Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 241
Перейти на страницу:

Урэшце па зігзагах хадоў зносін, падаючы і забіваючы, байцы дабраліся да вышыні, і тады Пятрусь убачыў і другую, меншую выспу, аддзеленую ад гэтай неглыбокай седлавінай. Відаць, там яшчэ адбівалася рэшта абаронцаў пераправы, якая таксама адкрылася адсюль разам з няроўнай стужкай ракі. У гэтым канцы пераправы віднелася нейкая вёска, пэўна, Клясцічы, да якіх спяшаліся байцы. У седлавіне свежым полымем гарэў яшчэ адзін танк, а фашысты пад прыкрыццём другога наступалі на выспу. Але, пэўна, яны заўважылі, што ў іхнім тыле здарылася нядобрае, і, коратка перабягаючы, падаліся ўбок, каб выйсці з-пад удару з тылу. Танк, даючы задні ход, раз-пораз бухаў па выспе, і адпаўзаў, прыкрываючы пяхоту. Пятрусь, угледзеўшы гэта, адчуў, што перамога здабыта, і прагавітае жаданне помсты з незвычайнай сілай узгарэлася ў ім. Ён ужо памкнуўся выскачыць з траншэі і праследаваць адступаўшых, але, спалохаўшыся, што так можна сапсаваць справу, зычна скамандаваў байцам:

— Па пяхоце агонь! Агонь!

Трапіўшы пад двайны ўдар, немцы ўжо зусім спуджана кінуліся назад, многія падалі, і на шляху адступаўшых усё больш заставалася нерухомых зялёных цел. Танк таксама, не спыняючыся, шпарка папоўз па схілу, і тады над той выспай упершыню выніклі з акопаў родныя постаці нашых байцоў. Іх было зусім мала, але яны высыпалі ў седлавіну і беглі сюды, на свае страчаныя і зноў адваяваныя пазіцыі. Яны хутка набліжаліся, і Пятрусь бачыў, як імчаўся да яго маладжавы сержант з акрываўленай марляй на перавязанай шыі. Ён скочыў з бруствера, ледзь не паваліўшы хлопца, і поўны неўгамаванага ўзрушання схапіў Петрусёву руку і закрычаў у ягоны твар:

— Дзякуй, дзякуй вам найвялікшае! Уратавалі вы нас. А там ужо камандзір палка дзівуецца: адкуль такая падмога.

Пятрусь няўцямна пазіраў на радаснага сержанта, але, бадай, зусім не чуў ягоных узрушаных слоў. Толькі цяпер раптоўна зразумеў хлопец, што здзейснілася тое, да чаго рваўся ён у гэтыя пакутлівыя тыдні, і нясцерпная радасць апанавала сержанта. Прысланіўшыся да сцяны траншэі, ён страціў сілы, неяк абвяў, а з вачэй хлопца паплылі нястрыманыя слёзы. I ён не саромеўся гэтых слёз, не спяшаўся выціраць іх, каб не ўбачылі людзі, што ўсё больш напаўнялі траншэю, і яго сэрца, здавалася, разам з ім плакала пякучай крывёю.

Незвычайна перамяшаліся зараз у яго адчуваннях і радасць сустрэчы, і боль перажытых пакут, і невядома, ад таго ці іншага ўсё макрэлі вочы і спазмы хапалі горла. Утуліўшы твар у шаўковыя складкі сцяга і абхапіўшы рукамі дрэўка, ён суняўся так на кароткі нястрымны момант і маўчаў. Але хвіліна расслаблення і болю ўжо прайшла.

Так, здаецца, скончыўся жахлівы шлях яго выпрабаванняў, і цьмяна яшчэ адчувалася хлопцу, што нязбыўная нейкая адмеціна навек адзначылася ў ягонай душы. Нешта вельмі важнае, шматзначнае і ўжо непаўторнае ў жыцці мінулася ззаду. Яшчэ не асэнсаваўшы, Пятрусь ужо добра адчуваў тое, і, вядома, у той час у траншэі не здагадваўся хлопец, што гэта між вялікіх трывог яго маладосці пакутліва нарадзілася чалавечая сталасць і беззваротна адляцела ў нябыт кароткае яго юнацтва.

Прасветлены, супакоены і нібы пастарэлы, Пятрусь паглядзеў на людзей, што моўчкі стаялі ў траншэі абапал яго. Іх было ўжо многа, свае тут перамяшаліся з чужымі, усе спаважна пазіралі на сцяг і сержанта. I хлопец нечакана ўбачыў, што і Жук, які стаяў зводдаль, — сціплы, ціхі, адважны гэты разведчык — таксама нешта вельмі ўжо старанна туліць долу свае прастадушныя вочы, бы што пільна разглядае ў траншэі; заўважыў, што хлопец схуднеў з свайго шырокага непрыгожага твару. Прыкмеціў сержант, як у суседняга з ім віхрастага Мацейкі таксама заблішчэла на бруднай шчацэ расцёртая кулаком сляза, убачыў ён і радаснае ззянне многіх іншых вачэй ягоных байцоў і спагаду ды разуменне на тварах тутэйшых абаронцаў. Але, відаць, не час было вельмі радавацца ці святкаваць перамогу. Не мінула і чвэрці гадзіны, як скончыўся гэты пякельны бой, калі нехта ў траншэі ўстрывожана крыкнуў людзям:

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)