Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 238
Перейти на страницу:

Сівы мусье Дэмазье апамятаўся першы: ён пачаў неяк збянтэжана гладзіць то разбіты цвікамі твар юнака, то — чамусьці — яго седлаватую, з вострымі чубікамі пілотісу.

— Ціха, ціха, мой хлопча, ціха, харошы, — шаптаў ён нешта накшталт гэтага па-французску i азіраўся раз-поразу на фельдфебеля.

Пасля дастаў з кішэні сігарэты. Ружэ апошні раз усхліпнуў i ўзяў а дну з ix доўгімі, спрытнымі пальцамі левай рукі. Стары шаркнуў запалкай i падставіў хлопцу кволы агеньчык. Ружэ, аднак, дыхаў яшчэ неспакойна — агеньчык згорбіўся, упяўся i прапаў. Ды ўжо да тытуню прыліпла жывучая зорачка жару. Ружэ пацягнуў разоў колькі i ў губах падставіў сігарэту мусье Дэмазье. Пакуль той пыхкаў, цягнучы агеньчык да сябе, за цяжкімі акулярамі старога настаўніка юнак убачыў іскрынкі слёз i, вядома ж, усхліпнуў зноў.

Саша дарэмна прыкусваў губу. У вачах стала цёпла, i па халодных шчоках папаўзлі няпрошаныя, горкія, ужо даўно накіпелыя слёзы. Бо ў ix было адразу ўсё — i даўняя глыбокая туга, ад якое парой падкочвае да горла рыданнямі, калі хочацца ўпасці на нары, i, схаваўшыся з галавой пад вашывыя транты, крычаць на ўвесь свет, i душыцца ад плачу, i хвастаць мазольнымі кулакамі па фельдфебельскім мурле, i гладзіць любы твар Ружэ — яшчэ з большай пяшчотай, чым гэты сівы стары!..

— Слухай, Ёзап! — пачуўся раптам хрыплы Элераў бас. — Ты скажы яму, Ёзап, — гаварыў ён чамусьці Янушчыку, — што я незнарок, што сёння позна ужо, a заўтра я яму хлеба дастану. Цэлую булку! Аднаму яму!..

ЗЯЗЮЛЕНЬКА

Ноч выдарылася як па заказу: цёмная, пасля дажджу. За вокнамі барака, дзе размяшчалася наша каманда, чутно было, як безупынку сакаталі конікі i над мокрымі мэндлямі жыта каля брукаванай дарогі сумна шумел i бярозы.

Апоўначы мы выбраліся са свае «буды» на ўскраіне заводскага пасёлка — назаўсёды. Не ўсе, a толькі ўтрох. З трыццаці нашых сяброў большасць спала, пасля нялёгкай працы моцна, а хто прачнуўся, калі мы збіраліся, той ці маўчаў, ці жадаў нам шчаслівай дарогі, ці ўголас баяўся…

Наіўна асцярожныя, мы перайшлі дарогу задам, як мядзведзі, а потым павярнуліся на ўсход. Шарахцелі ржышчам, брылі па свежых роллях, па моры соннага калосся ярыны. Ішлі шпарка, устрымліваючы, каб не бегчы, прапускалі праз пальцы i зрывалі вільготныя пшанічныя каласы i нават ціха, гулліва ржалі…

З таго часу мы сталі начнымі людзьмі.

Зоркі вялі нас на ўсход. Вясковыя хлопцы, мы былі дрэннымі астраномамі. Ва ўсёй мігатлівай жарстве, што асыпала нашу высокую столь, мы пазнавалі перш за ўсё Вялікую Мядзведзіцу. Яна была ў нас заўсёды па левай руцэ, a трошкі правей ад Зараніцы быў родны наднёманскі край. Туды цягнула нас, як цягне стрэлку компаса на поўнач.

Дзесятай ноччу мы прабіраліся па абшары памешчыцкай бульбы. Ішлі амаль да пояса мокрыя; ногі спатыкаліся на барознах, блыталіся ў густым бульбяніку i непрыемна нылі пад каленьмі. У грудзях таксама нешта балюча ныла — ці то з сярэдзіны, ці зверху.

Цярплівасці мы назапасіліся нямала, але ўсё ж час ад часу хацелася крыкнуць: «А ліха ж вам з вашаю бульбай, праклятыя юнкеры!..»

Досвіткам напаткалі на ўскраіне лесу нейкую самотную адрыну, а ля яе вялізны шэры стог старой саломы. Спакуса была вялікая. Каторы ўжо дзень мы то моклі ў кустах пад дажджом, то ад зямлі нацягваліся холадам. Асдярожна i з таго боку, дзе стог амаль упрытык туліўся да сцяны адрыны, мы залезлі на саламяную вышыню, выграблі бярлогу i ляглі. Мікола, як заўсёды, забяспечыў маскіроўку. Пасля ён прытуліўся да мяне, i, засынаючы, я чуў яго шчаслівае пашэптванне.

Калі я прачнуўся, сонца стаяла яшчэ ўсё высока. Праз салому, якой Мікола прыцерушыў наша гняздо, праменні яшчэ даставалі нас. Першым пачуццём, з якім я ўбачыў ix, была тая самая злосць на доўгі, бясконца доўгі летні дзень. Грудзі нацягнуліся сухота, гаркавага саламянага пылу, i так хацелася выбрацца наверх, ісці. Ды яшчэ было рана, а хлопцы спалі. I я маўчаў.

Неўзабаве здалёк дайшоў гудок паравоза, а потым усё бліжэй чулася грукатанне вагонных колаў.

— Цягнік.

— А ты не спіш ужо?

— Даўно.

— I ўсё думает?

— Думаю, Уладзік…

Пра што ён думае, я не пытаюся: думаем мы, як відаць, пра адно. Быў жнівень сорак першага года…

— Вось ён пайшоў, яшчэ адзін цягнік, — ціха, павольна гаворыць Мікола. — Туды, напэўна, на ўсход. Новыя танкі павёз, новых салдатаў… Нашы там кроўю абліваюцца, а мы…

Трэці сябар, Калодка, хроп, спакойна, па-хатняму прысвістваючы носам. I ў гэтым яго бестурботным храпенні было нешта такое, ад чаго станавілася яшчэ больш прыкра чакаць.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)