Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 241
Перейти на страницу:

Пятрусь незадаволена паморшчыўся: ён таксама не хацеў вяртацца назад. Мо’ там і сапраўды лягчэй было прабрацца да сваіх, але ісці зараз назад проста адмаўляліся ногі.

I яны вырашылі ісці наперад. Пераскочыўшы канаву, сержант рашуча накіраваўся ўдоўж ручая па мокрай пожні. Чалавек пакорліва сказаў на развітанне: «Ну, памагай вам Бог», і, чамусьці зняўшы шапку, усё стаяў на мастку і глядзеў услед байцам.

Такім чынам выбар быў зроблен. Можа, і гібельны ён, а можа і ўдалы, але ўжо не было сіл больш чакаць. Няхай будзе што будзе — яны пойдуць уначы на страляніну, і не пашанцуе перайсці ціха — будуць прабівацца з боем. Хлопец адчуваў, што і людзі той жа думкі, усе падцягнуліся ў калоне, прыціхлі, іх сэрцы чулі важнае, цяжкае і рашучае і рыхтаваліся да яго.

Па начы яны перайшлі забалаць, потым нейкі гаёк. Рухаліся цяпер шнурком, адзін за адным і вельмі ціха. Сержант папярэдзіў, што цішыня — палавіна поспеху ў іх рызыкоўнай справе, і байцы памяталі гэта. Праўда, часам трашчэла пад нагой якая галінка, зрэдку натыкаўся на ламачыну які баец — на яго ціхенька шыкалі суседзі, і зноў усё сціхала. Дазор з Жукам наперадзе таксама ішоў шнурком, кожны як-колечы бачыў пярэдняга і кіраваў следам.

Усё ішло ладна, толькі ў адным месцы ледзь не сталася бяда. На нейкай пожні бліз дрэў, што чорнай кучай высіліся ў небе людзей спудзіў нечаканы ўскрык:

— Вэр да? Пароле![4]

Пятрусь адразу стуліўся на росным доле, за ім спрытна ўлегла калона, дазорцы, прыгнуўшыся, падаліся назад. Добра, што трава на пожні была густая, галлё не траплялася і нішто не выдала людзей.

— Воцу шрайст ду Пауль? Гейт да еманд?

— Гейт одэр ніхт, кан іх вісэн.

— Кватч.[5]

Паляжаўшы крыху, сержант узняўся і павярнуў у бок, за ім пацягнуліся ў змроку людзі. Жук хутка абмінуў яго, шапнуўшы, што пойдзе ўперад, следам падаліся дазорныя.

З гадзіну байцы ішлі па нейкаму полю, сержант часта прысядаў, азіраўся наўкола. Стала зусім ціха. Спыніліся, змоўклі ўсе гукі вайны, і хлопец ужо пачынаў сумнявацца, ці не страціў ён кірунак. Ён прыгадваў у памяці свой начны маршрут, і чамусьці выходзіла, што яны робяць кола і ідуць назад, туды, адкуль выйшлі. Ён ціха пытаў у суседзяў, ці не здаецца ім, што яны ідуць не туды. «Здаецца, трэба лявей браць», — шаптаў малодшы лейтэнант. «Ды ну, лявей, — казаў Мацейка. — Правей трэба». «Ну вось, — думаў сержант. — Вось і вывеў! Чорт бы ўзяў гэтую ціш, хоць бы стрэл дзе».

Яны ўсё ішлі па нейкай збажыне, наўскасяк перайшлі палявую дарожку, і тады раптам злева, зусім недзе блізка, парушыла цішыню кулямётная чарга. Яна заціхла, і рэха далёка аднесла ў ноч яе грукатлівы адгалосак. Людзі зноў спыніліся, прыслухаліся, але стрэлаў больш не было.

Пятрусь тады зразумеў, што гэтае блуканне не давядзе да дабра. Ён яшчэ прайшоў трохі па збажыне і спыніў калону ў жыце, на шырокім узмежку, дзе высілася ў начным небе доўгая шарэнга маўклівых таполяў.

— Ну, што далей? — запытаў малодшы лейтанант.

— Трэба выявіць, дзе мы. Так нельга блукаць. Можа, мы зноў да немцаў ідзём.

— Вось што, — дадаў сержант, падумаўшы. — Баец Жук, баец Мацейка пойдзеце ў разведку. Трэба знайсці якую вёску і распытаць у жыхароў абстаноўку. Мы будзем чакаць тут.

Хлопцы ямчэй паддалі на плечы зброю і сышліся разам ля сержанта, а людзі адразу памкнуліся долу.

— I я пайду з імі, — сказаў малодшы лейтэнант.

Яны ўтрох адышлі ў збажыну, прыслухаліся, згадваючы, у які бок падацца. Потым зашамацела жыта, і хлопцы прапалі ў цемры.

«Ну вось і вывеў, — з’едліва дакараў сябе ў думках Пятрусь, — вось і спраўдзіў людскія надзеі. Развіднее — немцы ўбачаць дурных начлежнікаў і дадуць тады. Тут ужо наўрад ці дапамогуць хуткія ногі».

Ішоў час, а разведка не вярталася. Пятрусь сядзеў усё, абхапіўшы калені рукамі, і думаў, што рабіць, калі Жук і хлопцы нічога пэўнага не прынясуць з сабой. Потым ён устаў, каб адагнаць ад сябе сон, і прайшоўся пад таполямі. Як заўсёды, скарыстаўшы прыпынак, людзі спалі ці мо’ так ляжалі, прыціхшы. Пад дрэвам нехта летуценна праказаў, ні да каго не звяртаючыся: «Эх, бычка б дзе знайсці, так курыць хочацца…» У другім месцы двое, пэўна, сябры ціха размаўлялі між сабою. Хлопец падумаў: мяркуюць што пра іхнія трывожныя справы, услухаўся — не. Адзін расказваў другому пра даваеннае жыццё, сям’ю, людзей, — пра справы, вельмі далёкія ад гэтых таполяў і гэтай трывожнай няпэўнасці. Пятрусь прыгадаў тады і сваё асабістае: родныя месцы, што недалёка недзе раскінуліся тут, старую матулю. Як яна, напэўна, бядуе там — і за сям’ю, і за свайго «старшанькага». Пэўна, думае, дзе ён, ці жывы, а ён вось зусім блізка ад яе і жывы, толькі вельмі нешчаслівы ад розных вайсковых няўдач.

вернуться

4

Хто? Пароль!

вернуться

5

— Чаго ты крычыш, Паўль? Ідзе хто?

— Ідзе ці не, што я магу ведаць.

— Глупства! (ням.)

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)