Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 134
Перейти на страницу:

Тут трэба патлумачыць — Міша, мой лепшы сябра, быў сынам Сідара Маскалейчыка і маёй хроснай маці Юстыны. З-за імя бацькі ён атрымаў мянушку — Сідарчук. Тое ж самае атрымалася з Сяргеем. Яго прозвішча Кукуля, а Ціт — гэта імя яго бацькі. Ціт быў кепскі гаспадар, яго сям’я жыла бедна. Але пры савецкай уладзе такія людзі былі ў пашане. Я лічыў, што ў нашай вёсцы не было ніводнага камуніста, але вяскоўцы мяне запэўнілі, што Ціт быў камуністам. Партыйнасць яго не ўратавала, яго арыштавала НКУС у 30-х гадах мінулага стагоддзя, адвезлі ў Мінск і там яго сляды зніклі назаўсёды.

Самым спрытным і кемлівым сярод нас быў Віця. Ён прапанаваў схадзіць на балота, паглядзець, ці паспелі журавіны. На балоце нас чакала незвычайная знаходка, мы знайшлі парашут. У Віці быў кішэнны нож, мы парашут разрэзалі на 4 часткі. Нашы маці пашылі з іх блузы, кофты, фіранкі.

31. Другі раз у першы клас

Наступіла 1 верасня 1944 года і я пайшоў у першы клас Нябышынскай сямігадовай школы, пайшоў у першы клас другі раз. Мне споўнілася 10 гадоў. У першым класе мне рабіць было нечага, я ўжо ўмеў лічыць, пісаць і чытаць. Яшчэ да вайны мне бацька купіў дзіцячую кніжку «Казкі дзядзечкі Рымуса». Кніжка была невялікая, 20–25 кароткіх казак, якія лёгка чыталіся і запаміналіся. Да мяне прыходзілі мае аднагодкі, і я для іх чытаў услых. Але ў нашай школе ў першы пасляваенны год былі створаны толькі 1-ы і 4-ы класы. Іншых класаў не было, так распарадзілася вайна. Потым з кожным годам колькасць класаў павялічвалася, і к 1947 году школа была ўкамплектавана.

У школу я пайшоў з шалаша. Не было ні зэдліка, ні стала. Школу размясцілі ў хаце Аляксея Ляўко. Замест парт ён з дошак змайстраваў доўгія сталы і такія ж лавы. На лаве нас умяшчалася 6–8 чалавек. Першакласнікаў налічвалася 25–30 чалавек, а вучняў 4-га класа 10–12 чалавек. На ўвесь наш клас было два ці тры буквары, таму мы карысталіся імі па чарзе. Два класы вучыла адна настаўніца, звалі яе Вера Барысаўна. У 4-м класе таксама былі цяжкасці з падручнікамі. Так, увогуле не было хрэстаматыі па рускай літаратуры. Таму вучні чыталі на ўроках аповесць Леаніда Салаўёва «Иван Никулин — русский матрос». Чыталі па чарзе і ўслых, таму і мы запаміналі змест гэтага твора.

Быў у нас і дырэктар школы па прозвішчы Шылоў. Ён быў дырэктарам нашай школы да вайны і зараз разгарнуў дзейнасць, каб пабудаваць у Нябышыне новую прасторную школу. І ён свайго дасягнуў, будаўніцтва пачалося. Школы яшчэ не было, а мы ўжо па перыметры школьнай тэрыторыі пасадзілі дрэвы, якія растуць там і зараз. Школу пабудавалі. Яе адчынілі на першае верасня 1949 года. Але дырэктар школы Шылоў гэтага не дачакаўся. Яго забілі ў канцы мая 1945 года. Як нам казалі, забойства здзейснілі «зялёныя», ці «лясныя браты» — змагары супраць савецкай улады. Дырэктара пахавалі ў Бягомлі. Мы, школьнікі, у пахаванні не ўдзельнічалі, бо ад нашай вёскі Нябышына да Бягомля 15 км. Аўтобусы ў той час не хадзілі.

У канцы верасня 1944 года пасля ранення вярнуўся з вайны наш сусед Змітра Маскалейчык. Да вайны ён працаваў калгасным шафёрам. Ён разумеў, што да наступлення халадоў пабудаваць хату немагчыма, мала часу, а перазімаваць неяк трэба. Тады ён сабраў больш-менш працаздольных суседзяў і агульнымі намаганнямі за 2–3 дні быў выкапаны катлаван глыбінёй не менш за метр і плошчай 10–12 кв. м. Працавалі з натхненнем усе — і жанчыны і старэйшыя падлеткі, як мой брат Андрэй. Трэба дадаць, што гэтым яны займаліся, адпрацаваўшы ўвесь дзень у калгасе. Яшчэ праз некалькі дзён на гэтым месцы з’явілася зямлянка. Змітра добра ведаў гэтую справу, на вайне яму не аднойчы даводзілася будаваць зямлянкі. У зямлянцы размясцілася некалькі сем’яў, у тым ліку і наша. З шалашом я развітаўся. У зямлянцы было цяплей, не капала зверху, не прадуваў вецер, але па-ранейшаму не было элементарных умоў, каб падрыхтаваць урокі. У такіх жа ўмовах знаходзіліся і дзеці Змітры — Валодзя, мой аднагодка і Валя, малодшая на два гады. Мы разам хадзілі ў першы клас. Спалі ўсе разам на саломе, не распранаючыся. Адным словам, пакуты працягваліся.

Напрыканцы кастрычніка, а можа, на пачатку лістапада, дзядзька Лаўрэн закончыў будаўніцтва сваёй хаты. Гэта была не хата, а хатка, і ўсё ж лепш, чым зямлянка. Дзядзька Лаўрэн прытуліў у сябе некалькі сем’яў, у тым ліку і нашу. Мы спалі на глінабітнай падлозе на саломе, усе былі хранічна прастуджанымі. Асабліва пакутаваў Пеця, сын дзядзькі Лаўрэна. У яго на целе з’явіліся скулы. На дзень салому ўбіралі. Мы па-ранейшаму спалі ў верхнім адзенні. Сподняй бялізны не было, як не было і прасцін. Але для мяне самым галоўным было тое, што ў мяне з’явілася магчымасць рабіць урокі за сталом. Акрамя таго, у хаце была печ, ля якой можна было пагрэцца. Вёска пакрысе будавалася, і хутка ў дзядзькі Лаўрэна засталіся толькі мы. Дзядзька Лаўрэн змайстраваў двухпавярховыя нары — палаці, і больш на падлозе ніхто не спаў. Тая хацінка стаіць і зараз, там дажывала свой век дачка Лаўрэна, мая стрыечная сястра Вера. Яна памёрла ў студзені 2007 года, ей споўнілася 87 гадоў.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)