Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 78
Перейти на страницу:

Сябраваць! Ён пачынаў задыхацца ад нясьцерпнага жаданьня ўпіцца ў гэтыя чырвоныя вусны, дабрацца да цела, якое ведаў ад гнуткай шыі да кончыкаў нафарбаваных заморскімі фарбамі пальчыкаў і якое па-ранейшаму цягнула да сябе.

— Ён сказаў… сказаў адзін толькі незразумелы сказ… — войт мармытаў, нібыта ён быў злачынцам, а яна, гэтая прыўкрасная жанчына — абвінаваўцам. Спыніўся. Прысяга і страх перад князем стрымалі яго.

— Які? Скажы, і нашая падзяка будзе бязьмернай!

Яна паклала руку на калена Тачылы — як прапаліла яго.

— Вялікі князь вымавіў… вымавіў: «Спадзяюся, мой сябра не памыліўся!» А больш я нічога ня ведаю!

— Сябра? Хто? Хто сябра вялікага князя? — прашаптала яна, раздумваючы, і раптам вусны яе сьціснуліся. Імя, пра якое яна ўзгадала, гатовае было прагучаць у паветры, але нездарма яна ўмела валодаць сабой, і таму ўстрымалася, пранікліва зірнула на войта.

– І я хачу табе даверыцца, — пачала яна. — Хаця і ня варта раскрываць сакрэты храмаў, — голас яе быў даверлівым і шчырым, — але я ведаю, што толькі нядаўна вялікі жрэц Лойка трохі акрыяў ад атруты. Малады служка выпадкова даў яму сому, якою паліваюць вогнішча, але якую піць нельга. Шчасьце, што багі ўвогуле выратавалі Лойку, ды толькі пакуль душа яго толькі напалову вярнулася ў цела… Я баюся, што ягоныя прароцтвы недакладныя, атрутныя…

— Дык ты… ведаеш, што гэта Лойка прыходзіў сюды, пад дом тваёй сястры? — ашаломлена ўсклікнуў войт.

— Багі мяне любяць… — загадкава ўсьміхнулася Нара. — Хаця ты сказаў мне ня ўсё, але я хацела цябе праверыць. Ці ты наш… па-ранейшаму? Дык пра што яшчэ ты не сказаў?

— Я толькі чуў… што мечнік прыбег да вялікага князя і даклаў яму пра Лойку. Сам жрэц нібыта моцна захварэў…

— А… мечнік… Гэта той, высокі, са шнарам… Як яго?

— Не, у Сьвідрыгайлы няма шнара…

— Будзе… Бо Сьвідрыгайла памрэ на гэтым тыдні, і нішто не ўратуе таго, хто наводзіў морак на вялікага князя…

— А скажы, вялікая жрыца… калі памрэ Марыя? — прашаптаў, азіраючыся па баках, зусім спалоханы і ўжо прыніжана-лісьлівы войт.

— А гэта я не адкрыю табе. Бо і так, памятаючы нашыя… сустрэчы, замнога расказала табе, Тачыла. Дык ці скончылі твае стражнікі шукаць у доме маёй сястры тое, чаго тут няма?

— Я зараз праверу, — мармытнуў той і хуценька выскачыў з пакою. Сёстры ізноў моўчкі абмяняліся поглядамі. Вочы Нары прасачылі позірк сястры, і яна супакоена прымружыла вочы.

Войт вярнуўся даволі хутка. Адзін са стражнікаў, які шныпарыў у лажніцы маладой жанчыны, вінавата выглянуў адтуль:

— Нідзе нічога няма!

Войт абвёў вачыма пакой, дзе яны знаходзіліся. Позірк яго сьлізгануў па гладкіх сьценах, абабітых зялёным з залатымі разводамі адамашкам, ён, па чэпкай звычцы наглядчыкаў, зачапіў пальцамі ручнік, які спадаў з бажніцы. Цяжкае яго дыханьне паварушыла чырвоныя кутасы, якія зачапіліся за разьбу ўнізе бажніцы. Учэпістыя мужчынскія пальцы памацалі разьбу, зачапіліся пазногцем за чорны злакіраваны завіток. Адзін рух направа, і… У Дзівейны здрыгануліся тонкія пальцы, але тут Нара засьмяялася звонка і весела:

— Ну вось і праверыў! Можаш сьмела адказаць вялікаму князю, што кожная дошка і палавіца тут прамацаная тваімі малайцамі. І давай скончым непрыемную справу тым, што павячэраем разам… ня тут і ня зараз, а пазьней, там… у нашым храме.

— Сёньня?! Удваіх… з табой… — войт радасна ўскінуўся, і тут жа, спахапіўшыся, пакасіўся на стражніка, якому рукой даў знак выйсьці. І, ужо амаль забыўшыся на Дзівейну, прагна глядзеў на вялікую жрыцу, тоўстыя яго пальцы пацягнуліся да яе. А Нара, сьмеючыся, адступіла назад і скінула лісінае футра, што ахутвала яе малочна-белыя плечы. Белая, амаль празрыстая, як з камкі[40], сукня шчыльна абхоплівала тонкі стан, пругкія плечы і вялікія грудзі служкі Лады, і чамусьці ізноў здалося войту, што гэта сама багіня стаяла перад ім, запрашаючы ўвайсьці ў яе вабнае цела, дзе ён рабіўся маленькім і нібыта патанаў у абвострана-балючай, бясконцай і адначасна нясьцерпна-кароткай асалодзе…

ЦЯМНІЦА

Падвечар, калі разамлелыя ад смачнай сьвініны з тушанай капустай стражнікі гралі ў бірулькі, паставіўшы на кон заўтрашні куфаль піва, які выдаваўся кожнаму пасьля дзяжурства, да ніжняй брамы Горнага замку падышоў юнак, захутаны ў цёплы, з бабровай падбіўкай плашч. Яго саф’янавыя боты падмоклі ў сьнезе, які няспынна сыпаўся на Вільню ўжо трэці дзень, і які не пасьпявалі ўтоптваць жыхары. Ды тут, наверсе, сьнегу было нашмат меней, чым унізе: княжавыя слугі няспынна, гадзіна за гадзінай, зграбалі яго драўлянымі шуфлямі і скідалі ўніз, да ракі, што няспынна цурчэла ўнізе, так і не замёрзшы да самай сярэдзіны зімы.

вернуться

40

Камка — найтанчэйшая, накшталт мусьліна, тканіна.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)