Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 46
Перейти на страницу:

Марыйка пачула яшчэ, як нехта сказаў: “Памятай­це, за намі праўда!” – і ўбачыла, як да яе кіруюць два амбалы-“касманаўты”, якія чамусьці вылучылі ў коле “каліноўцаў” менавіта яе. Справа і зьлева амапаўцы накінуліся на людзей у ачапленьні, пачалі выцягваць па адным. “Местачкоўцы” не супраціўляліся, але чап­ляліся за сваіх да апошняга, і гэта было горш для іх, бо міліцыянты сталі разьярвацца і забывацца, у ход пайшла жорсткая, брутальная сіла… Тым часам амбалы (“двое з ларца”, падумала Марыйка) падыйшлі, нагну­ліся, схапілі Марыйку за ногі і пацягнулі. Алесь тры­маў яе за рукі, за плечы, але было дарэмна... Ён зразумеў гэта і, каб не было горш, адпусьціў Марыйку і амбалы пацягнулі яе да машыны. Краем вока Марыйка бачыла, як Алесь кінуўся ўсьлед за ёй і як быў звалены ударам “касманаўта” ў грудзі… Ачомалася яна ўжо ў аўтазаку пад крыкі: “На пол, сволочи! Лежать, су­ки!” і маты, маты, маты... Грубыя, істэрычныя… Яна даўно ня чула, каб людзі так лаяліся – брыдка і з такой лютасьцю. Марыйка ляжала на падлозе і на яе выцягнутую нагу нехта прысеў і ціха стагнаў… Што сталася з Алесем яна ня ведала… Праз некалькі хвілінаў усё было скон­чана: шэсьць брудна-зялёных “мазаў”-аўтазакаў, напоўненых людзьмі – усяго амапаўцы арыштавалі каля пяцісот чалавек – ад’ехалі ад плошчы.

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Камера нашая – пяць на сем крокаў. У ёй ад­ным шэрагам памост-узвышэньне, як сцэна нейкая, і справа ад дзьвярэй прыбіральня. Адкрытая, я туды спачатку хадзіць саромелася. Цярпела да апошняга… У камеры гэтай нас трынаццаць чалавек. Усе з плошчы. Маладзенькія дзяўчаты – найменшай ледзь споўнілася васямнаццаць, у асноўным студэнткі, і дзьве старэйшыя жанчыны – ім пад сорак. Што й казаць – не санаторый. Цесна і брыдка… Сяброўка мне неяк расказвала пра турмы ў Швецыі. Яна езьдзіла ў Стакгольм ад нейкай пра­ваабарончай арганізацыі. Іх звадзілі на экскурсію. Дык там камеры на аднаго чалавека, з тэлевізарам, лядоўняй, тэлефонам… Чысьціня неймаверная. На калідоры спортзала, ёсьць маж­лівасьць вучыцца, а на выходныя і дамоў могуць адпусьціць… А нас тут адзін раз выводзілі на прагулку ў “дворык”… І няхай сабе абстаўлена гэта было суцэльным гвалтам і рыкам: “Выйсьці з камеры! Тварам да сьцяны! Рукі за галаву! Не размаўляць!”… Жах! І, не гатовы да такога маральна, – падпарадкоўваешся і сам палохаешся сваёй гатовасьці падпарадкоўвацца, што засела, відаць, у падкорцы… Я, ды і большасьць з нас, да гэтакіх адносінаў нязвыклыя – у мяне ад гэтага рыку адразу сьлёзы на вочы: за што так груба, што мы зрабілі, знайшлі злачынцаў… Але то была незабывальная “гулка” (да турэмнае “фені” нас прывучаюць самі ахоўнікі): на вуліцы, чутно, вяс­на – неяк вельмі хутка пацяплела, птушкі радасна шчабечуць недзе: іх не відаць, але яны ёсьць! Неба сіняе-сіняе над галавою, белыя, пуховыя воблачкі на ім – ідылія… Уяўляю, як невыносна цяжка тым, хто трапляе сюды на гады ці… пажыцьцёва і ба­чыць гэта толькі з-за кратаў… А паветра… якое паветра! Сказаць сьвежае, дык хіба хто зразумее, колькі ўсяго ў гэтым слове і як пераказаць тыя адчуваньні, каб зразумелі… Дзяўчаты згадвалі показку: “Зэк, выйшаўшы з турмы, пытае: “Што гэта так сьмярдзіць, васпане?” – “Сьвежае па­ветра, сэр”, – чуе адказ.”

Марыйка абаперлася на руку, каб устаць – падлога ў машыне была мокрай і ліпкай ці то ад расталага сьнегу, ці то ад крыві. Агледзелася: у многіх хлопцаў былі разьбітыя насы, твары, значыць, можа, гэта і кроў... У цемры яна здавалася брудам на руцэ, страшным ліпкім брудам. Як у фільме жахаў…

Што з намі будзе? Куды нас вязуць?.. Марыйцы падалося – за горад. Але пытаньне гэтае вісела ў паветры і нехта ня вытрываў і спытаў у амапаўцаў, што сядзелі і рагаталі паперадзе – узбуджаныя, раз­гарачаныя, задаволеныя. Ціха так спытаў: “Куды нас вязуць?” Не ў амапаўцаў нават спытаў, а ў паветра.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)