Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 312 313 314 315 316 317 318 319 320 ... 332
Перейти на страницу:

Вялікіх высілкаў каштавала мне прыўзняцца, устаць на поўны рост. Перад намі рассцілаецца вялікі акіян – і яго жыватворная вільгаць далятае да нас.

Насустрач нам, з-за горкі, павольна падымалася, валочачы ногі па пяску, распэтланая жанчына. У шэрым зрэб’і, з даўгімі чорнымі косамі, – з цяжкасцю трымалася на нагах. Брыла, не бачачы нас. Параўнялася з намі, спынілася. Невідушча паглядзела скрозь нас, – у вачах боль і пакуты, але – не адчай. Ногі акрываўленыя – абутак даўно перастаў быць абуткам, толькі рэшткі ад яго.

– Ты – хто? – спытаў я ў яе. – Як завуць цябе?

– Марыя Магдаліна. А вы?..

– Мы…

– Не гавары, я ведаю. Вы толькі што скінулі з сябе ланцугі Сатаны. А цяпер хочаце дайсці да вады і прахалоды. І я пакінула вір, у які была ўцягнута па сваёй жа віне… З-за спакусы.

– Куды ідзеш ты, Марыя Магдаліна?

– Да Яго. А прыйсці я павінна чыстай, пазбавіўшыся граху. Я вельмі вінаватая перад Ім…

Схіліўшы нізка галаву, паволі пасунулася далей. Мусіць, не шукала прахалоды, як мы, наадварот, уцякала ад яе, – імкнулася зайсці ў бязлюдную пустыню, дзе чалавеку выжыць немагчыма…

Падтрымліваючы адно аднаго, мы працягвалі доўжыць свой шлях. Успаўзлі-ускараскаліся на адзін узгорак-бархан, на другі… Яніна зноў не вытрымала спякоты, страціла прытомнасць, асунулася на распалены пясок.

Не адразу ўбачыў, што перад намі бязмежны акіян.

Яніна ачулася, замутнёным позіркам паглядзела ўдалячынь.

Да акіяна рукой падаць, толькі наблізіцца да яго ў нас не стае сілаў.

– Гэта – падман. Гэта – міраж. І не акіян гэта зусім, таму што ён дрыжыць перад намі, то з’яўляецца, то знікае…

– Няпраўда, мой каханы, гэта выпарэнні даюць карціну міража… Але гэта не міраж…

Мы глядзелі на хвалі, якія адкатваліся ад пясчанага берага і тут жа вярталіся назад, выдоўжвалі рукі, стараючыся прыцягнуць ваду да сябе, – але наблізіць акіян ці наблізіцца самім да яго, не ўдавалася… Хвалі, здавалася, пачыналі ўздымацца вышэй і вышэй, – мусіць, акіян ужо злаваўся, што мы ніяк не можам прыйсці да яго…

Плакалі ад бездапаможнасці, ад свядомасці таго, што нас магло чакаць праз колькі хвілінаў… Нам магла памагчы Марыя Магдаліна, каб звярнуліся да яе, – але цяпер яна была далёка, а паклікаць не было сілаў – горла перахоплівалі сухія спазмы… І ўжо ніводнага слова не прамовіць адно аднаму – хаця б развітацца перад гібеллю, – здзервянеў і перасох язык, губы спрэс у крыві…

– У..а... ай... – шапчу я, просячы, каб уставала мая спадарожніца, – Уста…ай… а…

Сабраўшы апошнія сілы, бяру яе зноў на рукі.

З гары ісці лягчэй, хаця і падаў праз крок разам з ёю. Зноў браў на рукі – і зноў падаў. Ведаючы, што больш падняць яе не змагу, узяў за дзве рукі і пачаў цягнуць… Аказваецца, цягнуць яшчэ цяжэй, чым несці яе на сабе.

Рашыў на хвіліну пакінуць яе, самому дапаўзці да вады, каб легчы ў яе, набрацца сілаў і зноў вярнуцца.

Так і сталася – сіла адразу вярнулася да мяне.

Праз нейкі час прынёс і паклаў Яніну на бераг – у ваду. Застагнала і цяпер ужо расплюшчыла вочы...

– Антон, дзе мы? – спытала ціхім голасам.

– Мы купаемся з табой у акіяне, які я не ведаю, як і называецца... А гэта ўжо, здаецца, пачатак выратавання... Ты адчуваеш нашу свабоду?

Міжволі азірнуўся, паглядзеў туды, адкуль мы прыйшлі. На высокім бархане стаяла Марыя Магдаліна, глядзела, не адрываючыся, на нас. Аказваецца, яна сачыла за намі, думкава зычыла нам выбаўлення ад пакутаў… Значыць, памятала, як падыходзіў да яе і дапамог падняцца, а цяпер яна хоча памагчы падняцца нам.

Прыветна памахала рукой, – развіталася з намі і тут жа растварылася ў нябесным мроіве.

Чайкі кружацца над намі, радасна крычаць, як быццам задаволены, што паказалі нам дарогу да вады...

Яніна пачала змываць з сябе рэшткі пяску, што прыклеіўся да грудзей, атрасаць яго з галавы:

– Паглянь, Антон, зірні на гарызонт! –ускочыла, пачала бегаць па беразе, махаць рукамі. – Антон, на гарызонце карабель!..

Я адмаўляўся глядзець – мяне пакідалі апошнія сілы. Вочы ўжо былі няздольныя зоць што-небудзь бачыць. Ці то іх асляпіла так сонца, ці то я правальваюся ў небыццё...

Тварам падаю у ваду. Тое ўбачыла Яніна. Падбегла да мяне, прыўзняла, выцягнула на бераг.

– Што з табой, любы? Табе блага?

Схіляецца нада мною, дыхае мне ў твар.

– Пі... піць... – шэпчуць мае патрэсканыя да крыві губы. – Пі...

На лоб мне падаюць некалькі кропель. Слёзы? Ці то пайшоў доўгачаканы, збавіцельны дождж? А мо то пырскі ад марскіх хваляў?

Я знікаю, я прападаю, і, здаецца, што ўжо нішто не можа вярнуць мяне да жыцця, – стаміўся, вось-вось спрытомнею...

1 ... 312 313 314 315 316 317 318 319 320 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)