Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 78
Перейти на страницу:

Таму Круглец толькі зьлёгку пакланіўся вяльможнаму госьцю і, прывёўшы таго ў сьвятліцу для гасьцей, прапанаваў яму сесьці. Слугі засталіся ў перадпакоі.

Чырвоны ад марозу твар вярхоўнага жраца быў сурова-ўрачыстым. З гэтым выразам ён піў брэцьяніцу з гарачым мядовым пітвом, які хутка падалі хаця і нечаканым, але надта шаноўным гасьцям слугі, з ім жа пачаў гаварыць, нібыта баючыся страціць хаця кроплю таго напорыстага, уладнага настрою, з якім ішоў у дом Кругляца.

З яго важкіх, як дубовыя круглякі, слоў вынікала, што падчас вялікага маленьня ў сьвяцілішчы Перуна жрацам адкрылася, што храму патрабуюцца тры новыя жрыцы. І імёны, што былі названыя ў час ахвярапрынашэньняў, належалі да самых знакамітых родаў Вільні. Сярод іх — гэта госьць вымавіў важка і са значнасьцю — аказалася і Уна.

— Але мая сястра ніколі не зьбіралася быць жрыцай. Яна кахае зямнога чалавека і ня згодзіцца ахвяраваць сабой! — запярэчыў ашаломлены Круглец.

Зялёныя (як у жабы, падумаў раптам Круглец) вочы Бурылы глядзелі на яго са спагадай і шкадаваньнем. Ён, трымаючы срэбную брэцьяніцу, пагладзіў на ёй кароткім мяккім пальцам пукатыя зьвівы расьлін, нібы гэта былі жаночыя грудзі, і ціха, зусім ціха прамовіў:

— Вялікі князь згадзіўся са жрацамі.

– І што мне з таго?! — ускочыў Круглец, адштурхнуўшы стол з брэцьяніцамі, якія са звонам пападалі на жоўтыя масьніцы. — Мы яму не належым, мы не рабы княскія!

На грукат у пакой ускочылі слугі Бурылы, рукі іх звыкла ляглі на дзяржальні мячоў, але вярхоўны жрэц зрабіў няўлоўны жэст рукой, і яны сьцішыліся, чакаючы далейшага.

— Вялікі князь — наш уладар, і толькі жрацы і багі стаяць над ім, але ня вы, сьмяротныя людзі.

Кругляцу падалося — злосны рогат і зьняважлівасьць ажно клякочуць у грудзях Бурылы, хаця твар вярхоўнага жраца быў спакойным, нават нявінна-зьдзіўленым. Гнеў і злосьць віравалі ў душы гаспадара, ён адчуў, што бляднее. І што стрымлівацца яму ўсё цяжэй.

Момант для ўдару быў выбраны найлепшы. Яго магчымыя заступнікі пры княскім двары былі кінутыя ў цямніцу. Яго самога не прыняла вялікая княгіня. Альгерду ж увогуле было не да яго: хвароба Марыі магла каштаваць яму вялікакняскага стальца. І ўсё ж маўчаць Круглец ня мог:

— Я даўно адчуваў, што ты заглядаешся на Уну, і чуў ад бацькі, што ты ня надта адмаўляешся ад жаночых уцех. Але — забраць маю сястру?! Ты бярэш на сябе замнога — мы не апошняя сям’я ў Вільні!

— Гэта не я. Гэта вялікі Пярун.

— Пярун?! Гэта ад яго ў вашым храме штогод нараджаюцца крапіўнічкі? Гэта ён смакуе лепшых дзяўчат Вільні раней за мужоў і падкідае ў знатныя сем’і сваё семя?!

Бурыла сурова выпрастаўся. Постаць яго нібыта заняла ўвесь пакой.

— Ты блюзьнерыш, нечасьцівец! Ты абражаеш багоў і вялікага Перуна!

— Ты — не Пярун! Я не аддам табе Уну!

І тады злосны рогат нарэшце вырваўся з грудзей Бурылы. Ён скаланаўся ад зьдзеклівага сьмеху так, што сьлёзы пацяклі па ягоным чырвоным, спацелым ад гарачай медавухі твары:

— Я — вялікі жрэц, а ты? Ты ўсяго толькі нікчэмны чалавечак, які ўмее кідаць дзіду. Ты — родзіч двух дзяржаўных злачынцаў, якія гніюць у вязьніцы. І вялікі Альгерд цябе не абароніць. Глядзі!

Ён кіўнуў слузе, і той імгненна выцягнуў з сумкі пергамент, скручаны ў трубку, запячатаную малой пячаткай княскай канцэлярыі. Бурыла працягнуў яго Кругляцу:

— Чытай!

Праз чырвоную смугу ў вачах чытаў Круглец загад аб тым, каб сёньня ж, згодна волі жрацоў, была адпраўленая дачка пасла Леся ў храм вялікага Перуна, дзеля таго, каб вялікі бог гэты даў княству спакой і плоднасьць жывёле.

— Ты лепей цалаваў бы мне рукі, бо добра ведаеш, што чакае ў храме неслухмянак. Сястра твая — ціхмяная, мяккая. Але не спакушай яе непаслушэнствам, наадварот, прасі быць добрай да нас: тады праз нейкі час мы вернем яе табе і таму, каго яна кахае.

— Ты кажаш — добрай да нас?!

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)