Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 134
Перейти на страницу:

Яго папярэджанне спрацавала. Улады раёна знайшлі дзесьці стары хлеў, разабралі яго і перавезлі на наша гумно. У нас з’явілася надзея, што хутка ў нас будзе свая хата. Будаўніцтва хоць і марудна, але рухалася. Талакой склалі зруб. Да восеньскіх дажджоў паставілі страху. Важным атрыбутам хаты з’яўляецца печ. Пра печ у мяне засталіся самыя цёплыя ўспаміны з дзяцінства. Прыйдзеш з вуліцы, з марозу, і адразу туды, яна заўсёды была цёплая, утульная.

Для яе пабудовы патрэбна цэгла. Яе мы навучыліся вырабляць самі. Побач з вёскай ёсць залежы гліны. Яе мы здабывалі ўручную, добра размешвалі, фармавалі і гатовую цэглу раскладвалі на спецыяльны насціл для прасушкі. Але для такіх элементаў печы, як под і скляпенне (неба), патрэбна была вогнетрывалая цэгла. Рабіць яе мы не ўмелі. Мы з мамай узялі ручную цялежку і пайшлі ў Вітунічы. Там на папялішчы спаленай школы набралі такой цэглы і пацягнулі яе дадому. Ад Вітуніч да Нябышына 2 км. Праз кожныя 100–200 м. мы прыпыняліся, каб адпачыць. Мы выбіваліся з сіл. Нарэшце мы дабраліся да моста цераз Поню. І тут нам не пашанцавала. Якраз на сярэдзіне моста нам сустрэўся старшыня сельсавета Спірыдон Барздыка, той самы Барздыка, які быў камісарам 1-га атрада партызанскай брыгады «Жалязняк». Ураджэнец свярдлоўскай вобласці, рускі, адукацыя пачатковая, але камуніст. Дома яго чакала жонка, сям’я, але ў Беларусі яму было лепш, чым на Урале.

Калі гэтыя мае ўспаміны друкаваліся ў газеце «Народная воля», мне патэлефанаваў адзін чытач газеты, ураджэнец вёскі Гняздзілава. Ён памятае партызанскага камісара Спірыдона Барздыку і расказаў мне, што той прыкмеціў з гэтай вёскі маладую адзінокую жанчыну і зрабіў яе сваёй сужыцелькай. Трэба адзначыць, што Барздыка з твару выглядаў непрыемна, нават брыдка. Але яна не магла адмовіцца ад такой прапановы — гэта ж партызанскі камісар, ідзе вайна. Невядома, чым бы ўсё закончылася, калі б яна стала супраціўляцца. Барздыка асеў у нашай мясцовасці на нашу бяду. Савецкай уладзе патрэбны былі надзейныя кадры на ўсіх кіруючых пасадах. Сярод мясцовых беларусаў такіх не адшукалася, усе, хто жыў ва ўмовах акупацыі, траплялі пад падазрэнне, ім не было даверу.

Параўняўшыся з намі, Барздыка спыніў сваю брычку. Ён ездзіў, як пан, на брычцы, і стаў крычаць на нас, што мы раскрадальнікі дзяржаўнай маёмасці, што нас чакае Калыма. Ён адабраў у нас цялежку з цэглай і спіхнуў яе з моста на самае глыброкае месца ракі Поні. Пасля гэтага ён нас адпусціў. Мы ішлі дадому з пустымі рукамі. Было крыўдна. Мама плакала, а мне хацелася яму адпомсціць. Я нават уявіў сабе, як кідаюся на яго з кулакамі. Потым мой брат Андрэй нейкім чынам дастаў цялежку з дна ракі.

Наступіла першае верасня 1945 года. У другі клас я пайшоў з хаты дзядзькі Лаўрэна.

37. Гуманітарка

Дзіва, але і ў нашу вёску даходзіла амерыканская гуманітарная дапамога. Аднойчы старшыня калгаса Міша Кузьміч уручыў мне ватоўку, якую зараз бы назвалі курткай. Яна была светла-жоўтага колеру, велікаватая, але цёплая. Я яе насіў некалькі гадоў. Потым брат Андрэй прынёс мне боты. Яны былі карычневага колеру, халявы брызентавыя, а ніз скураны. Некалькі разоў нам даставаліся кардонныя каробкі з харчовымі наборамі. Сярод харчовых прадуктаў, якія мне запомніліся, была бляшанка павідла, бляшанка салёных арэшкаў, 3-кілаграмовая бляшанка гарохавай (а можа, соевай) мукі, яечны парашок, аскарбінавая кіслата і кава ў аднаразовых пакеціках з фальгі. Атрыманне гуманітаркі было радаснай падзеяй.

38. Весці з Манчжурыі

Вайна працягвалася. Мой бацька змагаўся з японцамі ў далёкай Манчжурыі. Мы атрымлівалі ад яго рэдкія лісты. Пасля ўрокаў я наведваўся да дзядзькі Сцяпана, ён выпісваў газету «Советская Белоруссия». У першую чаргу я знаёміўся з паведамленнем «От Советского Информбюро». 3 верасня 1945 года Японія капітулявала. Мы радаваліся, аднак у сярэдзіне верасня атрымалі ліст з Манчжурыі ад незнаёмага нам афіцэра, які паведаміў, што наш бацька загінуў 19 жніўня 1945 года пад горадам Мукдэнам. Праз нейкі час мы атрымалі і «пахавальную».

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)