Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 46
Перейти на страницу:

“Как куда? В Курапаты, в карьер!” – адказ у ама­­паўцаў быў гатовы і яны завяліся яшчэ больш: “Молоденьких будем насиловать – радуйтесь! – а ос­тальных так расстреляем…” І тут жа да адной дзяўчыны, што была бліжэй да іх: “Вас, девушка, где расстрелять: под сосной или под берёзой?”. Дзяўчына заплакала. А амапавец не спыняўся: “Не плачь, твоя смерть будет на пользу Беларусии!”. Такія жарты ў той сітуацыі нават Марыйка ўспрымала зусім ня як жарты...

Прывезьлі іх ня ў лес, а ў сумнавядомы сьпец­прыём­нік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна, у двор. Выстраілі ў некалькі шэрагаў уздоўж доўгіх белых сьценаў пад сьвятлом сьляпучых пражэктараў. “Ли­цом к стене! Не оборачиваться! Смотреть только вперёд! Не разговаривать!” – працягваўся той самы ўціск, каб запалохаць, асабліва моладзь, якая такой грубасьці яшчэ ня бачыла ні ў войску, ні ў пастарунках. “Бомжи! Шлюхи! Суки вонючие – революции им захотелось! Расстрелять вас всех ма­ло…” Паўз шэрагі прайшлося нейкае начальства: “Отключить мобильники! Вынуть шнурки из обуви!”. Потым усіх здымалі на відэа, вы­лучалі ў шэрагах непаўнагадовых і кудысьці адводзілі. На расстрэл??? Чаго толькі не падумаеш і чаго толькі не перадумаеш за больш чым чатыры гадзіны стаяньня тварам да сьцяны на холадзе – з амаль чатырох га­дзінаў ночы і да васьмі раніцы... Калі хто прасіўся ў прыбіральню – не пус­калі. Марыйцы заставалася толькі “вывучаць” бетонную сьцяну перад сабою – да кожнай драпінкі, да кожнай непрыкметнай спачатку шчылінкі, кожнай дробнай ямінкі і кожнага бугарка… Яна запомніла тую брудна-белую сьцяну на ўсё ас­татняе жыцьцё. Стаяла, і баялася толькі аднаго: ня ўпасьці, бо бачыла, як адцягвалі за рукі некуды тых, хто падаў. Куды? Ніхто ня ведаў. Добра, калі ў лазарэт, у бальніцу. Але тады гатовыя былі б упасьці ўсе, а не стаяць тут, пераадольваючы стому і бясьсільле... Сьпіна зьдзервянела, рукі, здаецца, прымерзлі да сьцяны, не адарваць…

Нарэшце сталі па чарзе адводзіць у кабінет і скла­даць пратаколы. Фармулёўка была ва ўсіх адна – яна ляжала на стале перад міліцыянтамі, напісаная на кардонцы нейкім начальнікам неразборлівым по­чыркам: “Учавствовал(а) в несанкционированной акции… Выкрикивал(а) антигосударственные лозун­ги…” і г.д. Менавіта так, з літаркамі “а” у дужках. У Марыйкі сяржант спытаў: “Дзе вучышся?”, потым зьдзекліва перапытаў: “Дзе вучылася?..”

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“У большасьці сваёй наглядчыкі і ўвогуле мілі­цыянты – прыемныя, звычайныя хлопцы. Праўда, мне не падабаецца, што яны хочуць выглядаць ра­зумнейшымі (лепшымі), чым ёсьць насамрэч. Аднак, якраз у гэтым, можа, і трывае надзея, што яны яшчэ ня страчаныя для грамадства, што ўлады яшчэ не пасьпелі зрабіць з іх, а, можа, і ўвогуле не здалеюць зрабіць, цэрбераў, якія будуць душыць свой народ па першаму знаку. Хоць у цэлым тут розныя хлопцы і ўмоўна іх можна падзяліць на некалькі катэгорыяў. Скажам, пяць. Першыя – самыя горшыя. Адурманеныя прапагандай і палітзаняткамі, яны і сапраўды вераць, што мы ворагі дзяржавы, а яны яе і прэзідэнта абаронцы. Такіх мала, і гэта радуе. Другія – найчасьцей вясковыя хлопцы пасьля войска, ня вельмі далёкія і адукаваныя, якім убілі ў галаву, што ў іх і сапраўды ёсьць улада над іншымі. З імі лепш не сутыкацца: яны здольныя на любую подласьць і пошасьць. Трэція – крыху арыентуюцца ў сітуа­цыі і стараюцца дагадзіць і “нашым”, і “вашым”. Чаць­вёртыя – нармальныя хлопцы, што невядома якім чынам патрапілі ў міліцыю, але вытыркацца сярод іншых ня хочуць, ці баяцца страціць хоць бы тое, што маюць. Пятыя, а іх, мне падалося, было найбольш, – стараліся, як маглі паспрыяць нам, падтрымаць, паказвалі цішком нам пальцы літарай “V”, маўляў, мы з вамі і мы пераможам, менавіта яны незаўважна адпускалі некаторых затрыманых, перадавалі весткі з волі пра падзеі… На жаль, “моду” тут дыктуюць найбольш нахабныя і нявыхавыныя – а гэта значыць, першыя і, асабліва, другія. А таму ў цэлым ад кантактаў з міліцыянтамі застаецца ня самае лепшае ўражаньне, што яны тупыя, ля­нівыя, ня хочуць вучыцца, дужа ганарлівыя, любяць груба і тупа парагатаць над тым, што самі лічаць жартамі, прычым не саромеюцца быць дурнымі, бо з гадамі страцілі арыенціры, што ёсьць добра і што кепска ды абрасьлі комплексамі. Трачыла і ёсьць з такіх – найгоршы варыянт першых і другіх. Подлы і трусьлівы ў жыцьці, нерашучы на адзіноце, на людзях ходзіць гогалем і зьдзекваецца з тых, хто трапіў яму ў падпарадкаваньне. Груба, па-дзікунску жартуе і рагоча, як конь. Хоча быць “душой кампаніі”, але ўсе наадварот стараюцца яго пазьбягаць… Ну і яшчэ гэты ягоны занятак начамі, ля “вочка”… Фу, брыдота…

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)