Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 79
Перейти на страницу:

Камзол я падпярэзваў шырокай папругай з казінай скуры; спронжку мне замянілі два шкурацікі, а з бакоў я прышыў па пятлі — не шпагу і кінжал насіць, а для пілы і сякеры.

Апрача таго, я надзяваў скураную перавязь цераз плячо з такімі ж засцежкамі, як і на папрузе, толькі крыху вузейшымі. Да гэтай перавязі я прымацоўваў дзве сумкі так, каб яны знаходзіліся пад левай рукой: у адной быў порах, у другой шрот. За спіною ў мяне вісела карзіна, за плячыма стрэльба, а над галавою — вялізны футравы парасон. Парасон быў брыдкі, але ён быў, бадай, самай неабходнай прыналежнасцю пры маіх дарожных зборах. Больш патрэбная за парасон — была хіба толькі стрэльба.

Колерам твару я найменш, чым можна было чакаць, нагадваў негра, улічваючы тое, што я жыў непадалёк ад экватара і ніколькі не баяўся загару.

Спачатку я адпусціў сабе бараду. Барада вырасла непамернай даўжыні. Потым я пагаліў яе, пакінуўшы толькі вусы; але затое вусы выгадаваў незвычайныя, сапраўдныя турэцкія. Яны былі такой страшэннай даўжыні, што ў Ангельшчыне палохалі б прахожых.

Але пра ўсё гэта я зазначаю між іншым: не надта многа было на выспе гледачоў, якія маглі б захапляцца маім тварам і паставай, — дык ці не ўсё роўна, якая была ў мяне знешнасць! Я загаварыў пра яе проста таму, што прыйшлося да слова, і больш ужо не буду весці гаворкі на гэту тэму.

Раздзел семнаццаты

Нечаканая трывога. — Рабінзон умацоўвае сваё жытло

Неўзабаве адбылася падзея, якая рашуча парушыла спакойнае цячэнне майго жыцця.

Было пад поўдзень. Я ішоў берагам мора, накіроўваючыся да свае лодкі, і раптам, на вялікае здзіўленне і жах, убачыў на пяску выразны след босай чалавечай нагі!

Я спыніўся і не мог крануцца з месца, як быццам мяне ўдарыла громам, як быццам я ўбачыў здань.

Я пачаў прыслухоўвацца, я азіраўся навокал, але не чуў і не бачыў нічога падазронага.

Я ўзбег наверх па ўзбярэжнаму схілу, каб лепш агледзець увесь краявід; зноў спусціўся да мора, прайшоў уздоўж берага — і нідзе не знайшоў нічога: ніякіх прыкмет прысутнасці людзей, апрача гэтага адзінага адбітка нагі.

Я вярнуўся яшчэ раз на тое ж месца. Мне хацелася даведацца, ці няма там яшчэ адбіткаў. Але другіх адбіткаў не было. Магчыма, мне здалося? Магчыма, гэты след не належаў чалавеку? Не, я не памыліўся! Гэты быў несумненна след нагі чалавека: я выразна адрозніў пяту, пальцы, падэшву. Адкуль тут узяўся чалавек? Як ён сюды трапіў? Я губляўся ў здагадках і не мог спыніцца ні на чым пэўным.

Страшэнна растрывожаны, не чуючы зямлі пад нагамі, заспяшаўся я дадому, у сваю крэпасць. Думкі блыталіся ў маёй галаве.

Праз кожныя два-тры крокі я азіраўся. Я баяўся кожнага куста, кожнага дрэва. Кожны пень здалёку я прымаў за чалавека.

Немагчыма апісаць, якую нечаканую і палахлівую форму набывалі раптам усе рэчы ў маім узбуджаным уяўленні, якія дзікія фантастычныя думкі хвалявалі мяне ў той момант і якія бязглуздыя намеры прыходзілі мне ў галаву па дарозе.

Дабраўшыся да свае крэпасці (так я пачаў з таго дня называць сваё жытло), я імгненна апынуўся за агароджай, нібыта за мною гналася пагоня.

Я нават не мог успомніць, пералез я цераз агароджу прыстаўнымі лескамі, як заўсёды, ці зайшоў праз дзверы, гэта значыць знадворным праходам, які я выкапаў у гары. Я і на другі дзень не здолеў прыпомніць гэтага.

Ніводзін заяц, ніводзін ліс, ратуючыся ад зграі сабак, не ўцякалі так у сваю нару, як я.

Усю ноч я не мог заснуць і тысячу разоў задаваў сабе адно і тое ж пытанне: якім чынам здолеў трапіць сюды чалавек?

Магчыма, гэта адбітак нагі якога-небудзь дзікуна, які трапіў на выспу выпадкова. А можа, дзікуноў было многа? Магчыма, яны выйшлі ў мора на сваёй пірозе і іх прыгнала сюды цячэннем ці ветрам? Зусім магчыма, што яны пабылі на беразе, а потым зноў выйшлі ў мора, таму што ў іх, відаць, было гэтак жа мала жадання заставацца ў гэтай пустыні, як у мяне — жыць па суседству з імі.

Вядома, яны не заўважылі мае лодкі, інакш здагадаліся б, што на выспе жывуць людзі, пачалі б шукаць іх і напэўна знайшлі б мяне.

Але тут мяне апякла страшэнная думка: «А што, калі яны бачылі маю лодку?» Ад гэтай думкі я пакутаваў.

«Праўда, — казаў я сабе, — яны зноў пайшлі ў мора, але гэта яшчэ нічога не даказвае; яны вернуцца, яны абавязкова вернуцца з цэлым натоўпам другіх дзікуноў і тады знойдуць мяне і з'ядуць. А калі ім і не ўдасца знайсці мяне, усё роўна яны ўбачаць мае палі, мае загарадкі, яны знішчаць увесь мой хлеб, згоняць мой статак, і мне давядзецца загінуць з голаду».

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)