Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій
Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Электронная книга - «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій». Краткое содержание книги:

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 52
Перейти на страницу:
Архіпелаг Беларусь

На палітычнай мапе Беларусь, як і ўсе іншыя краіны, выдзелена не толькі дзяржаўнай мяжой, але яшчэ і нейкім апрычоным колерам. Аднастайная фарба на мапе не супярэчыць дзяржаўнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. Аднак калі б нехта, увішны і дасведчаны, паспрабаваў на агульным полі нашай дзяржавы пазначыць адметным колерам тыя месцы, дзе Беларусь насамрэч беларуская, гэта значыць тыя месцы, дзе актыўна ці хаця б заўважна прысутнічаюць беларуская мова, беларуская культура, урэшце, проста любоў да Беларусі, як да непазбежна тваёй Бацькаўшчыны, то мы мелі б зусім іншы малюнак. Тады мы ўбачылі б нешта накшталт Архіпелагу – унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданыя астравы і астраўкі беларушчыны, а між імі неабсяжнае мора расейшчыны: расейскай культуры, расейскай свядомасці, расейскай мовы… І хаця гэтая расейшчына наўсцяж скажоная намі, спрэс дэфармаваная і ад таго трохі фарсавая, але тым не менш менавіта яна пануе на Беларусі, калі не ў сэнсе якасці, дык у значэнні колькасці.

* * *

Але колькі б яе не было – той расейшчыны, гэтым разам не пра яе гаворка, а пра нас, зажураных тубыльцаў Архіпелагу Беларусь, якія ўвесь час выглядваюць бел-чырвона-белы ветразь на даляглядзе, каб хоць на момант унікнуць самоты. І, бадай, адзінае, што заўсёды звязвае нас між сабой і трымае ў віртуальным агуле – гэта тэкст. Толькі на прасторы Беларускага Тэксту мы, насельнікі гэтых, далёка параскіданых адна ад адной выспаў, можам сустрэцца разам і, такім архаічным чынам, натуральным хутчэй для ХІХ стагоддзя, чым для ХХІ, пераадольваем усё, што нас раз'ядноўвае – ад каланіяльнай гісторыі да зрусіфікаванай дзяржавы.

Натуральна, у наш час, калі кожная кватэра напханая радыёпрыймачамі, тэлевізарамі і кампутарамі, карыстацца Тэкстам як асноўным начыннем нацыянальнага задзіночання – відавочны архаізм. Аднак тут ўжо нічога не паробіш: і радыё, і тэлебачанне ў нас, калі не па форме, дык па сутве – антыбеларускія, і яны не лучаць між сабою насельнікаў аддаленых выспаў, а толькі раз'ядноўваюць.

З усяго гэтага мы на Беларусі маем досыць парадаксальную сітуацыю… Калі ў нацыянальна і дэмакратычна сфармаваных постіндустрыяльных краінах Тэкст губляе сваё цэнтрапалеглае месца ў функцыяванні грамадства, якое ён займаў цягам многіх стагоддзяў, дык у недэмакратычнай і нацыянальна знямоглай Беларусі нацыянальны Тэкст па-ранейшаму дамінуе, хаця вынікі гэтага дамінавання досыць сціплыя, бо і на выспах сёння – эпоха камунікатыўна адкрытага грамадства, а гэта азначае, што хаця тэкст знаходзіцца ў цэнтры культурнага жыцця Архіпелагу, але знаходзіцца ён там усяго як цэнтрапалеглая маргіналія.

Цэнтрапалеглым месцам Тэксту адпаведна вызначаецца і роля беларускіх грамадска-культурных выданняў ды кнігаў. Незалежна ад сваёй ідэалагічнай, эстэтычнай, інтэлектуальнай і тэматычнай скіраванасці, беларускія выданні, нават паўз сваю волю, толькі таму, што яны прэзентуюць беларускі тэкст, выконваюць сёння і палітычную, і асветніцкую, і адукацыйную функцыі… Менавіта так, нават адукацыйную, бо беларускай мове сёння не вучаць дзяцей ні бацькі, ні школа (у належнай меры), ні вуліца. Вось чаму на Беларусі літаратура ўсё яшчэ больш чым літаратура, а кніга больш чым кніга.

Натуральна, нічога добрага ў гэтым няма. Калі літаратура бярэ на сябе і іншыя, акрамя ўласналітаратурных, функцыі, дык гэта напэўна азначае, што грамадскія інстытуцыі, якія мусяць рэалізоўваць гэтыя «іншыя функцыі», альбо яшчэ не сфармаваныя, альбо зняволеныя глумлівай уладай.

Пачынаючы з «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага і віленскай «Нашай Нівы» (пачатку ХХ стагоддзя) усе беларускія выданні наўпрост ці ўскосна выконвалі ролю адсутных грамадска-палітычных інстытутаў, якія мусілі б вырашаць адпаведныя патрэбы беларускай Беларусі. Больш за тое. Менавіта на прасторы грамадска-культурных выданняў і кнігаў, беларусы сфармаваліся як нацыя. І сёння мы застаемся нацыяй не дзякуючы палітычным рухам і як бы незалежнай дзяржаве, а зноў жа дзякуючы таму, што існуе Беларускі Тэкст. Вось чаму адказнасць за лёс Беларусі шмат у чым ляжыць на кожным з тых, хто гэты тэкст персанальна фармуе…

* * *

Магчыма, я памыляюся, але мне здаецца, што нам ужо робіцца амаль невыносным цяжар адказнасці за існаванне мовы, нацыі, дзяржавы, які ўжо больш за стагоддзе ніхто не здымае ні з літаратараў, ні з рэдактараў, ні з выдаўцоў. Мы стаміліся. Мы страшэнна стаміліся ад трагічнага цяжару апошняга беларускага стагоддзя. А разам з намі стаміўся і наш чытач. Уласна кажучы, ён зусім і не чытач у звыклым разуменні гэтага слова. Мы з ім не пішам і не чытаем літаратурныя тэксты, а праз пісанне і чытанне літаратурных тэкстаў удзельнічаем у сакралізаванай містэрыі, галоўнай мэтай якой ёсць нарошчванне астральнага цела нацыі.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)