Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 106
Перейти на страницу:

Я многа верыў. Вера была — у патрэбнасць сваёй працы, у сваё ўменне выдумляць гуманістычныя мастацкія вобразы з дамінуючай ідэяй — пабудова шчаслівага сацыялістычнага грамадства, са станоўчым героем, з сітуацыямі, дзе дабро перамагае зло, духоўнасць — практыцызм і г.д. I раптам перастаў у гэта верыць. Але жыць трэба. А жыць я магу тады, калі пішу.

Трэба альбо «перакуліцца» накшталт пясочнага гадзінніка і пачынаць — следам за многімі — перасыпаць з твора ў твор рэпрэсіі, рэкет, палітыку, прастытутак, «Бога — Храмы — Адраджэнне», альбо адстойваць сваю ранейшую «сацрэалістычную» веру і ў мастацкіх вобразах даказваць людзям, што той лад, якому мы, асмеяныя цяпер пісьменнікі, служылі, быў не горшы, а ў многім і лепшы за тое, што ёсць і што чакае наперадзе, альбо паспрабаваць напісаць пра нешта вечнае, што б не залежала ад пераменаў у грамадстве… Любая з гэтых вераў павінна вярнуць мяне да жыцця, да яснасці, да сябе ранейшага, і зноў можна будзе патрошку жыць, патрошку пісаць, шліфуючы кожны сказ, і пражыць спакойна яшчэ гадоў 10–20.

Астаецца драбяза: якую ж веру выбраць? Якая — калі не праўдзівая, дык хоць больш-менш аб’ектыўная?

* * *

Тады ўжо ідзі далей, да канца: а што ж гэта такое за сама Літаратура? У якую можна так верыць і так любіць яе, што яна робіцца ўся — жыццё? Не як кніжкі тлумачаць, а як ты сам для сябе тлумачыш?

Так тлумачу: ёсць уласна літаратура, 1-га гатунку, якая заўсёды ствараецца ў апазіцыі да пануючага ладу, пануючых густаў, і літаратура 2-га гатунку — пазітыўная, літаратура абслугі. Мэтай «уласна літаратуры» заўсёды было змаганне: з рабаўладальніцтвам, феадалізмам, імперыяй, хрысціянствам, паганствам, аскетызмам, распустай, атэізмам, рэлігіяй, рэвалюцыяй, контррэвалюцыяй, камунізмам, капіталізмам і да т. п. — з тым, што ўзаконена і пануе; акрамя таго, і са сваёй названай сястрою — «літаратурай абслугі», мэта якой была (і ёсць) — падтрымліваць пануючы лад і пануючыя густы.

Змаганню супрацьстаяла цэнзура. Паступова задача літаратуры 1-ай звялася да барацьбы не супраць пануючага ладу і густаў у цэлым, а супраць уласна цэнзуры. Хоць само гэтае супрацьстаянне нібыта апраўдвала літаратурны працэс, даказвала яго неабходнасць, адбывалася тое, што забываўся галоўны аб’ект літаратуры — чытач. Каб абдурыць цэнзуру, трэба было ствараць новыя формы — як правіла, больш складаныя ў параўнанні з папярэднімі, ужываць эзопавую мову, хаваць асноўныя думкі ў апісанні прыроды і ў любыя іншыя апісанні; паступова забывалася першае і «залатое» літаратурнае правіла: толькі тыя формы, стыль, мова, апісанні апраўданы і з’яўляюцца мастацкімі, якія найкарацейшым шляхам, проста і ясна, даносяць асноўную думку да сэрца і розуму аб’екта — чытача.

Гэта першае, а другое — гармонія. Пажадана, каб чытач, чытаючы (менавіта так: чытач чытаючы), мурлыкаў ад задавальнення.

Са знікненнем цэнзуры атрымалася, што аўтаматычна знікае і «ўласна літаратура», літаратура змагання. Магільшчык апынуўся ў адной яме з тым, для каго яе капаў, і цяпер застаецца толькі чакаць, пакуль зверху не пачнуць ляцець першыя жмені пяску.

Але літаратура 2-ая з адменай цэнзуры застаецца, і мэты ў яе застаюцца тыя ж: усялякімі спосабамі закалыхваць людзей. Вось тут — стоп.

Мая літаратура, якую я сумленна ствараў амаль 20 гадоў, якраз жа і была літаратура абслугі. Яна абслугоўвала, апраўдвала, усяляк ухваляла пануючы лад і змагалася толькі з дробнымі скажэннямі асноўнай лініі. Дык працягвай абслугоўваць далей і жыві.

Уся справа ў тым, што пры змяненні пануючага ладу, той самай «асноўнай лініі», змяніліся не мэты, а формы літаратуры абслугі. З апісальна-рэалістычнай яна цяпер павінна стаць забаўляльнай. (…)

I калі ўспомніць, што на маім стале перад інфарктам якраз і ляжала аповесць дэтэктыўна-забаўляльная, з усімі атрыбутамі новага (якое раніцай новае, а ўвечары ўжо старое): рэкетам, прастытуткамі, суперменамі, далярамі — карацей, нешта абы-што, а я адчуваю, што толькі такое цяпер і трэба…

Тады многае, калі не ўсё, робіцца ясна.

Я зразумеў, што ў гэтай новай якасці абслугі мая творчасць не вытрымае канкурэнцыі… Мабыць.

IV

Ішлі дні.

Ён патроху пісаў, хадзіў у лес, на рэчку, на могілкі, увечары глядзеў з Лідаю тэлевізар, раніцаю парыў ногі ў бярозавым лісці. Ці то гэтае лісце памагала, ці Лідзіная вясковая ежа, чыстае паветра, ці гэтае спакойнае роўнае жыццё, калі не трэба некуды рвацца, нечага ўвесь час хацець, калі можна спакойна, у адзіноце, пасядзець, паляжаць, прывесці ў парадак думкі і настрой, — але яму сапраўды рабілася з кожным днём лягчэй, сэрца ўжо амаль не балела, ногі пакрысе зусім перасталі ацякаць.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)