Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 79
Перейти на страницу:

Першыя трое сутак пасля майго жахлівага адкрыцця я ні на хвіліну не пакідаў свае крэпасці, так што пачаў нават галадаць. Я не трымаў дома вялікіх запасаў харчавання, і на трэція суткі ў мяне заставаліся толькі ячменныя праснакі і вада.

Мяне мучыла таксама і тое, што мае козы, якіх я звычайна даіў кожны вечар (гэта была штодзённая забава), цяпер заставаліся нядоеныя. Я ведаў, што бедныя жывёліны праз гэта павінны былі вельмі пакутаваць; апрача таго, я баяўся, што ў іх можа загінуць малако. І мой страх спраўдзіўся: большасць коз захварэла і амаль перастала даваць малако.

На чацвёртыя суткі я набраўся адвагі і выйшаў. А тут яшчэ ў мяне з'явілася адна думка, якая канчаткова вярнула мне маю ранейшую бадзёрасць. Якраз тады, калі мой страх, здавалася, дасягнуў вяршыні, калі ад адной здагадкі я кідаўся да другой і ні на чым не мог спыніцца, мне раптам прыйшло ў галаву, а ці не выдумаў я ўсю гэту гісторыю са следам чалавечай нагі і ці не мой гэта ўласны след. Ён жа мог застацца на пяску, калі я перадапошні раз хадзіў глядзець сваю лодку. Праўда, вяртаўся я звычайна другой дарогай, але гэта было даўно, і хіба мог я з ўпэўненасцю сцвярджаць, што ішоў тады менавіта той, а не гэтай дарогай?

Я пастараўся запэўніць сябе, што так яно і было, што гэта мой уласны след і што я быў падобны на таго дурня, які выдумаў байку пра нябожчыка, што ўстаў з труны і сам жа палохаўся свае байкі.

Вядома, гэта быў мой уласны след!

Упэўніўшы сябе такім чынам, я пачаў выходзіць з дому па розных гаспадарчых справах. Я пачаў кожны дзень бываць у сябе на лецішчы. Там я даіў коз, збіраў вінаград. Але калі б вы пабачылі, як я баязліва ішоў туды, як часта азіраўся па баках, гатовы ў любы момант кінуць сваю карзіну і сам кінуцца ўцякаць, вы, напэўна, падумалі б, што я нейкі страшэнны злачынца, якога прыгнятаюць пакуты сумлення.

Аднак прайшло яшчэ два дні, і я зрабіўся куды смялейшы. Я канчаткова ўпэўніў сябе, што ўвесь мой страх — не інакш як вынік недарэчнай памылкі, але, каб ужо не заставалася ніякіх сумненняў, я вырашыў яшчэ раз схадзіць на той бераг і параўнаць таямнічы след з адбіткам мае ўласнае нагі. Калі і той і мой след будуць аднолькавых памераў, то я магу быць упэўнены, што след, які мяне напалохаў, быў мой уласны і што я спалохаўся сябе самога.

З гэтым рашэннем я і падаўся ў дарогу. Але калі я прыйшоў на тое месца, дзе быў таямнічы след, для мяне, па-першае, стала зразумела, што, калі я выйшаў той раз з лодкі і вяртаўся дадому, я ніякім чынам не мог апынуцца на гэтым месцы, а па-другое, калі я для параўнання паставіў сваю нагу, выявілася, што мая нага была куды меншая!

Сэрца маё напоўнілася новым страхам, я дрыжаў як у ліхаманцы, віхор новых здагадак закружыўся ў маёй галаве. Я пайшоў дадому зусім перакананы, што там, на беразе, пабыў чалавек — і, магчыма, не адзін, а пяць ці шэсць.

Я нават гатоў быў дапусціць, што гэтыя людзі зусім не прыязджалі, што яны жыхары выспы. Праўда, да гэтага часу я не заўважаў тут ніводнага чалавека, але магчыма, што яны ўжо даўно хаваюцца тут, а значыць, кожную хвіліну могуць захапіць мяне знянацку.

Я доўга ламаў сабе галаву, як мне абараніць сябе ад гэтай небяспекі, і ўсё роўна не мог нічога прыдумаць.

«Калі дзікуны знойдуць маіх коз, — казаў я сам сабе, — і ўбачаць палі, на якіх каласуе мая збажына, яны будуць заўсёды вяртацца на выспу па новую здабычу, а калі яны яшчэ заўважаць і мой дом, яны абавязкова возьмуцца шукаць яго насельнікаў і ў рэшце рэшт дабяруцца і да мяне».

Таму, з гарачкі, я спачатку вырашыў зламаць загарадкі ўсіх маіх загонаў і выпусціць усю маю скаціну, затым, перакапаўшы палі, знішчыць усходы рысу і ячменю і зруйнаваць свой будан, каб вораг не мог знайсці ніякіх прыкмет чалавека.

Такое рашэнне ўзнікла ў мяне адразу ж пасля таго, як я ўбачыў гэты жахлівы адбітак нагі. Чаканне небяспекі заўсёды страшней за самую небяспеку, і чаканне бяды ў дзесяць тысяч разоў горш за самую бяду. Усю ноч я не мог заснуць. Затое пад раніцу, калі я аслабеў ад бяссонніцы, я заснуў як забіты і прачнуўся такім бадзёрым і свежым, якім даўно ўжо не адчуваў сябе.

Цяпер я пачаў разважаць спакайней і вось да якога прыйшоў рашэння. Мая выспа — адна з цудоўнейшых мясцін на зямлі. Тут вельмі добры клімат, многа дзічыны, многа раскошных раслін. І паколькі яна знаходзіцца паблізу мацярыка, няма нічога дзіўнага, што дзікуны, якія там жывуць, прыплываюць да яе берагоў у сваіх пірогах. Зрэшты, магчыма, што іх прыганяе сюды цячэннем або ветрам. Вядома, карэнных жыхароў тут няма, але заезджыя дзікуны тут, безумоўна, бываюць. Аднак за тыя пятнаццаць гадоў, што я пражыў на выспе, да гэтага часу я не бачыў чалавечых слядоў, значыць, калі дзікуны і з'яўляюцца тут, яны ніколі не застаюцца тут надоўга. І калі яны да гэтага часу не знаходзілі для сябе зручнасцей і выгады, каб заставацца тут на даволі працяглы час, то, трэба меркаваць, так яно будзе і далей.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)