Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 46
Перейти на страницу:

Пра голад яны забыліся, успомнілі толькі позьнім вечарам. Але ў гэты, “дэбютны” – першы, дзень іх так і не пакармілі, відаць, клопатаў у абслугі было і без таго, ды і не гатовы аказаўся ізалятар да такога шчодрага папаўненьня.

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“У нашай камеры дзьве дзяўчыны з тых, што былі на плошчы, – веруючыя. Ім перадалі Біблію. І я ўпершыню, можа, спакойна і нясьпешна нешта з яе пачытала. Асабліва ўразіў “Экклезіяст”. Дзяўчаты кажуць, напісаны ён Саламонам больш чым тры тысячы гадоў таму. Усё там ёсьць. І пра нас таксама. І вынікае: жыцьцё нашае – мітусьня і толькі: марная марнасьць... І ўсё ўжо было. Ды забылася. І тое, што будзе, забудзецца. І няма нічога новага пад гэтым сонцам... Дык што тады – ня трэба нічога рабіць, толькі сядзець склаўшы рукі, кажу. Не адказваюць, трэба тварыць дабро і памятаць, што Бог усё бачыць. І адступнікі будуць жорстка пакараныя…

Але ж, я чула, што па вашаму – усялякая ўлада ад Бога, дык чаму вы тады выйшлі на плошчу, чаму не прымаеце яе (яго) такім, якая (які) ёсьць? І як быць з несупраціўленьнем злу гвалтам?.. Ды тут мяне падтрымалі дзяўчаты і перавялі ўсё на жарт: ці ня Бог некалі правёў самыя першыя безальтэрнатыўныя выбары, калі прывёў да Адама Еву і сказаў яму: “Выбірай сабе жонку…”

Аднак жарты жартамі, а я задумалася: можа, і бачыць Бог, можа, і будуць пакараныя адступнікі ды грэшнікі, але я ня буду сядзець склаўшы рукі не таму, што за гэта, за бязьдзеяньне, мяне бу­дзе чакаць кара Божая. А таму, што сапраўды “няма нічога вечнага” і “ўсё ўжо было”, а значыць, “і гэта пройдзе”, толькі яму трэба дапамагчы прайсьці…

А ў Бога пасьля Плошчы і сапраўды працы пры­бавіцца…

Бо гляджу я на гэтых мілых дзяўчатак, гляджу як значна старэйшая за іх, хоць між намі ўсяго некалькі гадоў розьніцы, і думаю: а вы навошта рызыкавалі сваім здароўем і вучобай? Вы разумееце супраць чаго вы паўсталі, супраць якой сілы? І сама сабе пярэчу: якраз яны разумеюць, бо ведаюць, што ёсьць свабода і кошт яе, як ведалі тое першыя хрысьціяне... А вось ці разумеюць тыя хлопцы з амапу ды міліцыі, якія падымалі на іх руку, тыя суддзі і пракуроры, якія пасадзілі іх у вязьніцу, што за гэтыя грахі ім давядзецца адказваць?..”

Назаўтра было сьвята – 25 Сакавіка, Дзень Во­­лі, да якога яны рыхтаваліся і на плошчы. На дзьвюх прасьцінах дзяўчаты-мастачкі якраз увечар дваццаць трэцяга сакавіка, перад штурмам, пісалі лозунгі і він­шаваньне “каліноўцам”. Усё гэта было стаптана і разбурана... Але пра сьвята яны памяталі і раніцу пачалі з віншаваньняў. Тое, што падалі на сьняданак, ежай назваць было немагчыма. Нейкае варыва ў жалезных місках, названае супам, ад якога сьмярдзела, як з памыйнай ямы, як з кантэйнера з адыходамі. Пры­намсі, так падалося. Мутная вада, у якой плавала нешта кшталту развараных крупоў і валасінкі мяса… Выпілі толькі тое, што называлася гарбатай – пад­жоўчаная вада, у якой плавалі ці то чаінкі, ці то сьмець­це. (“Венік запарылі”, – сказаў хтосьці, горка пась­міхнуўшыся), ды зьелі хлеб – адзінае, што можна было есьці ня грэбуючы.

І з нецярпеньнем чакалі вестак адтуль, з гораду, з той самай волі. Першыя навіны, што ля помніка Ку­палу сабралася тысячаў пяцьдзясят ці больш мі­­тын­гоўцаў перадаў нехта з ахоўнікаў пад абед, і яны мігам абляцелі ўсе камеры. Радасьць была ней­маверная, асабліва ад таго, што народ сабраўся, каб патрабаваць іх вызваленьня. Потым новая чутка: мітынгоўцы ідуць да Акрэсьціна, каб вызваліць іх… 15-тысячнае шэсьце! А тут яшчэ радыё. У камеры, пэўна, у мэтах прапаганды і агітацыі, працавала ра­дыёкропка, якую адключыць было немажліва. Песьні, “навіны” – ну і хай сабе балбоча, але тут перадалі выступ міністра ўнутраных справаў Наву­мава. Словы пра непаслухмяных, адурманеных “адмарозкаў” за­глушылі гучныя выкрыкі “Жыве Беларусь!”, што несь­ліся з усіх камераў.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)