Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 313 314 315 316 317 318 319 320 321 ... 332
Перейти на страницу:

Анёлы ж таксама некалі стамляюцца. Нават і ад кахання...

– Пі… піць…

– Піць, ён хоча піць! – пачуўся радасны жаночы вокліч. – Ён прачнуўся, доктар!

“Дзе я? Што здарылася са мной?!”

12.

Медсястра дакранулася да майго запясця, глядзіць на мяне.

– Зноў цябе нехта ці нешта некуды кліча… Супакоіцца ніяк не можаш?

– Не магу, каханая, не магу… Сам не ведаю, што са мной.

– І куды ж на гэты раз? У космас?

– Не. Покліч крыві – у Аргенціну хачу. Нешта там не дарабіў…

Жанчына паціснула плячыма, не адымаючы рукі ад запясця:

– Ох і летуценнік ты неўтаймаваны… Што ж, ляці, толькі не затрымлівайся там, час ужо вяртацца на грэшную зямлю. Да сябе.

На цямочку я апынуўся ў Паўднёвай Амерыцы – у Аргенціне.

Шчасце мне такое выпала. Творчы конкурс выйграў сярод мастакоў. Пераможцу – пуцёўка. Паездка за мяжу – у любую краіну. Я чамусьці выбраў Аргенціну – апошнім часам усё часцей і часцей гучэла ў памяці мелодыя танга, якое любіла Жана-Жанета.

Я любаваўся залівамі Эль-Рынкан, Сан-Маціяс, Сан-Хорхе, Байя-Грандэ; плыў да горада Санта-Фэ на параходзе “Бакль” (як па нашых Сажы ці Прыпяці) па рацэ Парана, у якую ўпадалі прытокі Парагвая, Рыё-Салада, Уругвая...

Здзівілі мяне, што на тых раўнінах шмат салёных азёраў. А ў Патагонскіх Андах бялелі леднікі. Пуна-дэ-Атакама аказалася прыгожай высокагорнай трапічнай пустыняй.

Уздоўж рэчак Парагвай і Парана – суцэльная балотная расліннасць, – як і ў нас, ў нізіне Прыпяці, пад Мазыром ці Туравам...

Я заходзіў у тэатры, бібліятэкі, музеі, – уражваўся гісторыяй і культурай незнаёмага мне народа. Ашаломлівалі – і паэзія В.Лопеса-і-Планеса – аўтара нацыянальнага гімна, Х.Круса Варэлы, Э.Дэ Лукі. Начамі зачытваўся народнай паэзіяй “Гаўча”. А яе прадстаўнікі Б.Ідальга, І.Аскасубі, Э.Дэль Кампа, Х.Эрнандэс, які напісаў паэму “Марцін Ф’ера” – яна стала нацыянальным здабыткам і эпапеяй гонару нацыі.

Не меней здзівіла і проза. Недасягальная тайна хавалася ў творчасці А.Варэла, Э.Л.Кастра, Л.Гудзіньё Крамера...

Праваднік, ці гід, вадзіў мяне па самых запаветных куточках горада, паказваў, здзіўляў, радуючыся сам, што ўсё ўбачанае бальзамам кладзецца на маё сэрца.

Але найбольш, канечне ж, мяне цікавіў жывапіс.

Выяўленчае мастацтва аргенцінцаў бярэ пачатак яшчэ з часоў набыцця незалежнасці. Мастакі Р.Манвуазен, К.Пельегрыні, С.Бакль сталі піянерамі ў бытавым жанры, пейзажы, партрэце...

Гадзінамі прастайваў каля манументальных роспісаў, прысвечаных гісторыі Аргенціны. Заснавальнікам “новага рэалізму” з’яўляецца А.Берні. Разам з мексіканскім манументалістам Д.А.Сікойрэсам і аргенцінскімі мастакамі Д.Уручуа і Х.К.Канстаньіна яны і стварылі манументалізм...

Пранізвала душу мелодыя “Аргенцінскага танга”. Яна гучэла ўсюды, куды б я ні заходзіў – у кавярнях і рэстаранах, на вуліцы і на параходзе, у гасцініцы і на аўтобусных прыпынках. Яна доўга гучэць будзе ў маёй памяці, калі не ўсё жыццё. Чаму яго так любіла Жанета?

– Пайшлі, Антон, наведаем выстаўку мастакоў, – прапанаваў мне мой сябра Хорхе – мастак новай плыні, нястомны працаўнік – месяцамі не выходзіў са сваёй майстэрні...

– З вялікай ахвотай, – згадзіўся я. – Але куды?

– А куды-небудзь... Наўгад...

Мы з ім аб’ездзілі ўсходнюю частку вострава Вогненная Зямля і астравоў Эстадос. Я зрабіў сотні замалёвак, накідаў... Хорхе не маляваў, ён адпачываў, глядзеў, як я працую, адабральна ківаў галавой.

Буэнас-Айрэс свяціўся, зіхацеў, пераліваўся неонавымі пырскамі. Усюды звінела музыка, ўсміхаліся людзі.

Мы паехалі на ўскраіну горада. Правільней будзе сказаць, туды, куды вёз мяне сябра. Сышлі на апошнім прыпынку. Да мора – сотня крокаў. На прычале, гайдаліся лодкі і лодачкі, яхты і караблі, цесна прытуліўшыся да берага.

Я пільна прыгледзеўся да іх: адзін з караблёў прыцягнуў маю ўвагу. Ён быў вышэй за ўсіх, бялей за ўсіх, велічны і таямнічы.

– Прыгожы ветразнік, – выказаўся я, паказваючы позіркам на аб’ект майго здзіўлення.

– Гэта ўсяго толькі яхта, – паправіў мяне Хорхе.

– Ды не, я кажу пра той, што з трымя мачтамі, з пунсовымі ветразямі – як у творах расійскага пісьменніка Аляксандра Грына.

Ён доўга ўглядаўся ў каланаду караблёў, жмурыўся, прыкрываў даланёй ад сонца вочы.

– Там няма такога... – паціснуў плячыма.

– Выбачай, значыць, я памыліўся, – згадзіўся з ім, таму што не хацеў спрачацца, усё яшчэ не адрываючыся позіркам ад пунсовых ветразяў. – Куды мы далей?

1 ... 313 314 315 316 317 318 319 320 321 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)