Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:

Кармілі кепска. І два разы на суткі: раніцай і ўвеча­ры – хоць па законе трэба тры. Як мінімум: сьняданак, абед, вячэра. Казалі, што кухары не спраў­­ляюцца, бо дужа шмат арыштаваных. Новых ку­хараў браць – навошта: вы тут госьці, праз дзе­сяць дзён ізалятар зноў увойдзе ў сваё звычайнае жыцьцё… З таго, што давалі, без сумненьня есьці мож­на было толькі хлеб. А давалі яго чацьвярцінку дзевяцісотграмовай буханкі на суткі і 75 грамаў ба­тона раніцай. Мякіш хлеба ішоў і на выраб розных патрэбных рэчаў – шашак, шахматаў, папяльнічак... Абрыдла тушаная квашаная капуста, якую тут назы­валі “бігас” – смурод, які ў рот браць нельга было. Толькі адзін раз далі прыстойны гарохавы суп. Усё астатняе есьці было немажліва і яны фактычна га­ладалі, пакуль не пайшлі перадачы з волі.

Калі прыйшла першая перадача, дзяўчынка, якая яе атрымала, заплакала… А потым іх “хату” закідалі харчамі і рознымі патрэбнымі і непатрэбнымі ў турме рэчамі. І ня толькі родныя і сябры, але і незнаёмыя – праваабаронцы.

Адно турбавала: з перадач зьнікалі кнігі. Дзейні­чала своасаблівая цэнзура ці міліцыянты проста самае цікавае забіралі сабе? Пэўна, і першае, і другое. Але часьцей другое, бо як тады расцаніць тое, што прахо­дзілі “крамольныя” беларускамоўныя гістарычныя кнігі Караткевіча ці Арлова, а зьнікалі – “ізымаліся” – кнігі Даўлатава ці Стывена Кінга? З газетаў пры­ходзілі ўсе. Нават “Наша Ніва” з ар­тыкуламі пра плошчу і выбары, з успамінамі “каліноўцаў”, а слова гэтае ўсё часьцей пачало ўжывацца адносна жыхароў намётавага мястэчка, і нават паведамленьнямі ад тых, хто сядзеў у турмах…

Так, жыцьцё паступова наладжвалася, неафіты вучыліся вязьнеўскім “прамудрасьцям”. Навучыліся весьці перагаворы праз вентыляцыю. Адзін раз Ма­рый­цы ўдалося нават паразмаўляць з Алесем, які быў у недалёкай камеры. Але яны абмежаваліся толь­кі кароткімі фразамі, кшталту: “Як ты?” “Трымайся!”, “Убачымся па выхадзе…”, бо было няёмка казаць, хоць і варта дзеля падтрымкі – тут так бы гэта зразумелі – самае простае: “Я цябе кахаю…”, бо слухала гэ­тыя пе­рамовы адразу некалькі камераў, поўных не­знаё­мых людзей. І ня толькі незнаёмых. Марыйка даведалася, што сярод затрыманых шмат тых, каго яна ведала з радыё, газетаў, вулічных акцыяў, шмат зна­камітасьцяў, якімі магла б ганарыцца любая краі­на: Мазынскі, Дынь­ка, Лябедзька, Янукевіч, Шэін… Рэжысёр, вы­давец “Нашай Нівы”, палітыкі…

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Колькі вяровачцы ні віцца… Да пары жбан ваду носіць… Мы з братам ведалі гэтыя прымаўкі, бо быў час, калі захапляліся імі і самі шукалі ва­­рыянты-эквіваленты перакладаў вядомых вы­слоўяў з расейскай мовы на беларускую. Так, урэшце рэшт, праз некалькі гадоў “захапленьня” “графіці” нас злавілі міліцыянты, калі брат пісаў на школе “Жыве Беларусь!”. Я ўцякла, але і мяне вылічылі і назаўтра выклікалі ў пастарунак. А вылічылі як? Не паверыце. Узялі запісы перамоваў брата па мабільным тэлефоне. І са мной у той вечар. Дзіва дзіўнае, падумала я, якая ім справа да размоваў нейкіх дзяцей... Але ж бач ты: адсочвалі, запісвалі. Вось і ня вер у татальны кантроль, у дыктатуру… Вось і падумай “іначай”, а лепш скажы па тэлефоне “крамолу” пра "ўсенароднаабранага" ці ягоных на­бліжаных – адразу патрапіш пад “карандаш”.

Мяне тады адпусьцілі. Пашкадавалі, мусіць. А мо не хацелі разгалошваць на судзе, адкуль у іх зьвесткі пра маю “дзейнасьць”. Ці проста думалі пазьней узяць на “кручок”. А брату, за сапсаваныя сьцены, сьвяціла да двух гадоў зьняволеньня і буйны штраф. І ён рвануў у Чэхію…”

Гутарак было шмат – што яшчэ рабіць у замкнутай прасторы… Але толькі аднойчы ў іх у камеры ўзьнікла спрэчка – калі загаварылі пра каханьне і, зразумела, у гэтай сувязі – пра мужчынаў. Яна і запомнілася Марыйцы найбольш.

Алена, выкладчыца універсітэту, як старэйшая і ўжо разьведзеная, сказала катэгарычна:

“Ня веру я мужчынам, для іх здрадзіць, схлусіць – як шклянку вады выпіць…”, – мела на ўвазе яна, пэўна, свайго былога мужа, а ў прыклад прывяла чамусьці іншага мужчыну, які пераехаў у Менск і завёў сабе каханку, дзяцей, а сваю жонку пакінуў у вёсцы, дзе да таго працаваў. Пры гэтым кожная ў камеры падумала найперш адразу пра свайго каханага ці знаёмага… Маладзенькія дзяўчаты прамаўчалі, а Тацяна, яшчэ адна маці-адзіночка, якая сама выхоўвае сына, раптам не пагадзілася з ёю:

“Ай, не люблю я такія размовы… У гэтым сэньсе – здрады і хлусьні – няма падзелу на мужчынаў і жанчын. Усе “добрыя” – усе аднолькавыя… Я больш скажу: усё адмоўнае, што ёсьць у мужчынах, ад нас, ад жанчын… Ну-ну, не нярвуйцеся, тлумачу: што я магу даць свайму Андрэйку, каго можа выхаваць маці-адзіночка?.. Сыну трынаццаць, яму трэба баць­­ка, моцная рука. Прыклад трэба. А што можам даць мы? А ў школах хто працуе – адны жанчыны… Вось і вырастаюць з нашых хлопчыкаў найчасьцей інфантыльныя ныцікі ды размазьні… Мяк­кія і тру­сь­­­лівыя і разам з тым да жанчын жорсткія… Бо ма­­ці, саступаючы ім, іхнім капрызам, самі вучаць іх гэтаму. І мужчынамі яны пачынаюць рабіцца, толь­кі патрапіўшы ў мужчынскі калектыў – у армію на­прыклад, ці праз гады…”

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)