Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 78
Перейти на страницу:

— Тады памяняй словы сам — да мяне, вярхоўнага жраца, які адкрые ёй волю багоў.

Хлопец адчуў, як схаладнела ў яго нутро, нібыта нехта сьціснуў ягоныя вантробы вялізнай ледзяной рукой. Ён абмяк і ціха прашаптаў — хрыпата і амаль неразборліва:

— Наша сям’я заплоціць выкуп за Уну. Вазьмі любую іншую дзеўчыну. Я аддам табе столькі срэбра, што ты зможаш купіць дзясятак рабынь.

— Я сам аддам табе столькі ж срэбра, калі Уна правільна зразумее волю багоў, — зьдзекліва прамовіў Бурыла. Ён нецярпліва паторгаў плячом. Азіраючыся на дзьверы, уладна сказаў:

— Мы забіраем яе зараз жа.

— Пачакай! Я прывязу яе сам. Ня зараз. Ня сёньня.

— Я табе ня веру, — зноў гэтак жа ўладна, як заўсёды, прамовіў вярхоўны жрэц, кіўнуўшы слугам. Тыя адразу ж таропка пайшлі да дзьвярэй.

— Куды вы? Ці яна злачынца, каб чужыя мужчыны лезьлі да яе ў сьвятліцу?! — закрычаў Круглец, перасьцігшы іх ужо ля дзьвярэй і раскінуўшы рукі крыжам. Ён адчуваў, што ляціць у нейкую бездань. Бясьсільным стала ягонае ўменьне змагацца, бясьсільным аказалася багацьце і ўся слава іхняга рода. Альгерд, які часта бываў у іхнім доме і быў заўсёды ласкавым да іх усіх, раптам зрабіўся недасяжным, нібыта Горні замак узьняўся ў неба і цяпер вісеў у нябёсах, як загадкавы і таемны для сьмяротных людзей Ірый. Як ня выканаць загад вялікага князя? Каб жа быў нейкі час! Але і яго ня даў яму страшны жрэц Перуна, чорны цень ад якога нібы зацьмяніў ня толькі пакой, але і ўвесь гэты такі ўтульны і такі, як цяпер высьвятляецца, ненадзейны дом, які ня можа нікога з іх схаваць ад зла…

— Тады пакліч Уну сам! — нібыта зьлітаваўся вярхоўны жрэц, зноў усьсеўшыся ў крэсла.

Круглец пасьпяшаўся з пакою ўсьлед за слугамі і, спыніўшыся ля лесьвічкі, што вяла ў сьвятліцу, паклікаў дрыготкім голасам:

— Сястра!

Але на ягоны голас ніхто не азваўся. Тады слугі кінуліся ўверх, але пабачылі толькі расчыненае вакно, у якое нетаропка ўляталі рэдкія сьняжынкі…

Дарэмна абышлі слугі Бурылы ўсе пакоі, скляпеньні і сьвятліцы вялікага дому. Уна зьнікла з бацькоўскага гнязда, нібыта вылецела птушкай праз акно альбо ўзьвілася дымам праз комін.

ДАРЭМНЫ ВЫШУК

– Імем вялікага князя і войта Вільні! Адчыняйце!

У дзьверы грукалі ўладна і груба. Дзівейна разгублена стаяла пасярод пакою, малінавы ваўняны плашч зваліўся з ейных плячэй, твар пабялеў і выцягнуўся.

Служка чакала загаду, але маладая гаспадыня ня ў сілах была вымавіць ні слова, і таму грукат мацнеў і нарастаў.

— Затрымай іх каля парога — нарэшце прашаптала Дзівейна. — І пашлі каго па сястру. Хай едзе хутчэй сюды…

Здранцьвеньне яе паступова праходзіла, і калі служка, тупаючы драўлянымі калодкамі, стала спускацца ўніз, дзяўчына як ачуняла. Яна кінулася ў лажніцу, садрала з драўлянае рагаціны насупраць ложку тое, з-за чаго ламіліся ў ейны дом стражнікі, абгарнула каштоўнасьць у парчовую хустку і, хуткамгненна адчыніўшы разьбяную дзьверку пад бажніцай, запіхала скрутак у сакрэтную схованку. Калі падняліся наверх стражнікі і з імі сам войт Вільні, яна ўжо зноў стаяла пасярэдзіне пакою — у малінавым плашчы з залатой фібулай пад точаным падбародкам, і яркі румянак на яе моцных круглаватых шчоках гожа адцяняў чорныя вейкі і лазуровае адценьне вялікіх вачэй.

— Няўжо ў мой дом трэба ўрывацца так, нібыта тут жывуць таці? — наіўна ўсьміхаючыся, яна зірнула на войта і апусьціла вочы, нібы саромеючыся мужчын, што запоўнілі пакой, і ўсе разам глядзелі на яе як на дзіва. Войт Тачыла трохі сумеўся. Сярдзіты ад таго, што давялося доўга стаяць пад дзьвярыма, ён разам ахалануў і сьцішана прамовіў, гледзячы на дзяўчыну:

— Я ведаю, які гэта дом і чыя ты сястра. Але загад вялікага князя… У тваім доме схаваныя каралі вялікай княгіні, а гэта злачынства. Таму…

— Каралі вялікай княгіні?! — Дзівейна пахіснулася, пашукала вачыма крэсла, села на яго. Вялікія вочы яе былі шырока расплюшчаныя. — Ты кажаш: каралі вялікай княгіні? Тыя, смарагдавыя, пра якія гаворыць уся Вільня?!

Тачыла сумеўся. Ён чакаў іншае рэакцыі. Не аднойчы даводзілася яму весьці да дубовай калоды зламысьнікаў спачатку Гедзіміна, цяпер жа ягонага сына Альгерда, заўсёды гатовы ён быў сьцяць горлам[39] таго, на каго ўкажа яму гаспадар. Але цела ягонае добра памятала тую нечуваную асалоду, якую час ад часу меў ён у храме багіні Лады, асабліва ж тады, калі выбірала яго сама вялікая жрыца Нара. І хаця ейная сястра была цнатліўкай, міжволі, увайшоўшы ў пакой, прамацаў ён поглядам мужчыны, які разьбіраецца ў жаночай прыгажосьці, тонкі выгіб клубоў і высокую шыю, белыя рукі і моцныя, шчодрыя вусны маладой гаспадыні. Ён ведаў такія вусны — адзін дотык іх адпраўляе ў Ірый, дзе існуе вечная насалода і вечнае жаданьне…

вернуться

39

Тонка размолаты рыс, які ўжывалі як пудру, быў здаўна вядомы на Усходзе.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)