Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 209
Перейти на страницу:

— Ганначка стане пісаць пра Аркадзя, так, Ліля? Цудоўны выбар! Гэтая дзяўчынка напіша, як мае быць! — каб не патрэба захоўваць жалобны выраз твару, жыццярадаснасць струменілася б з Віталя, як вада з рэшата.— А ты, Юраська, значыць, усё па-ранейшаму пакутуеш? Вось жа «пашанцавала» табе, беднаму...

Віталь звяртаўся да майго мужа, як да цяжкахворага, змоўніцкім шэптам. Юрась збялеў і, апусціўшы вочы, сказаў нечакана цвёрда:

— Гэта мая справа, Віталь Аляксандравіч.

Я са здзіўленнем пераводзіла вочы з аднаго на другога, спрабуючы здагадацца, пра што гаворка.

— Ну, ну, не крыўдуй... Ты малайчына. Выпаў крыж — нясі... Ведама...

Апошняе прагучала трохі фальшыва. Я нічога не распытвала пра асабістае жыццё майго былога мужа, а тут, відаць, мелася нейкая таямніца. Але мне не атрымалася на гэтым засяродзіцца. Удава абвяла рукой вакол.

— Вось яны, гадзіннікі з вежы.

Віталь пацокаў языком:

— Ай-яй, даўніна якая... Антыкварыят! Хаця ў калекцыі Пятра Апанасавіча ёсць некалькі вельмі падобных. Ды вось хоць бы нядаўна з Польшчы прывёз цэлы фургон гадзіннікаў — і вялікіх, як гэтыя. І малых... Нават цыферблат ад вежавых...

Юрась шапнуў мне:

— Гэта ён пра Калыванава... Прэс-сакратаром у яго працуе.

Нішто сабе прыладкаваўся! Калыванаў — расейскі магнат, меў тут сумесныя прадпрыемствы. Удава дужа зацікавілася пачутым:

— Аркадзь марыў, каб сабраць усе дванаццаць гадзіннікаў!

Наш былы выкладчык спачувальна паківаў галавой:

— Пётр Апанасавіч твайго мужа вельмі паважаў. Не сумняюся, што, калі ў яго калекцыі выявяцца патрэбныя экзэмпляры — падорыць. Шырокай душы чалавек...

Лілія Пятроўна перарывіста ўздыхнула:

— Як было б цудоўна — сабраць усе дванаццаць, паставіць у вежы, і каб яны ішлі... Аркадзь мне тысячу разоў пра гэта казаў, а я не прыслухоўвалася...

Голас яе перарваўся. Госць спачувальна дакрануўся да яе пляча.

— Не плач, Ліля... Паспрабуем арганізаваць...— і дастаў сотавы. Пасля нядоўгіх перамоваў радасна паведаміў:

— Я ж казаў — шырокай душы чалавек! Гадзіннікаў старых у яго сотні з дзве. І маленькія, і большыя за гэтыя... Калі не знойдзем дакладна з вашае вежы — дык падбяруцца падобныя. Галоўнае, каб дванаццаць! І каб на вечарыне ў памяць Аркадзя яны цікалі!

Юрась запярэчыў:

— Можа не атрымаецца ўсе адрамантаваць.

— Э! Не праблема! — Віталь схаваў сотавы ва ўнутраную кішэню пінжака.— У Пятра Апанасавіча ў катэджы пад Старавежскам майстэрня па рамонце антыкварных аўтамабіляў. Апошні віск тэхнікі — абсталявана. Гадзіннікі, калі трэба, таксама там рамантуюць — з калекцыі ў катэджы. А калі яшчэ ты, Юрась, возьмешся — дакладна адладзім!

Ліля запытальна зірнула на Юрася. Той пакруціў галавою:

— Не ведаю... Пашкоджаныя скульптуры, вядома, за месяц не адновіш... Хіба збольшага. А механізмы, у прынцыпе, тады рабілі на вякі...

— Ну вось і бярыся неадкладна! — уладарна загаварыў Віталь.— Фігуры — бог з імі, пасля дапрацуеш. Галоўнае — каб цікалі. Якіх дэталяў не хапае — ты толькі намалюй, за суткі зробяць. Пяць тысячаў баксаў гарантую, калі атрымаецца. Вось што... Гэтыя скрынкі ўсё адно трэба ставіць у вежу... Напачатку завязём іх у майстэрню, і Юрась разбярэцца, што да чаго, складзе «чароўную дванаццатку». Ён жа — майстар-цуда! І Ганначку з сабой возьмем — будзе там пісаць, фатаграфаваць... Усе архіўныя дакументы, якія трэба, даставім. А на саракавіны ўрачыста адчынім у ратушы музей імя Аркадзя Баркуна. Я праязджаў учора, зірнуў — там ужо ўсё амаль расчысцілі, трэба толькі вокны зашкліць. Пятро Апанасавіч прафінансуе. Дый мы ўсе скінемся. Усе ж пад Богам ходзім... У Калыванава пару гадоў таму таксама нейкі гад страляў. Не любяць у вялікім бізнесе сумленных людзей... Вось пра што пісаць трэба было,— гэта Віталь дакорліва кінуў мне на развітанне.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)