Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:

Так, пашанцавала мне з дзяўчатамі ў камеры. Здавалася б, цесная прастора, задуха і холад, мес­цаў усім не хапае, курцы і не курцы – столькі прычынаў для канфліктаў, для скандалаў… Але нам удалося ня толькі паладзіць, але і правесьці гэты час вымушанага знаходжаньня разам з максімальнай карысьцю для сябе. Ды так, што я не адмовілася б з гэтымі дзяўчатамі пабыць разам яшчэ некалькі дзён. Якія файныя яны сураз­моўцы, колькі цікавага ведаюць… Як прыемна нават спрачацца з імі. Не, такое, відаць, ніколі не паўторыцца… І ніколі не забудзецца.

Адно кепска: знаходжаньне ў халоднай камеры пачало ўжо адбівацца на нас. Усе мы кашляем – падобна гэта ня проста на прастуду, а на бранхіт – хранічны бранхіт… Ня дзіва, што сухоты, кажуць, самая распаўсюджаная хвароба сярод беларускіх зэ­каў. Мы пабылі тут некалькі дзён, дзякуй Богу, без хворых ад пачатку, без інфіцыяваных, і тое ўжо кірхаем… Лечымся самі, перададзенымі лекамі. У тутэйшай медыцыны нічога не дапросішся… Можа, варта было б і больш адказна ставіцца да свайго здароўя, але ўсіх нас цешыць адная думка: хутка мы адсюль выйдзем, тады і будзем лячыцца…”

Цяпер іх у камеры было дванаццаць на восем "кой­­камесцаў" на ўзвышэньні-нарах, якія тэатралка назвала "сцэнай". Такая ж са­мая прыбіральня без дзьвярэй, насупраць ложкаў, адгароджаная ад стала цаглянай паўсьцяною. Толькі дзьве дзяўчыны з Маладога Фрон­ту і адна з “Зубра” ўжо мелі затрыманьні. Але і ў іх досьведу сядзеньня ў камерах не было, бо іх арыштоўвалі на ноч, а ранкам з пастарунку адпускалі. Сярод дзяўчат было некалькі веруючых – і сур’ёзна. Дарэчы, якраз маладых вернікаў на плошчы было ня­мала, і амаль усе беларускамоўныя і патрыятычна настроеныя – гэта Марыйка яшчэ там заўважыла.

Калі пасьля судоў усталявалася нейкая пэўнасьць – дваім далі па пяць сутак, чацьвёра з якіх яны ўжо адсядзелі ды рыхтаваліся выходзіць на волю, сямі па дзесяць і тром па пятнаццаць – трэба было неяк наладжваць сваё жыцьцё, быт, так бы мовіць. Як ні дзіўна, гэта далося найлягчэй.

Старэйшыя склалі распарадак дзяжурстваў, жар­там разьмеркавалі абавязкі: журналістка – адказ­ная за інфармаванасьць “хаты”, тэатралка – за “мас­тацкую самадзейнасьць”, менавіта яна лепш за ўсіх сьпявала, асабліва энэрэмаўскі “Паветраны шар”, адна з дзяўчын стала адказнай за фізпадрыхтоўку, другая за харчаваньне... Марыйцы дасталася “функ­цыя кант­ролю за выкананьнем” усяго ўсімі, і галоўнае – рас­парадку, а гэта значыць найперш – графіку дзя­журстваў па камеры. По­тым жартам яны сталі сябе на­зываць міністрамі “хаты”: інфармацыі, эканомікі, культуры, спорту…

Вечарам, калі “запрацавала” турэмнае радыё, Ма­рыйка з радасьцю даведалася, што Алесь таксама тут, на Акрэсьціна, і яму таксама далі дзесяць сутак. Значыць, выйдзем разам – шчасьліва падумала Ма­рыйка.

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Ён так блізка… Чаму я так шмат думаю пра яго? Я заўважыла: ён моцна зьмяніўся. Стаў больш жорсткім да сябе… З размовы нашай вы­ні­кала, што за той час, як мы ня бачыліся, ён шмат перажыў, перадумаў. Стаў займацца са­маадукацыяй, вяр­нуўся ва ўніверсітэт (цяпер, мусіць, зноў – бывай, вучоба…). Я ня ведаю, як складуцца нашыя адносіны далей. Але я хацела б быць побач з ім. Толькі вы­біраць, напэўна, будзе ён...

Што гэта я так? За сваё каханьне трэба зма­­гацца. А я ўжо здалася… Ці, можа, гэта ўпэў­ненасьць у тым, што ён ужо мой? Упэўне­насьць пасьля тых дзён на плошчы, упэўненасьць ад таго, як ён абрадаваўся, убачыўшы мяне, упэўненасьць ад таго, што ён, казаў, шукаў мяне і думаў пра мяне…

Згадваю, як нас арыштоўвалі на плошчы. І не магу не сказаць: многія з нашых хлопцаў, можа, упершыню паводзілі сябе гэтак мужна і абаранялі не саміх сябе, а дзяўчат, жанчын. Рызыкавалі сваім здароўем. І ён, Алесь, таксама… Тут адна дзяўчы­на казала, што яе сяброўку маці выправіла на плошчу са словамі: “Ідзі на плошчу, каб там сабе нармальнага хлопца знайсьці”. І сапраўды, самыя лепшыя бела­рускія хлопцы былі ў тыя дні на плошчы. І сярод іх – мой, так, мой Алесь…”

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)