Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 162
Перейти на страницу:

Некалькі жанчын і падлеткаў ссякалі сцяблы секачамі і вялікімі нажамі і складвалі кукурузу ў кучы. На адной такой кучы сядзела пяцёра мужчын і дымілі цыгаркамі. Машына хоць і была поўнасцю нагружана, але не краналася з месца. Спрактыкаваным вокам Васіль Васільевіч адразу прыкмеціў непарадак і неарганізаванасць у працы.

— Дзень добры, землякі, — сказаў ён, зняўшы капялюш. Тыя, што працавалі, безуважна паглядзелі на яго і зноў узяліся за свой занятак, адна толькі старая жанчына з сярпом у руцэ засталася нерухомай і пільна ўгледзелася ў прахожага.

— Ой, родненькія, — ускрыкнула яна. — Гэта ж Васільевіч!

— Пазнала, — згадзіўся Васіль Васільевіч.

— Ой, як жа не пазнаць! Але ж і змяніліся вы і пастарэлі.

— Ды ўжо пара. Але я вось не пазнаю вас.

— Ды я ж Сымоніха, што ля калодзежа жыла. Але вы, мусіць, не памятаеце ўжо.

— Цяпер прыпамінаю, — сказаў Васіль Васільевіч. — Аднак вам шмат ужо гадоў, а вы працуеце ўсё.

— А як жа не працаваць. Калі маладыя не хочуць, дык старым хоць трэба. Маладыя яны, вядома, толькі вырастуць і — у людзі, у гарады, а каторы і застанецца ў калгасе, дык дбае начальнікам стаць, ці ў кантору куды.

— Аднак штосьці ў вас машына стаіць даўно? — запытаў Васіль Васільевіч.

— А вось бачыце, шафёр, трасцу яму ў бок, пайшоў за нейкай гайкай у вёску і няма ўжо паўдня. Няйначай п’е дзе.

Васіль Васільевіч памаўчаў. З уласнага вопыту ён добра ведаў усю згубу гэткай неарганізаванасці, і новае пачуццё абурэння з’явілася ў ім.

— А дзе ж брыгадзір?

— Ат, брыгадзір, — махнуў рукой высокі селянін з няголеным тварам. — Усё там жа, у кладаўшчыка, пэўна.

— Аднак і бязладдзе ў вас, — заўважыў Васіль Васільевіч. — Ну а як жыццё наогул?

Шмат галасоў загаварылі разам. Адчувалася, што крыўда і абурэнне даўно сабралася ў людскіх сэрцах. Казалі пра дрэннае кіраўніцтва, пра п’янства брыгадзіра, пра нелады ў гаспадарцы. Васіль Васільевіч вельмі чула паставіўся да іхніх скаргаў і адразу ўнік у чужыя турботы.

— Дык а куды ж вы глядзіце? — з яўным абурэннем запытаў ён.

— Эт куды глядзець? Мы што? I не дужа разумныя і грамаці мала, — адказаў за ўсіх вялізны худы калгаснік, абапіраючыся на граблі. Іншыя сяляне ўжо ўсе прыпынілі працу і па адным падаліся да неспадзяванага госця.

— Грамаць тут не мае вялікага значэння, — сказаў Васіль Васільевіч. — Трэба толькі не цярпець бязладдзе, а змагацца з ім.

Сяляне, відаць, разумелі гэта і самі, але штосьці не давала ім рабіць так, як было трэба. Яны ўздыхалі, тупілі ў дол вочы і заклапочана ссоўвалі на патыліцы шапкі.

— Эх вы! — з дакорам сказаў Васіль Васільевіч. — Навокал вас жыццё шыбуе, а вы…

— Вы ж, пэўна, па справах ці так да нас? — запытала Сымоніха, прыпыняючы непрыемную размову.

Гэтае пытанне ўскалыхнула Васіля Васільевіча. Сапраўды, хто ён і зачым прыехаў сюды? Уражанаму турботамі землякоў, яму ўжо нават дзіўным здалося, што ён колькі месяцаў пражыў у цішы, у баку ад клопатаў і трывог, замкнуўшыся ў сабе, а тут, на радзіме, яго землякі, простыя калгаснікі, не вельмі пісьменныя, але працавітыя і сумленныя, прагнуць разумнага парадку, арганізаванасці і дбайнага кіраўніцтва.

Яшчэ нават не разважыўшы як трэба, ён адчуў, што не можа, не мае права зноў пакідаць гэтых людзей, родныя мясціны, дзе пачалося яго жыццё. Тое, што ён пачуў і ўбачыў, адразу разбурыла сузіральны спакой і нядаўняе замілаванне, узняло недзе з глыбіні душы ўлегшы было непакой за людскія лёсы, і ён рашыў, што будзе дзейнічаць. Ён яшчэ не ведаў, што і як трэба рабіць, але трэба было нешта прадпрымаць, будзіць людзей, і хоць няпэўнай яшчэ заставалася роля яго і месца ў новай справе, ён цвёрда рашыў пачынаць барацьбу.

— Назаўсёды, — пасля роздуму цвёрда адказаў ён Сымонісе. — Ускалыхнуць рашыў вас, каб вы нарэшце ўзняліся ды агледзеліся.

[1956 г.]

Радасць

Вясна неахвотна і вяла гнала зіму. Снег ужо растаў, і вуліцы былі сухія і чыстыя, але хмарнае неба зусім не павеснавому дыхала на зямлю сцюдзёнымі вятрамі і асенняй золлю. Маладыя ліпкі вулічных прысадаў з зімы стаялі голыя і маркотныя. Гэткія ж сумныя чарнелі ў гарадскім парку іх старыя сародзічы; цесна сплёўшыся голлем, гойдалі яны на ветры ўсохлыя верхавіны з леташнімі варонінымі гнёздамі. I дрэвы і трава доўга і цярпліва чакалі свае пары, а нябачаныя звонку жыватворныя сокі вясны ўжо бруілі ў карэннях, гатовыя кожную хвіліну пусціцца ў рост.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)