Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 79
Перейти на страницу:

Пазней мне давялося ўпэўніцца, што голад утаймоўвае нават ільвоў. Але тады я гэтага не ведаў. Калі б я прымусіў казла пагаладаць дні тры-чатыры, а потым прынёс яму вады і крыху каласоў, ён бы ўціхамірыўся і быў бы спакойны не горш за маіх казлянят.

Козы наогул вельмі разумныя і паслухмяныя. Калі з імі добра абыходзіцца, іх зусім не цяжка прыручыць.

Але, паўтараю, у той час я гэтага не ведаў. Выпусціўшы казла, я падышоў да тае ямы, дзе сядзелі казляняты, выцягнуў іх усіх траіх па адным, звязаў разам вяроўкаю і ледзьве прывалок іх дадому.

Даволі доўга я не мог прымусіць іх есці. Апрача малака маці, яны яшчэ не ведалі іншай ежы. Але калі яны добра выгаладаліся, я кінуў ім некалькі сакавітых каласоў, і яны памалу ўзяліся за ежу. Неўзабаве яны прывыклі да мяне і зрабіліся зусім ручныя.

З таго часу я пачаў разводзіць коз. Мне хацелася, каб у мяне быў цэлы статак, таму што гэта быў адзіны сродак забяспечыць сябе мясам да таго часу, калі ў мяне скончыцца порах і шрот.

Гады праз паўтара ў мяне ўжо было не менш дванаццаці коз, лічачы з казлянятамі, а яшчэ праз два гады мой статак вырас да сарака трох галоў. З цягам часу я збудаваў пяць загароджаных загонаў; усе яны злучаліся паміж сабой варотцамі, каб можна было пераганяць коз з аднаго лужка на другі.

У мяне цяпер быў невычарпальны запас казінага мяса і малака. Кажучы па шчырасці, калі я толькі браўся разводзіць коз, я нават і не думаў пра малако. Толькі пазней я пачаў іх даіць.

Я думаю, што нават самы пануры чалавек не стрымаўся б ад усмешкі, каб убачыў мяне з маім сямействам за абедзенным сталом. На галоўным месцы сядзеў я, кароль і ўладар выспы, які поўнаўладна распараджаўся жыццём усіх сваіх падданых: я мог караць і мілаваць, дараваць і адбіраць волю, і сярод маіх падданых не было ніводнага бунтаўшчыка.

Трэба было бачыць, з якой каралеўскай пышнасцю я абедаў адзін, акружаны маімі прыдворнымі. Толькі Попку, пястуну, дазвалялася размаўляць са мной. Сабака, які даўно ўжо састарыўся, садзіўся заўсёды з правай рукі свайго ўладара, а злева сядалі каты, чакаючы падачкі з маіх уласных рук. Такая падачка лічылася знакам асаблівай каралеўскай міласці.

Гэта былі не тыя каты, якіх я прывёз з карабля. Тыя даўно памерлі, і я сам пахаваў іх непадалёк ад свайго жытла. Адна кошка ўжо на выспе акацілася; я пакінуў у сябе двое кацянят, і яны выраслі ручнымі, а астатнія збеглі ў лес і здзічэлі. Паступова на выспе распладзілася такое мноства катоў, што ад іх не было адбою: яны лазілі да мяне ў кладоўку, цягалі правізію і пакінулі мяне ў спакоі толькі тады, калі я прыстрэліў двух ці трох.

Паўтараю: я жыў сапраўдным каралём, ні ў чым не маючы патрэбы; вакол мяне заўсёды быў цэлы штат адданых мне прыдворных — не было толькі людзей. Аднак, як убачыць чытач, неўзабаве прыйшоў час, калі ў маіх уладаннях з'явілася нават вельмі многа людзей.

Я цвёрда вырашыў ніколі больш не распачынаць небяспечных марскіх падарожжаў, і ўсё роўна мне вельмі хацелася мець пад рукамі лодку — хаця б для таго, каб плаваць на ёй каля самага берага. Я часта думаў пра тое, як бы мне перавесці яе на той бок выспы, дзе была мая пячора. Але, разумеючы, што ажыццявіць гэты план цяжка, кожны раз я супакойваў сябе тым, што мне добра і без лодкі.

Аднак, сам не ведаю чаму, мяне вельмі цягнула да тае горкі, куды я ўзбіраўся ў час мае апошняе паездкі. Мне хацелася яшчэ раз паглядзець адтуль, якія абрысы берагоў і куды накіроўваецца цячэнне. У рэшце рэшт я не вытрымаў і падаўся ў дарогу — на гэты раз пехатой, уздоўж берага.

Калі б у нас, у Ангельшчыне, з'явіўся чалавек у такой адзежы, якая была на мне ў той час, усе прахожыя, я ўпэўнены, разбегліся б ад страху або пакаціліся б са смеху; ды і сам я не раз, гледзячы на сябе, міжвольна ўсміхаўся, уяўляючы сабе, як я шпацырую па родным Йоркшыры з такой світай і ў такім убранні.

На галаве ў мяне ўзвышалася спічастая няўклюдная шапка з казінага футра. Яна спаўзала мне на патыліцу, каб прыкрываць маю шыю ад сонца, а ў час дажджу не даваць вадзе ліцца за каўнер. У гарачым клімаце няма нічога больш шкоднага, чым дождж, які трапляе за адзежу на голае цела.

Затым на мне быў доўгі камзол з таго ж матэрыялу, амаль да каленяў. Штаны былі са скуры вельмі старога казла з такой доўгай поўсцю, што яны закрывалі мне ногі амаль да паловы лытак. Панчох у мяне зусім не было, а замест чаравікаў я змайстраваў сабе — не ведаю, як і назваць, — боты не боты з доўгімі шнуркамі, якія завязваліся збоку. Абутак гэты быў вельмі дзіўны, як, зрэшты, і ўсё астатняе маё ўбранне.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)