Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 221
Перейти на страницу:

Перакладае з расейскай, украінскай, летувіскай, латышскай, жыдоўскай, нямецкай моў.

Вольскі Віталь (сапр. Зэйдэль-Вольскі Віталь), нарадзіўся 05.09.1901 г. у горадзе Пецярбурзе (Расея) у сям'і служачага.

З 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 г. - старшы інспектар Галоўрэперткома БССР, у 1927 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. З 1928 г. - старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 г. - дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. - дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. З красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 г. - у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948-1954 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1971).

Памёр 22.08.1988 г.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў - кітабы. Першая кніжка - «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1948-1954).

Аўтар п'ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) - усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).

Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І.В.Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы В.Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), М.Кульбака «Зельманцы» (1960).

Воранаў Мікола, нарадзіўся 13.12.1936 г. у вёсцы Віры Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

З 1952 г., скончыўшы Азяркоўскую сямігодку, працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955-1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце - літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра». Жыве ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1978 г.

Першае апавяданне «Асінавае шула» надрукаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). Выступае таксама з вершамі. Выдаў зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) і раман «Маланка паліць жыта» (1990). У часопісе «Маладосць» надрукаваў аповесці «Завея» (1979) і «Вадалазы» (1981).

Вышынскі Міхась, нарадзіўся 27.01.1940 г. у горадзе Менску ў сям'і настаўніка.

Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў мулярам на будоўлях Менска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965), настаўнічаў на Берасцейшчыне і Меншчыне. У 1967-1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968-1969 гг. - рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман». У 1970-1975 гг. - рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. Сябра СП СССР з 1970 г.

Літаратурнай працай займаецца з 1959 г. (апублікаваў нарыс у газеце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом...» (апавяданні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)