Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 78
Перейти на страницу:

— Не пытайся ні аб чым, бо пад замкавай гарою чакаюць Круглец і наш слуга Рамша з коньмі. Ты паімчышся куды хочаш: у Германію ці Рым, у Візантыю ці Чэхію. Ты будзеш свабодным!

— А Няжыла — ён таксама паедзе са мною?

— Вядома! Мы купілі каня і для яго.

— А іншыя?

— Хто пасьпее выскачыць — той уратуецца. Стражнікі наверсе ўсе сьпяць, і можна непрыкметна выпаўзьці ўніз, пад гару. Але я не змагу адчыніць усе замкі. Часу зусім мала!

— У мяне яго зараз стала замнога…

Яна амаль ня слухала:

— Вось абцугі — трэба хутчэй зьняць жалезьзе. Ты, відаць, нацёр ногі да крыві!

Яна тузала ланцугі, якія паблісквалі ў слабым чырванаватым сьвятле смаляка, запаленага ў калідоры, але рукі яе сутыкнуліся з ягонымі, цьвёрдыя пальцы абхапілі запясьце дзяўчыны.

— Уна, пачакай. Я хачу табе нешта сказаць…

— Брат, хто там з табою? — данёсься да іх устрывожаны голас Няжылы.

— Пачакай, брат, памаўчы!

У каморцы сьмярдзела потам і гнільлём. Салома пад нагамі Уны была вільготнаю. Са сьцяны тачылася вільгаць, у яе за колькі імгненьняў ужо скарчанелі ногі. Яна не разумела спакою Кумца. Чаму ён ня рвецца адсюль? Чаму абцугі, якія яна амаль сілком уклала ў ягоныя рукі, яшчэ не выварочваюць цяжкія ковы, якімі ён, гэты разумны, прыгожы хлопец, прыкаваны да сьцяны? Жаль да яго, што захапіў яе істоту тады, калі яна толькі дазналася аб ягоным арышце, а яшчэ жах быць злоўленай, небясьпека і захапленьне ўжо зьдзейсьненым прымушалі яе гарачкава гаварыць і пытацца.

— Ты можаш варушыццца?

Ён не адказваў, сядзеў у нейкім здранцьвеньні.

З кожным імгненьнем расло і мацнела нешта непапраўнае, тое, на што не разьлічвалі яны з братам, два месяцы рыхтуючы дзёрзкі і, як ім здавалася, беспамылковы план пабегу братоў з вязьніцы. Абое яны, добра ведаючы замак і ягоныя патаемныя хады, разьлічылі ўсё наперад: і службу Уны пад выглядам дачкі аднаго з віленскіх месьцічаў, і атручанае сонным парашком віно, якое зараз павінна было ўжо падзейнічаць на варту, і вераўчаную лесьвіцу, па якой вязьні вылезьлі б за муры замку і, асьлізнуўшы ўніз, селі б на коней, якія чакалі іх непадалёк, і нават пропускі беглякам, якія пад выглядам пасланцоў князя маглі без усялякіх перашкодаў выехаць праз Вострую браму пасярэдзіне начы… Адзінае, чаго яны не змаглі — гэта загадзя папярэдзіць Кумца і Няжылу аб сваіх планах. Але хто мог падумаць, што ён, той, да каго ірвалася ўся яе душа, замест таго каб сьпяшацца з вязьніцы, стаіць на сьмярдзючай саломе і спакойна глядзіць на яе, нібыта з нейкай далечы!

— Чаму ты не вызваляешся ад ланцугоў? — амаль выкрыкнула яна нарэшце. — Можа, на цябе навялі морак гарцукі? Ці сам Жыжаль?

Ён усё глядзеў на яе, міргаючы. Як асьлеплены слабым водсьветам недалёкага смаляка. Нарэшце ўстаў, патузаў жалезны пояс з замком, на якім мацаваўся ланцуг. Адарваць яго было немагчыма.

— Мяне трымае ня гэта, — сказаў ён нарэшце амаль бязгучна.

— А што?!

— Ня ведаю, як табе сказаць…

— Бяры абцугі, Кумец! Ці давай я сама раскую твой ланцуг!

— Пачакай, не сьпяшайся, — ён адвёў дзявочую руку. — Тут, у цямніцы… да мяне прыходзіў Усявышні… Я бачыў яго як зьзяньне. І гэта… дало мне такое сьвятло! Такую радасьць і такую моц!

– І… што?! — яна не разумела.

— Я ўзгадаў, што казаў мне аднойчы Лойка: такое сьвятло ідзе з далёкіх зорак, з самога Ірыю.

— Кумец, стражнікі хутка ачомаюцца, тады нам ня выбрацца!

— А ці стане Сьвятло прыходзіць да мяне… там? — ён паказаў рукой у накірунку лесьвіцы. — Там, дзе тлум, пагоня за багацьцем, за ласкаю князя… дзе няма калі думаць аб тым, навошта дадзенае нам жыцьцё? Думаю, яно мяне пакіне. Там я стану ранейшым — трохі веры, трохі ўцехаў. І ўсё як ва ўсіх.

— Чаму ж пакіне?… да цябе яно будзе прыходзіць усюды! Чаму ж не? — яна разгубілася, як губляюцца перад вялікім няшчасьцем. Гэта было так неспадзявана, так… несправядліва! Колькі яны з братам зрабілі дзеля таго, каб зьдзейсьнілася немагчымае: уцёкі з замкавае цямніцы, дзе днём амаль ні хвіліны двор не бывае пустым, дзе столькі варты, дружыньнікаў, гасьцей!

— А твой брат… Ты вырашаеш і за яго?

— Майму брату перабілі нагу, і я, тым болей ты, яго адсюль ня вынесу. Што ж — значыць, і яму, як і мне, варта падумаць над усім, што з намі адбылося, — раздумліва адказаў Кумец, і рука яго звыкла падклала пад плячо, да крыві нацёртае (цяпер яна бачыла гэта і ў скупым сьвятле) жалезьзем, кавалак таго, што засталося ад ягонага парчовага каптана. Дарагія некалі рэчы, што цяпер сталіся толькі рызьзём, глядзеліся на ім так, нібы ён усё жыцьцё насіў толькі гэтае: рызьзё, лахманы, бядноцьце, і не заўважаў таго. Але смуглявае маладое цела было ўсё тым жа — пругкім, цьвёрдым, нібыта і ня месяцы праседзеў ён тут без аніякага руху, а толькі ўчора прыйшоў з паляваньня альбо балю ў палацы князя. І пачуцьцё, што яе зашпурнулі ў бездань, што яна ляціць уніз, не адчуваючы пад сабою нават далёкага дна, прымусіла яе заплакаць і прагаварыць ужо з папрокам, з горыччу:

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)