Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 241
Перейти на страницу:

— Глядзі, глядзі, што нарабіў ты, гад!

Агальцоў, відаць, працверазеў ужо, зразумеў усё, што сталася, і зацята патупіў вочы.

— Застрэліць яго за гэта! — крычаў баец, паранены ў плячо. — Земляка майго Антохіна забіла праз яго. Пёрычаў вунь канае.

— Не застрэліць, а асудзіць і расстраляць, — разважна казаў той спрытны баец, што на дарозе першы захапіў нямецкі аўтамат. Ён меў ласкавае і славутае прозвішча Мацейка і цяпер стаяў побач і злосна глядзеў на Агальцова.

— Ты чуеш: расстраляць цябе! — крычаў Пятрусь, адчуваючы, як ад абурэння і крыўды дрыжыць яго сківіца. — Дзе тваё сумленне, старшына? Што нарабіў ты, пытаю?

Агальцоў маўчаў.

— Што размаўляць з ім? — зноў закрычаў паранены. — Гад ён, здраднік! Расстраляць яго, хлопцы!

Сержант, збянтэжаны і разгублены ад такіх жахлівых падзей, маўчаў, не ведаючы, што зрабіць з чалавекам. А людзі, поўныя злосці і нянавісці да віноўніка сваёй бяды, пазіралі на камандзіра і чакалі яго прысуду. I калі ўжо зменшыўся ўнутры першы імпэт гарачкі, Пятрусь выразна зразумеў, што і сапраўды старшыну Агальцова трэба расстрэльваць. Ужо такое вялікае было яго злачынства, такі неўтаймаваны гнеў байцоў, гэтулькі пралілося крыві, што інакш яго пакараць было нельга. I разам з выразнасцю гэтае кары з’явілася ціхая жаласць да блізкага знаёмага чалавека. Перад вачыма паўстаў другі Агальцоў, той, што ратаваў байцоў з-пад моста, кідаўся на варожую машыну на дарозе, што заўсёды нёс зухаватасць і смеласць. Два супрацьлеглыя пачуцці да хлопца скрыжаваліся ў сержантавым сэрцы, і ён разгубіўся.

Так, пакутуючы, Пятрусь шукаў справядлівага рашэння гэтай цяжкай задачы і паступова ўсё болей пераконваўся, што іншага прыдумаць нельга. Вунь, заплюшчыўшы ад болю вочы, ляжыць Нупрэеў, ляжаць яшчэ людзі, якіх загубіў ён — не той смелы парывісты Агальцоў, а гэты вось агідны п’яны разгільдзяй, што за распустай забыўся на абавязак, на сцяг і сумленне.

Сержант зірнуў на ваўкаватага хлопца — той, здаецца, разумеў ужо ўсё і маўчаў. Ён не прасіўся, не ўмольваў дараваць, а маўчаў, быццам адчуваў, што заслужыў адзіную кару і гатовы быў прыняць яе. Не, бадай, няма чаго тут шкадаваць Агальцова, відаць, нешта нядобрае сядзела ў яго душы, калі адважыўся ён на такое. Пэўна, не дужа дарагі яму гэты сцяг і гэтыя выратаваныя для будучых бітваў людзі. Відаць, нейкая чарвяточына заўжды гняздзілася ў ім, і не сёння дык заўтра нечым агідным усё роўна выявіла б сябе. Так думаў Пятрусь.

Агальцова расстралялі тут жа, у кустоўі.

Пятрусь быў перакананы ўжо, што зрабілі правільна, але гэтая перакананасць усё роўна не пазбавіла хлопца ад душэўнай скрухі. Жук таксама перажываў, маўчаў увесь час, і яго шырокаскулы твар, некалі такі прастадушны і ўсмешысты, чарнеў зараз ад невыказнага гора. Ён не апраўдваў, але, як і сержант, немаведама чаму шкадаваў Агальцова, шкадаваў яго неразумнага лёсу, так, нібы не сам старшына вытвараў усё агіднае, а якая іншая сіла прымушала яго на тое.

Старшыну пакаралі, а ў Петруся ўсё не ўсталёўваўся спакой. Душылі хлопца і боль і крыўда — крыўда на Агальцова, што прычыніў бяду і давёў сябе да пагібелі, крыўда на людзей, што ў час небяспекі дрэнна слухаліся камандзіра, крыўда на сябе, што не наладзіў дагэтуль добрай дысцыпліны. Хіба з такім бязладдзем могуць яны прабіцца праз фронт? З кожным днём усё цяжэйшым становіцца іх шлях, і ўсё больш арганізаванасці і парадку трэба атраду. Ён так і сказаў аб тым перад строем калоны. На яго змрочна пазіралі няголеныя маркотныя твары, і ён не ведаў, зразумеюць людзі ці не, але рашуча абвясціў, што парушальнікаў вайсковага парадку чакае тое, што сёння вось старшыну Агальцова.

Як-колечы ўладкаваўшы на самаробныя насілкі цяжка параненых, група зноў падалася ў поле. Ішлі цяпер болей кустоўем, з пералеску ў пералесак, рабілі вялікія крукі, часта спыняліся, пакуль дазор аглядаў шлях. У дазор сержант выправіў Жука і яшчэ двух спрытных байцоў. Яны дзейнічалі асцярожна. Пятрусь пільна сачыў за імі воддаль, прыслухоўваўся да сігналаў у зарасніках і ўсё пакрыкваў на людзей, каб тыя маскіраваліся і не лезлі на адкрытыя месцы.

Ужо на захадзе сонца зусім недалёка недзе гучна забухалі ў паветры моцныя гарматныя стрэлы. Хлопцы ў кустоўі аж здрыгануліся ад нечаканасці. Сержант спыніў калону і разам з Мацейкам выткнуўся з алешніку. Перад імі ляжаў папаравы касагор, зарослы калючым асотам, а наперадзе высіўся ўзгорак з яблыняй-дзічкай на фоне неба, і там, недзе за ўзгоркам, бухала батарэя. Хлопцы весела пераглянуліся, і, вярнуўшыся да байцоў, сержант радасна паведаміў людзям:

— Нашы блізка! Бач, палкавая батарэя б’е. Значыць, кіламетраў пятнаццаць — дваццаць…

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)