Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 79
Перейти на страницу:

Значыць, мне магла пагражаць адзіная небяспека — наткнуцца на іх у тыя часы, калі яны будуць гасцяваць на маёй выспе. Але, калі яны і прыедуць, наўрад ці мы сустрэнемся з імі, таму што, па-першае, дзікунам тут няма чаго рабіць, і, прыязджаючы сюды, яны, відаць, кожны раз спяшаюцца вярнуцца дадому; па-другое, можна з упэўненасцю сказаць, што яны заўсёды прыстаюць да таго боку выспы, які найболей аддалены ад майго жытла.

А таму, што я вельмі рэдка хаджу туды, у мяне няма прычыны асабліва баяцца дзікуноў, хоць, вядома, варта ўсё-такі падумаць пра бяспечны прытулак, дзе б я здолеў схавацца, калі яны зноў пакажуцца на выспе.

Цяпер мне давялося горка раскайвацца ў тым, што, пашыраючы сваю пячору, я вывеў з яе знадворны ход. Трэба было так ці інакш папраўляць гэту памылку. Пасля доўгіх разваг я вырашыў пабудаваць вакол свайго жытла яшчэ адну агароджу на такой адлегласці ад першай сцяны, каб выхад з пячоры застаўся ўнутры ўмацавання.

Зрэшты, мне нават не спатрэбілася будаваць новую сцяну: падвойны рад дрэў, якія я гадоў дванаццаць назад пасадзіў паўкругам уздоўж старое агароджы, быў ужо сам па сабе надзейнай абаронай — так густа былі пасаджаны гэтыя дрэвы і так моцна яны разрасліся. Заставалася толькі забіць калы ў прамежках між дрэвамі, каб ператварыць увесь гэты паўкруг у суцэльную моцную сцяну. Я так і зрабіў.

Цяпер маю крэпасць акружалі дзве сцяны. Але на гэтым мая праца не спынілася. Усю плошчу за знадворнай сцяной я засадзіў тымі ж дрэвамі, што былі падобны на вярбу. Яны так добра прымаліся і раслі з незвычайнай хуткасцю. Мне здаецца, што я пасадзіў іх не меней за дваццаць тысяч дрэўцаў. Аднак паміж гэтым гаем і сцяною я пакінуў даволі вялікую прастору, каб можна было здалёку заўважыць ворагаў, інакш яны б здолелі, прыкрытыя дрэвамі, падкрасціся да мае сцяны.

Праз два гады вакол майго дома зазелянеў малады гай, а яшчэ гадоў праз пяць-шэсць мяне абступіў з усіх бакоў дрымучы лес, зусім непралазны — з такой неверагоднай хуткасцю разрасталіся гэтыя дрэвы. Ніводзін чалавек, ці то дзікун, ці то белы, не здолеў бы цяпер здагадацца, што за гэтым лесам хаваецца дом. Каб зайсці ў сваю крэпасць ці выйсці з яе (таму што я не зрабіў прасекі ў лесе), я карыстаўся лескамі, якія прыстаўляў да гары. Калі ж лескі прымаліся, ніводзін чалавек не здолеў бы прабрацца да мяне, не зламаўшы шыі.

Вось колькі непасільнай працы ўзваліў я на свае плечы толькі таму, што мне памроілася, нібыта мне пагражае небяспека! Жывучы столькі гадоў пустэльнікам, удалечыні ад людзей, я паступова адвык ад іх, і людзі пачалі мне здавацца страшнейшымі за звяроў.

Раздзел васемнаццаты

Рабінзон упэўніваецца, што на яго выспе бываюць людаеды

Мінула два гады з таго дня, калі я ўбачыў на пяску след чалавечай нагі, але ранейшы душэўны спакой так і не вярнуўся болей да мяне. Скончылася маё ціхамірнае жыццё. Кожны, каму даводзілася на працягу доўгіх год адчуваць пакутлівы страх, зразумее, якім сумным і змрочным зрабілася з таго часу маё жыццё.

Аднойчы ў час маіх блуканняў па выспе я дайшоў да яе заходняга краю, дзе яшчэ ніколі не быў. Не даходзячы да берага, я падняўся на пагорак. І раптам мне здалося, што ўдалечыні, у адкрытым моры, бачна лодка.

«Напэўна, мяне падманвае зрок, — падумаў я. — За ўсе ж гэтыя доўгія гады, з дня ў дзень углядаючыся ў марскія прасторы, я ні разу не бачыў тут лодкі».

Шкада, што я не ўзяў з сабою падзорнай трубы. У мяне было некалькі труб; я знайшоў іх у адным з куфэркаў, якія я перавёз з нашага карабля. Але, на жаль, яны засталіся дома. Я не мог разгледзець, сапраўды гэта была лодка ці не, хоць углядаўся ў мора так доўга, што ў мяне забалелі вочы. Спускаючыся з пагорка да берага, я ўжо нічога не бачыў; так і да гэтага часу не ведаю, што гэта было такое. Давялося адмовіцца ад усякіх далейшых назіранняў. Але з таго часу я даў сабе слова ніколі не выходзіць з дому без падзорнай трубы.

Дабраўшыся да берага — а на гэтым беразе, як ужо гаварылася, я ніколі не быў, я ўпэўніўся, што сляды чалавечых ног зусім не такая ўжо рэдкасць на маёй выспе, як здавалася мне ўсе гэтыя гады. Так, я ўпэўніўся, што, калі б я жыў не на ўсходнім узбярэжжы, куды не прыставалі пірогі дзікуноў, я б даўно ўжо ведаў, што на маёй выспе яны бываюць нярэдка і што заходні яе бераг служыць ім не толькі сталай гаванню, але і тым месцам, дзе ў час сваіх жорсткіх разгулаў яны забіваюць і ядуць людзей!

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)