сваіх «апосталаў».
Няўдала. Звязаная пара падкутых салдацкіх грукачоў перакулілася ў паветры так, што адзін з ix ударыў Ружэ.
Хлопец ахнуў, хапіўся аберуч за скронь i сеў на свой вазок.
Нават дзядзька Янушчык абурыўся. Праўда, па-свойму.
— Ну, гэтак нікс гут, — сказаў з асцярожненькай смеласцю. — Гэтак, фельдфебель, нікс махін…
А Элер ужо трымаўся за дзвярную клямку i глядзеў сюды, больш тупа, чым збянтэжана.
Саша — ён потым сам так гаварыў мне — стаяў як пень i пазіраў то на Ружэ, то на фельдфебеля, то на сяброў.
A ўсе маўчалі. Так, здаецца, доўга-доўга…
Ружэ парушыў гэтае маўчанне. Калі ён адняў ад твару свае жаночыя рукі — там не было ўжо мілай, сумнай усмешкі… Цярплівасць падарвалася, i маладое сэрца — з болем крыўды i спутанай страсцю нянавісці — успыхнула раптам і, бяссільнае, толькі заплакала. А за ім заплакалі i чорныя, летуценныя вочы…
7
Пакінь, Віллі. Я заўтра папраўлю, i фельдфебель не будзе ведаць. Усё роўна, чалавеча!