Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 73
Перейти на страницу:

Над дарогай прамільгнула яшчэ тры цені запар. У гэты момант футарал яшчэ мацней пацягнуў ката ўверх, нібы нацягнулася нябачная моцная нітка, кімсьці прывязаная менавіта да яго сякеры.

Бедалдай, каб праверыць, што адбываецца, саскочыў з каня, зняў футарал з пляча, зазірнуў у яго — усё быццам было ў парадку — сякера на месцы. Ён закрыў і зашпіліў футарал.

У гэты момант пранеслася яшчэ чатыры цені. Футарал з сілай ірвануўся з рук ката. Бедалдай, каб не ўпусціць яго, заскочыў на футарал, нібы на спіну каня, і адчуў, што праз імгненне не па сваёй волі ўздымецца ў паветра. Аднак кат не адважваўся парушыць свой абавязак і кінуць сякеру, па гэтай жа прычыне ён не мог пакінуць без свайго нагляду і Алеоллу. Калі футарал пралятаў побач з канём будучай яснапанны, Бедалдай адной рукой абхапіў яе, і тут жа іх абодвух падкінула ў неба. Футарал, а дакладней сякера, што была ў ім, паімчалася ў тым жа напрамку, дзе знікалі на даляглядзе цёмныя цені.

— Вось дык на табе. — працягнуў у здзіўленні кот Міамурмарор.

Сваім пухнатым хвастом ён заўсёды адчуваў за сабой Алеоллу, а цяпер яго хвост вольна зваліўся на занадта вялікае для ката сядло.

Над галовамі прыяцеляў, што засталіся на дарозе, прамільгнула яшчэ некалькі ценяў.

— Наперад! Давайце за імі! — закрычаў Арцін і рэзка з усёй моцы прышпорыў каня.

Белы конь з двума вершнікамі, Арцінам і мастаком Дроздзічам, паімчалі па полі, па лузе...

Кавунова-паласаты берэт Дроздзіча споўз яму на вочы. Ён нічога не бачыў і толькі мацней трымаўся за Арціна, каб не зваліцца.

Бяда была ў тым, што за лугам узвышаўся вялізны лес, які літаральна праз дзесяць крокаў станавіўся густым і дрымучым. Конь Арціна стаў, як укапаны, перад калючай сцяной елак і соснаў.

— Усё, не праедзем! — з горыччу сказаў Арцін.

Раптам да яго і мастака Дроздзіча даляцеў разгублены крык ката Міамурмарора:

— Стой! Стой! — кругамі па лузе хутка скакаў яго гняды.

Конь быў завялікі для ката. Міамурмарор смешна расцягнуўся на сядле, ухапіўшыся пярэднімі лапамі за аброць. Кот растапырыў пальцы на задніх лапах і ўсімі кіпцюрамі ўпіўся ў бакі каня, ад чаго той панёсся яшчэ хутчэй. Калі конь праносіўся непадалёк ад адзінокай сасны, Міамурмарор выгнуўся і скокнуў на галіну. На дрэве ён сябе адчуваў значна бяспечней, чым на спіне ў ліхога каня.

Тым часам Арцін саскочыў са свайго скакуна.

— Хто ж гэта мог быць? — усклікнуў будучы віцязь у роспачы. — Што гэта за цені?

— Ну ты і борзды. — мастак Дроздзіч паправіў берэт і злез з каня. — Нельга ж так гнаць, на злом галавы, хораша ёй не падумаўшы.

Дроздзіч спешна выбег на луг, раскрыў свой парасон і паглядзеў скрозь яго на далягляд.

— Ледзь паспеў заўважыць, — паведаміў ён. — Нічога не разумею. Калі вочы мне не хлусяць, то гэта нейкія лятаючыя чарапахі...

— Можа, Паляндра ў дадатак да чорных чапляў сабе на службу гэтых чарапах узяла? — выказаў здагадку Арцін.

— Наўрад ці... Чарапахі вельмі непаваротлівыя.

— А я ведаю, што існуюць балотныя чарапахі, — сказаў Арцін.

— Ну, можа быць, і твая праўда..

— Тады чаго ж мы чакаем! — гарачыўся Арцін. — Наперад, да Паляндры! Трэба вызваляць ужо не толькі нашых людзей, але і Алеоллу!

— Мяў! — знячэўку пачулася зверху.

Арцін і Дроздзіч паглядзелі на адзінокую сасну, што расла пасярод поля.

— Ты чаго. Размаўляць развучыўся? — спытаў Арцін, заўважыўшы ката, які пярэднімі лапамі чапляўся за галіну дрэва.

— Мяў. — сумна працягнуў кот Міамурмарор, — у мяне проста слоў няма.

— Аднак здзіўляе вось што, — сказаў Дроздзіч, — самая кароткая дарога, што вядзе да Паляндры — гэта тая, па якой мы ехалі. А гэтыя чарапахі паляцелі ў зусім іншым напрамку. Калі мы пойдзем за імі, то будзем толькі аддаляцца ад Чорнага Балота. Калі ж пойдзем да Паляндры, то яшчэ не вядома — патрапілі да яе Алеолла і Бедалдай ці не.

— А раптам, гэтыя чарапахі ўжо зрабілі круг і вярнуліся ў сваё балота? — выказаў здагадку Арцін. — Я асабіста за тое, каб адразу ж адправіцца да Паляндры.

— А я за тое, каб пайсці туды, куды паляцелі чарапахі, — разважліва прамовіў мастак Дроздзіч. — Сумняваюся, каб яны былі здольны на такія крутыя віражы, як ты мяркуеш. І, увогуле, навошта ім лётаць па крузе.

— Ды ў гэтым лесе мы проста саб’ёмся з дарогі... А калі лятаючыя чарапахі зрабілі хоць невялікі паварот, то мы не толькі іх не знойдзем, але яшчэ і самі заблукаем.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)