Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 134
Перейти на страницу:

Памятаю, як мама нават пасварылася з дзядзькам Лаўрэнам. Яна палічыла, што калі б ён на тым сходзе не выказаўся так адмоўна супраць калгаса, то Піліп застаўся б старшынёй, і яго б не забралі на фронт. Дзядзька Лаўрэн прамаўчаў. Ён мог сказаць вострае слова, але быў добрым чалавекам. На абвінавачванне з боку мамы ён не звярнуў увагі. Мы па-ранейшаму пражывалі ў яго хаце.

Смерць бацькі асабліва цяжка ўспрыняла мама. Кожны дзень пасля працы ў калгасе яна ішла к аселіцам, дзе быў наш агарод і там давала волю слязам. Яна плакала па сыне Мікалаю, па сыне Сяргею, па мужу. Слухаць яе плач было нязносна. Гэта быў не проста плач — яна вымаўляла сказ за сказам, атрымлівалася бясконцая жалобная песня, якая брала за душу. Некалькі разоў я падкрадаўся да яе і, хаваючыся за кустамі, слухаў. Але ў мяне не хапала рашучасці, каб падысці да мамы і штосьці сказаць суцяшальнае. Здаецца, яна выплакала ўсе свае слёзы.

Праз нейкі час з вайны вярнуўся Клоп — жыхар суседняй вёскі Старое Запонне, які служыў з маім бацькам у адным і тым жа тылавым падраздзяленні. Ён расказаў, што наш бацька загінуў ад выпадковай кулі, якая папала яму ў галаву. Ужо некалькі дзён ніякіх баявых дзеянняў не адбывалася, стаяла цішыня. Яшчэ 14 жніўня 1945 года Японія афіцыйна прыняла ўмовы капітуляцыі, якія прадыктавалі ЗША. І вось 19 жніўня прагучаў адзіночны стрэл, і мой бацька загінуў. Хто страляў, не высветлена.

Пасля таго як гэтыя мае ўспаміны апублікавала газета «Народная воля», ў адрас рэдакцыі і асабіста мне прыйшло шмат лістоў ад чытачоў. Вось адзін з іх ад Канстанціна Сярдзюка з Бабруйска:

«Я успел повидать многое, даже страшные лагеря в Коми. И по своему опыту могу сказать, что когда призывали на войну таких людей, как ваш отец, то ставили в личной карточке такую закорючку, по которой любой военный оперативник знал, что этот человек живым вернуться не должен.

Ваш отец выжил в войне с немцами. Вот уже и с японцами всё идёт к окончанию, а он живой, пуля его не берёт. И тогда задачу по его устранению берёт на себя оперативник СМЕРШа. Такова была звериная логика той власти. Любой нормальный человек вызывал у неё подозрение и реакцию на уничтожение».

Хутчэй за ўсё так яно і было: віной майго бацькі было тое, што ён адмовіўся ад пасады старшыні калгаса, за гэта яго і забілі.

Тут я стаўлю кропку пад сваімі ўспамінамі. Перада мной стаяла мэта асвятліць тыя падзеі Другой сусветнай вайны, якія тычыліся мяне асабіста і маёй сям’і. Лічу, што гэта я выканаў.

Далей я крыху паразважаю, выкладу свае меркаванні аб Другой сусветнай вайне.

Частка 2

РАЗВАЖАННІ

1. Беларусы ў Другой сусветнай вайне

Гэта ўжо не ўспаміны, а мае меркаванні, мае высновы, мой погляд на падзеі Другой сусветнай вайны. Гэта маё ўласнае, можа павярхоўнае, можа, у чымсьці недакладнае, але ўсё ж такі даследаванне.

У першую чаргу трэба адзначыць, што беларусы ўступілі ў Другую сусветную вайну 1 верасня 1939 года, калі на Польшчу, у склад якой уваходзіла значная частка Беларусі, напала гітлераўская Германія. А 17 верасня на Польшчу напаў СССР, хаўруснік Германіі. У складзе польскай арміі было шмат беларусаў. Беларусы змагаліся і за Польшчу, і за Беларусь. Германія і СССР у аднолькавай меры з’яўляюцца вінаватымі ў распальванні самай крывавай, самай бесчалавечнай вайны XX стагоддзя. 22 верасня 1939 года ў Брэсце адбыўся сумесны ваенны парад савецкіх і нямецкіх войскаў, прысвечаны разгрому і падзелу Польшчы. Парад прымалі з нямецкага боку генерал Гудэрыян, з савецкага боку камбрыг Крывашэін. Яны абмяняліся сцягамі. Гудэрыян уручыў Крывашэіну фашысці сцяг, а ўзамен атрымаў савецкі сцяг. Цікава, у якіх музеях зараз знаходзяцца гэтыя «рэліквіі»? Пасля параду палонных палякаў і беларусаў накіравалі ў савецкія канцлагеры, а потым расстралялі ў Катыні і іншых месцах.

Пасля савецкай акупацыі заходніх абласцей Беларусі, супраць заходніх беларусаў пачаліся поўнамаштабныя масавыя рэпрэсіі. У газеце «Народная воля» за 4.08.1998 г. прыведзены наступныя даныя: з верасня 1939 года па 22 чэрвеня 1941 года з Заходняй Беларусі на савецкую тэрыторыю (у Сібір, на Поўнач, у Казахстан) было дэпартавана:

— ваеннапалонных — 46 тысяч;

— грамадзян (мужчын), абвінавачаных органамі савецкай улады — 250 тысяч;

— іншых грамадзян, сем’яў абвінавачаных, людзей, папаўшых пад падазрэнне — 990 тысяч.

Да гэтага трэба дадаць, што за той жа перыяд было расстраляна 135 тысяч чалавек. Як можна, узважыўшы ўсё гэта, лічыць дзень 17 верасня днём вызвалення заходніх беларусаў ад польскага прыгнёту?! Наадварот, пасля «пераможнага» параду, супраць нашых суайчыннікаў працягвалася поўнамаштабная вайна. 19 чэрвеня 1941 года, усяго за тры дні да нападу Германіі на СССР, з Беларусі на Усход была адпраўлена апошняя партыя беларусаў колькасцю 22 тысячы чалавек. Гэта больш за 300 бітком напоўненых вагонаў-цялятнікаў, каля 20 эшалонаў. Толькі 22 чэрвеня 1941 года спынілася тое бязмежжа з боку савецкага рэжыму.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)