Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 238
Перейти на страницу:

Чатырох палонных, што працавалі на складзе, таўсцюх фельдфебель называў то «апосталамі», то «мужамі галілейскімі». Паўтараў ён гэта па сто разоў на дзень з аднолькавым задавальненнем. Ружэ прыйшоў на склад, пятым апосталам, два тыдні таму назад. Хлопец спалохаўся, што яго, паколькі рука ўжо залячылася, могуць яшчэ, чаго добрага, зноў пагнаць да ваганетак. А на складзе было не толькі лягчэй ды цяплей, але ж i пажывіцца мог чалавек чым-небудзь. Увесь шталаг зайздросціў гэтай маленькай арбайтскамандзе.

Худы, чарнявы хлапчына стаяў ля парогa, сумна, з надзеяй глядзеў на Элера сваімі чорнымі вялікімі вачыма i, на французскі лад калечачы нямецкія словы, прасіўся:

— Іш віль арбайт. Ішь віль зэр гут арбайт… [6]

— Што цябе, бязрукага, узяць? — загрымеў, натапырыўшы рыжыя вусы, фельдфебель. — Ёзап, дай мне мой рэвальвер!..

Увішны лёкай Янушчык падсунуў свайму таўсцюху чорную дзвярную ручку, i фельдфебель грозна прыцэліўся. Ды на яго зусім сур'ёзна глядзелі глыбокія, напоеныя горкім сумам вочы юнака, i Элер апусціў свой «рэвальвер».

— Ну, добра, працуй. Паглядзім, што з гэтага. выйдзе.

Пад вечар, калі да кухні пад'ехала машына з хлебам, грозны таўсцюх, вельмі зацікаўлена чытаючы на хаду газету, даволі спрытна прыхапіў з кузава булку хлеба, прынёс у склад i раскроіў на пяць кавалкаў. Чатыры, роўныя, раздаў старым апосталам, а пяты, большы, даў Ружэ.

Праз некалькі дзён зоркае вока каменданта шталага прыкмеціла, што ў Элера не чатыры, а пяць памагатых. Сухі, крыклівы маёр загадаў фельдфебелю аднаго неадкладна прагнаць. Калі таўсцюх паведаміў гэта сваёй камандзе, Ружэ збялеў i памкнуўся да дзвярэй.

— Гальт! — закрычаў фельдфебель. Ён грозна паглядзеў на сваю пяцёрку i тыцнуў пальцам на француза Лекашэ: — Ты тут найбольшы лайдак. Ты заўтра не прыходзь.

Выбар гэты быў Сашу прыемны ўдвая. Па-першае, таксама, як i Янушчык, куртаты Лекашэ быў яшчэ большы за таго падлізнік. Пры ім «апосталы» асцерагаліся не толькі ўзяць сабе ці сябру які-небудзь шалік ці шкаргіэткі, замяніць падраныя чаравікі на навейшыя, але ж нават i ўголас падумаць нра такое «злачынства». I гэта ў той час, калі сам ix наглядчык, заўважыўшы штосьці такое, толькі крычаў: «Ага, на складзе завяліся мышы!» — або i наогул, не заўсёды ўдала, рабіў выгляд, што нічога не бачыць. Па-другое, i, відаць, галоўнае, — Саша ўжо не хацеў разлучацца з Ружэ.

Зрэшты, адстаўку Лекашэ ўся каманда ўспрыняла з палёгкай, уключаючы i самога Элера, якому двух лёкаяў было, аказваецца, мнагавата.

Цяпер Ружэ ішоў у пары з сівым, крыху ссутуленым мусье Дэмазье. Гэта быў вясковы настаўнік, всльмі маўклівы, дабрадушны чалавек з вялікімі акулярамі ў касцяной аправе. Спачатку сам ён не краў. Аднак, заўважыўшы, як Саша ці Ружэ, які, дарэчы, вельмі хутка асвоіў гэты промысел, бралі штосьці з вопраткі, надзейна хаваючы здабычу ў бяздонныя французскія шаравары, стары ківаў галавой i ўсміхаўся, нібыта хочучы сказаць: «I правільна. Не голым жа хлопцам хадзіць. Глядзі толысі не пападзіся». A днямі мусье Дэмазье, иарэшце, абасмеліўся i сам…

Падумаўшы пра гэта, Саша на хаду азірнуўся i падміргнуў старому: «Што, гуманіст, нясём i мы?» У шараварах таго хаваліся сёння цёплыя англійскія шкарпэткі, па адной у кожнай калашыне. Гэта, відаць, яшчэ ўсё i бянтэжыла i палохала педагога. Ды ён усміхнуўся ў адказ значна, як Сашу здалося, маладзей, чым заўсёды. Што ж, сёння яшчэ адзін хтосьці сагрэе ногі i душу сяброўскай спагадай!..

Ружэ i Дэмазье цягнулі за дышаль нізкі, шырокі вазок, на гэты раз пусты.

На павароце ў лагерную браму ім сустрэлася худая, панура палахлівая фрау ІПустэр, прыбіральшчыца каменданцкага барака. Таўсцюх Элер з ходу закідаў яе пошлымі салдацкімі жартачкамі. Жанчына не адказала i не ўсміхалася. I ад гэтага Сашу яшчэ больш агідным здаўся лёкайскі Янушчыкаў рагаток.

вернуться

6

Я хачу працаваць. Я хачу вельмі добра працаваць…

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)