Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 104
Перейти на страницу:
Так гончых абдурыў: ён хвосцікам мігае І сэрцы іх абодвух сцёбае, як бічам, — Сядзелі над талеркамі з тупьш абліччам. Асэсар меў маўчаць і іншыя прычыны, Калі сапернікаў разглядваў ля жанчьшы. К Тадэвушу сядзела Талімэна бокам Збянтэжанай, не смеўшы змераць хлопца вокам. Хацела Графа сумнага крыху забавіць, У гутарку ўцягнуць, настрой яго паправіць, Бо вельмі кіслы Граф прыбыў з гуляння Ці, па Тадэвушавай думцы, з падглядання. На словы Талімэны галаву Граф горда Падняў, насупіўся, зірнуў варожа, цвёрда І зараз жа падаўся чым бліжэй да Зосі: Талеркі ёй мяняе, шклянкі ёй падносіць, Гаворыць кампліменты, часам скосіць вока, Паклоніцца, ўсміхнецца і ўздыхне глыбока. Ды так, што ўсё змагло заўважыць акружэнне, Што ён хацеў за штосьці помсціць Талімэне, Бо, павяртаючьгся, быццам ненарокам, Штораз у бок жанчыны ўзбліскваў грозным вокам. Не знала Талімэна, што ўсё гэта значыць, Паціснула плячамі, падумала: дзівачыць. Пасля і рада нават з ходу спраў такога, Увагу ўсю сваю звярнула на другога. Тадэвуш хмурны быў, да ежы неахвочы І слухаў гутарку, ў талерку ўбіўшы вочы, Дык лье яму віно, гуторыць, не сціхае. Ен за руплівасць злы, маўчыць і пазяхае. Яму не да спадобы (вось дык перамена!), Што так ахвочая к залётам Талімэна, Што гэтак выразаны на грудзях глыбока, Няскромна горс. А вышай прьшадняўшы вока І зрок хвіліну на яе стрымаўшы твары, Спалохаўся, бо ўжо глядзеў не цераз мары, І разгадаў сакрэт, як напускала чары! Мой Бог! Намаляваная! Ці там бяліла Было благое, ці вьшадкам адсланіла Сапраўдны колер твару — адгадаць не можна А мо ў Святыні дум ён сам неасцярожна, Заблізка размаўляючы, абцёр карміны, Лягчэйшыя за пух на крылцах матыліных? А дома Талімэна часу мела мала I, пэўне, ў спешцы твару не падпудравала. Ля вуснаў асабліва фарба абляцела, І месцам выступіў смуглявы колер цела. Адкрыўшы першае знячэўку сфальшыўленне, Тадэвуш адшукаў і больш іх са здзіўленнем: Зубоў двух не хапае, на ілбе маршчыны, О, нават сотні іх на шыі у жанчыны! Тадэвуш адчуваў, што цалкам непатрэбна Красу дакладна разглядаць, і што ганебна Шпіёніць так каханку, і што непрыгожа Так сэрца адмяніць, ды хто ж з ім зладзіць можа! Дарма каханне хоча замяніць сумленнем І адагрэць душу вачэй яе праменнем, Ды зрок яе, як месяц, свеціць, а не грэе Глыбінь душы, а толькі звонку прамянее. Дык дакараў сябе за нораў свой распусны, Нагнуўся над талеркай і прыкусваў вусны. А тут слоў некалькі падслухаць давялося, Дык хочацца пачуць размову Графа з Зосяй. Дзяўчына, ўбачыўшы, што Граф ёй так заняты, Перш чырванела і спускала вачаняты, Пасля смяяцца сталі і ў найлепшай згодзе Спатканне ўспаміналі нейкае ў гародзе І нейкі ход па лапухах, кустах, па шкодзе. Тадэвуш, вушы навастрыўшы што меў сілы, Лавіў і словы горкія, і зык іх мілы І страшна мучыўся. Гадзюка гэтак злая Перш яд з раслін двайным джыгалам выпівае, Пасля ў клубок саўецца і на сцежцы ляжа, І ўсім пагражаючы, хто ледзь ступню пакажа. Так і Тадэвуш, зайздрасці атрутай п’яны, Стараўся скрыць, які быў злы і ўсхваляваны. Ў любой кампаніі, няхай хто зазлуецца, Яго настрой на іншых зараз разальецца. Стральцы і так маўчалі, рэшта заўважала Тадэвушаву злосць і галасы зніжала. Пануры быў таксама сёння Падкаморы І моўчкі пазіраў са смуткам час каторы На дочак, што хоць і былі ўжо ў самым цвеце, З пасагам, першыя паненкі у павеце, А вось сядзелі моўчкі ў поўным занядбанні. Таміўся і Суддзя у гэтакім маўчанні. Аж Войскі ўжо не мог сцярпець. Выдатны лоўчы Назваў вячэру гэту не людской, а воўчай. Грачэха на маўчанне слых меў вельмі чуткі, Сам гаварун і іншых слухаў бы ўсе суткі. Не дзіва! ўсё жыццё правёўшы ў вандраваннях — На радах, на наездах ці на паляваннях, Прывык, каб вечна штось яму гудзела ў вуху, Калі і сам маўчаў ці біткаю на муху Замерваўся, ці марыў, прычыніўшы вочы. Удзень шукаў гаворкі, ноччу быў ахвочы Малітвы слухаць да пазна, старыя казкі. Таму вось у яго не мела люлька ласкі, Як выдумка нямецкая, што чужаземчыць Народ, бо перш маўчаць навучыць, потым немчыць.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)