Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:

Марыйка мройліва ўсьміхнулася, згадваючы бліз­­­кае мінулае, але і сон паступова браў сваё… Яна і не заўважыла, як зноў апынулася на менскай вуліцы. Было лета. Ясны сонечны дзень – прыгожы і сьпеўны. Яна стаяла на ходніку, які сам рухаўся ўздоўж пра­сьпекту – прасьпекту Незалежнасьці, пазнала яна. “Вуліца Янкі Купалы”, – сказаў ці аб’явіў нехта побач. Марыйка азірнулася – гэта робат-гід стаяў з краю платформы і, як прыпынкі, называў мясьціны, уздоўж якіх цёк ходнік. Так, гэта вуліца Янкі Купалы, вунь і сквер з помнікам песьняру, адна з любімейшых яе мясьцінаў на беразе Сьвіслачы, далей там, нябачны за дрэвамі, дом-музей Янкі Купалы, яшчэ далей – Оперны тэатр і помнік Багдановічу… “Пляц Кастуся Каліноўскага” – паведаміў робат-гід. Так, яны пра­плывалі паўз тую самую плошчу… “Бабуля, а каму гэта помнік такі прыгожы стаіць?” – спытаўся дзіцячы галасок. Ці не ў яе, Марыйкі, спытаўся? “Гэта помнік барацьбітам за Незалежнасьць Беларусі”, – адказаў робат. Марыйка зрабіла крок і сыйшла з ходніку, які павёз людзей на сабе далей. Глыбока ўдыхнула пах кветак, якія расьлі па ўсёй плошчы, як на лузе, і па зялёнай траве-мураве накіравалася да прыгажэннага помніка пасярод…

“Та-а-а-а-а”, – раптам гучна ўдарыў у вушы першы акорд знаёмага гімну. І праз паўзу – далей: “Мы бе-ла-ру-сы, мір-ныя лю-дзі…” Як, адкуль, на гэтай цудоўнай плошчы той стары гімн?.. Чаму? Навошта?.. Марыйка варухнулася ў неразуменьні, і ледзь не сасьлізнуўшы з нараў, прачнулася. Па радыё, як звычайна ў камеры ў гэты час (і, зразумела ж, па ўсёй краіне!), гралі гімн. Маўляў, уставайце, беларусы, мас­калі ўжо цэ­лую га­дзіну ня сьпяць… Шэсьць га­дзінаў раніцы: пад’ём!..

…Да выхаду Марыйкі на волю, да сустрэчы з Але­сем – заставалася яшчэ дваццаць гадзінаў…

2007

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)