Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 73
Перейти на страницу:

— Не ведаю, але сэрца мне падказвае, што калі мы пойдзем да Паляндры, то ніколі ўжо не ўбачым Алеоллу.

— Добра, — праз зубы працадзіў Арцін. — Будзем галасаваць. Зробім так, як вырашыць большасць. Хто за тое, каб ісці да Паляндры, прашу падняць правую руку. Хто супраць — левую. Каб падумаць, даю час — лічу да пяці, — Арцін пачаў павольна лічыць, — раз, два, тры, чатыры.

На слове «пяць», ён падняў правую руку.

Мастак Дроздзіч, нягледзячы на тое, што Арцін даў яму час на разважанне, усё-такі падняў левую руку.

— Ну, добра, — Арцін паглядзеў на ката Міамурмарора.

Зірнуў на яго і мастак Дроздзіч. Хвост і дзве заднія лапы ката боўталіся ў паветры, а двума пярэднімі ён трымаўся за галіну сасны. Выходзіла, што ў ката былі ўзняты да гары абедзве лапы.

— Гэй, Міамурмарор, — сказаў Арцін, — адпускай адну лапу. — Адпусціш левую, значыць, узнятай застанецца правая. І мы пойдзем да Паляндры.

— Адпусціш правую, то ўзнятай застанецца левая, і мы пойдзем за лятаючымі чарапахамі, — растлумачыў кату мастак Дроздзіч.

— Мя-а-а-а-а-у-у-у, — нема заекатаў кот Міамурмарор, і адпусціў адразу абедзве лапы. У паветры ён перакуліўся і плаўна прызямліўся на чатыры лапы — звычайная справа для катоў.

— Што гэта ў цябе? — адначасова спыталі мастак Дроздзіч і Арцін.

У момант прызямлення на нос ката Міамурмарора капнула нешта белае.

— Гэта малако, — адказаў кот, аблізваючы нос, — яно тлусценькае, нібы вяршкі.

— Адкуль тут малако? — разам прамовілі мастак Дроздзіч і Арцін.

— З неба, — спакойна сказаў кот.

У здзіўленні мастак Дроздзіч і Арцін перазірнуліся, а кот працягваў:

— У Алеоллы з сабою быў бурдзюк з малаком, які яна ўзяла ў зямлянцы ліхадзеяў. Я думаю, яна яго праткнула, каб кроплі ляцелі на зямлю... Мая прапанова — ісці па кроплях малака.

— Ды ну, мы не зможам знайсці і другой кроплі, — засумняваўся Арцін. — Кроплі малака лёгкія, іх ветрам зносіць. Гэта немагчыма!

— Гэта немагчыма для вас, людзей, але не для катоў, — Міамурмарор ганарліва падняў хвост і бліснуў смарагдавымі вачамі. — Галоўнае — не кроплі, галоўнае — пах малака. Я яго з дзяцінства добра адчуваю. Будзьце ўпэўнены, я беспамылкова вызначу, куды ён вядзе.

— Малайчына, — пахваліў яго мастак Дроздзіч.

Яны з Арцінам злавілі коней, забралі неабходныя рэчы, знялі з вялікаханскіх прыгажуноў збрую і адпусцілі на волю.

Трое сяброў адправіліся ўглыб дрымучага лесу ўслед за малочнымі кроплямі.

XV

НАПЕРАД, ЗА МАЛАКОМ!

Будучы мужны віцязь, вандроўны мастак і вучоны кот з цяжкасцю прабіраліся скрозь густыя зарасці, абыходзілі паваленыя дрэвы. Невялікія ручаі яны пераходзілі ўброд. А вось забалочаныя лясныя азёры не былі для іх перашкодай — бо ў прыяцеляў меліся вадаступы. Праўда, кату Міамурмарору не падабалася такая прыкрая для лап, макрушчая вада, ён аддаваў перавагу ў гэтых выпадках сядзець на плячах у Арціна альбо ў мастака Дроздзіча.

Толькі па сухім лесе кот ішоў наперадзе ўсіх, беспамылкова вызначаючы, адкуль даносіцца пах малака.

Адным разам кот Міамурмарор, задраўшы свой нос, наблізіўся да густой елкі. Ад яе верхавіны выразна веяла каровіным малаком.

— Каровы ж не лётаюць... — прамармытаў кот сабе пад нос. Ён паглядзеў наверх, і ў гэтае ж імгненне на яго звалілася нешта цяжкае, карычневае.

Гэтае нешта было памерам, калі не з карову, то з цяля, але ж не цялё.

Добра, што кот — гнуткае стварэнне, таму медзведзяня, якое звалілася на Міамурмарора, нічога яму не зламала.

Учуўшы малако, маленькі мядзведзь палез на дрэва, але па невуцтве забраўся на тонкую галінку, якая пад ім і зламалася. А кот, апынуўшыся ў патрэбны момант пад елкай, выратаваў медзведзяня.

Цяпер у кашлатага спалохана бліскацелі цёмныя вочы, ён спрабаваў хмурыцца, задзіраў верхнюю губу — няўмела шчэрыўся, паказваючы свае яшчэ, пэўна, малочныя іклы, і зусім нястрашна рыкаў. А кот тым часам хвастом наперад выпаўз паміж лап медзведзяня і кінуўся да суседняй елкі.

— Як жа я не падумаў, што на гэтае малако могуць і мядзведзі паквапіцца? — размінаючы лапы, прамовіў Міамурмарор. — У іх нюх вастрэйшы, чым у сабак.

— І катоў, — дадаў Арцін.

— Ціха! — папярэдзіў мастак Дроздзіч. — Самі па сабе медзведзяняты па лесе не ходзяць.

Толькі Арцін дастаў з похваў меч, як па лесе пракацілася грознае рыканне. З гушчару прама на ката Міамурмарора выбегла агромністая, нібы ўцёс, мядзведзіца. Было відаць, як пад калматай скурай у яе скалынаюцца магутныя цягліцы. Кот, ні хвіліны не вагаючыся, ускочыў на ствол елкі і хутка ўскараскаўся яшчэ вышэй.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)