Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 78
Перейти на страницу:

— Што гэта? — асьцярожна запытаўся ён, старанна хаваючы радасьць. Раптам яна нясе гэты гляк кудысьці, і толькі зайшла да іх на якую хвіліну! Але Бярозка яго супакоіла:

— Вялікая княгіня загадала занесьці гэта вам. Табе… — паправілася яна, зьвяртаючыся да Дразда.

— Ну, калі ты, вядома, захочаш падзяліцца з іншымі.

І, апярэджваючы пытаньні, дадала:

— Яна не спадзяецца перажыць гэтую ноч. І помніць, што некалі ты ўратаваў ёй жыцьцё. Таму хоча разьвітацца з табою, пасылаючы гэтае пітво.

Дрозд з радасьцю перахапіў гляк, ад паўнаты пачуцьцяў ушчыкнуў дзяўчыну, а яна, лоўка вывернуўшыся, папярэдзіла:

— Вы ж толькі па глытку зрабіце тут, а то ўгледзіць хто, данясе ваяводзе. Зараз я і есьці прынясу.

Яна хуценька выскачыла за дзьверы, а Дрозд, адкаркоўваючы старанна засмалены лычык пасудзіны, апавядаў даўно вядомую стражнікам гісторыю аб тым, як летась княгіня Марыя, спускаючыся да брамы, пасьлізнулася, і яе па першым зімовым лядку панесла напрасткі на вострыя драўляныя, абабітыя жалезьзем калы, да якіх прывязвалі стражнікі коней. Аднак Дрозд перахапіў гаспадарыню і, штурхануўшы яе ў мяккі сьнег і адвёўшы ад калоў, сам не ўратаваўся і ўпіўся-такі плячом у жалезьзе, расьсекшы лапатку. Было шмат крыві, давялося клікаць шаптуху, якая, да жаху прыдворнага лекара Ганса, заматала рану павуціньнем, і яна на дзіва хутка зацягнулася. Вялікія ўладары дзячылі Дразду пастаянна. Адразу ж ваявода зрабіў яго старшым над вартай Верхняга замку, а княгіня адарыла выратоўцу вялікім срэбным талерам. Цяпер, бязьмерна расчулены, ён наліў у драўляны, выразаны з ясеню, ладны глячык напой, і з воклічам «За нашу гаспадарыню!» выліў яго ў свой губасты, прагны да пітва рот. Пасьля перадаў глячык іншым.

Калі Бярозка вярнулася з чарпаком і драўляным вядром з аўсянай кашай, адкуль патыхала парай, у старожцы стаяў гул і рогат. Дрозд адмахнуўся ад дзяўчыны, калі тая запрасіла іх павячэраць.

— Ты лепей бы салёных гуркоў прынесла!

— А што я буду рабіць з кашай?

— З кашай?

Дрозд падумаў. Хмель ужо віраваў у ім, туманіў галаву. Звычайна стражнікі каштавалі ежу, пасьля астаткі несьлі самым знатным вязьням. Рабілася так дзеля таго, каб, ратуй Пярун, не атруцілі па нейчым заказе кагосьці з іх. Бо некаторыя вязьні ўсё яшчэ захоўвалі таямніцы, пра якія хацелі даведацца як вялікі князь, так і яго акружэньне.

— Ат, занясі ты ім сама!

Звычайна варыва заносілі стражнікі, але сёньня, па ўсім відаць, ніхто не хацеў адрывацца ад медавухі. Пойдзеш — і нічога не пакінуць табе прагныя да напою хлопцы! Дразду ж хацелася сёньня быць добрым. Сама вялікая княгіня адзначыла яго!

— Глядзі толькі, каб яны ня зьелі цябе замест гэтай кашы! — п’яна крыкнуў ён і зноў прыпаў да гляка. Ноч на дварэ, сьнег шалясьціць па цагляных сьценах, трашчаць смалякі… Дарогу да Верхняй брамы праглядае ніжняя варта — чаго асабліва турбавацца!

…Дзяўчына пацягнула вядро ўніз, па вышчарбленых пляскатых прыступках, і, хаця яно было цяжкае, крокі яе паскараліся. Яна перадыхнула імгненьне і, пакінуўшы вядро ля дзьвярэй, упэўнена дайшла да чацьвёртае каморкі і зазірнула ў яе цёмную зяпу. Пасьля паклікала таго, хто павінен быў там знаходзіцца.

Спачатку было ціха, але прайшло некалькі імгненьняў, зазьвінела жалезьзе, і слабы голас, ад якога яна ўся задрыжэла, прашаптаў зьдзіўлена і недаверліва:

— Уна?!

— Гэта я, я. Кумец. Ты не чакаў мяне, канешне. Але я прыйшла. Прыляцела, каб вызваліць цябе адсюль.

Яна задыхалася, сэрца яе калацілася — не ад цяжкага вядра, якое яна только што правалакла па высокіх прыступках, а ад таго, што там, у каменнай пячоры, жывым азваўся да яе той, аб кім яна думала ўсе гэтыя пакутныя месяцы. Яна сама ніколі не прыйшла б да яго першаю, калі б ён ня быў бязьлітасна вырваны са свайго асяроддзя і ня кінуты ў шэрагі адрынутых і багамі, і ўладай, і людзьмі. Урэшце, так сталася і з ёю. І хто мог бы асудзіць яе цяпер?!

Ёй ужо не было месца ў Вільні, яна і зараз, застаючыся тут амаль ужо на два месяцы пасьля наведваньня іхняга дому Бурылам і шукаючы паратунку для Кумца, падстаўляла пад пятлю ня толькі сябе, але і галаву брата, які бязьмерна любіў яе і дапамагаў. Наўрад ці маглі б уратавацца і тыя, хто дапамог ёй зьявіцца ў замку, амаль усутыч з людзьмі, хто мог яе апазнаць, выдаць, затрымаць.

У яе ўжо не было нават часу. Небясьпека ішла па ейных сьлядах, як ішла за ёю нянавісьць аднаго з самых магутных людзей у сталіцы — вярхоўнага жраца Перуна.

Коратка, таропка яна перадала Кумцу сваю гісторыю.

— Цябе ўсюды шукае Бурыла, а ты прыйшла ратаваць мяне? — запытальна-недаверліва сказаў Кумец, і голас яго перарваўся.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)