Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
А нехта Стаяў, адвярнуўшыся тварам У кут, I называўся ж а л е з а.
2 Спазнала сабою Самое сябе I ў сваiм спазнаннi Ўтрывалiлася i зацвярдзела.
Ранiць Твая справядлiвасць, I страшыць Твая дасканаласць:
Моц, Што адпала ад Бога, I дадалася Да чалавека.
3 Мо ў спрэчцы, Мо ў роспачы, Мо ў здзiўленнi Знянацку Ускаласiлiся галасы I гэтаксама знянацку Ацiхлi.
Калi я выбег на пляц, Нiкога Нiдзе не было, А ў чырвоным небе Высiўся волат-каваль I ўбiваў У дол велiзарныя, Нiбы гмахi, Вогненныя цвiкi.
4 Нехта сказаў: Дыямент — I ўмомант Усе расплюшчылi вочы I адтулiлi вушы.
Нехта другi сказаў: Золата — I адразу Усе ўзварушылiся-загаманiлi.
I аб’явiў нехта трэцi: Жалеза — I ўраз Усе замерлi ў чаканнi.
5 Прынесла з сабою Дзiвосныя падарункi, Якiя палохалi — Нiбы пасткi, I вабiлi — Як здабыткi.
Хто браў iх — Уводзiла тых у Круг, Хто не браў — Пакiдала Знадворку.
6 Адпала iмя маё Ад мяне I адпаў ад мяне Мой воблiк…
Аднак Сваёй неспазнанай iстотай Я ўстояў I намаганне, Якое мяне трымала, Ўтрымаў.
А ценi Хадзiлi наўкола мяне I казалi: «Вось ён — Яшчэ чалавек, I вось ён — Ужо жалеза».
7 Здружваеш дружбаю Незвычайнай, Якая сягае за межы Досведу i развагi, Людзей, Раз’яднаных зацятаю бiтвай На м ы i я н ы.
Так самi Не могуць яны раз’яднацца, Так самi Не могуць яны здружыцца.
8 Жалеза Парадкавала жалеза: Счышчала плямы, Сточвала вышчарбiны, Зганяла iржу…
Неўзабаве Яно заззяе сваёю Адважнаю вастрынёй — I жыццё З абжытага Выштурхнецца знянацку У свой невядомы
Працяг.
9 Увечар Паўстала перада мной Неадольнай сцяной, А ўранку Паклалася ў рукi Ключамi.
Удзень замахнулася На мяне Мечам i дзiдаю, А ўначы Апранула ў латы.
Пакуль Раўнаважыць жалеза адну Здольнасць другою, Мёртвы не мёртвы — Аднак Пабуду ў гасцях у смерцi, Жывы не жывы — Аднак
Пагутару з Богам.
10 Адразу ў абодва канцы: У звёны Звязалася i ў ланцуг Замкнула паўторы.
Трымаеш самое сябе: Цi страшнай Напругай напятае, Цi паслабленнем Адпушчанае,— I трымаеш У паслушэнстве Вагу i рух.
11 Хацеў ацалiць Збалелых, Уваскрасiць памерлых — I да жалеза Звярнуўся па раду:
Цi тое, Што яно чуе, Магчыма? Цi тое, Што я кажу, Змагу?
Адказала: — Зможаш — Аднак не цяпер I не тут, I не тым, кiм ты ёсць, I не гэтак, Як ты хацеў бы.
12 Нiбыта Ваюеш само з сабою — Усюды Законы ўсталёўваеш, А ўсталяваўшы, Рушыш.
Каб гук Быў чыстым, Праўдзiваю — справа, Выпадак — празарлiвым,
Мусяць Складацца нанава словы, Дзейснiцца нанава ўчынкi, А людзi Нанава сустракацца
Адно з адным.
13 Змест адасобiўся Ад прадмета, Мера — ад з’явы.
Не можам Самi вярнуцца дамоў I клiчам Жалеза на дапамогу.
Вяртае жалеза Прадметам той самы змест, Але ён Змяняе самi прадметы, З’явам Дае тую самую меру, Але яна Зыначвае самi
З’явы.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)