Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 309 310 311 312 313 314 315 316 317 ... 332
Перейти на страницу:

– Дзякую, сябры мае алкепаўцы, дзякую!

Падняў руку і я:

– Сябры мае! Вы правільна далі сваю ацэнку – Анатас ці Хрыстос падобны на самога сябе, і непадобны. А каб ён быў сапраўды падобны на сябе, мне трэба толькі адзін узмах пэндзля. Я магу тое зрабіць пры вас, калі мне дазволіць капітан нашага “Алкепа”, – прама цяпер.

Усе гулі адно і тое ж слова:

– Да-зволь, да-зво-оооль!..

Анатас паблажліва, паціснуў плячыма:

– Калі ты так хочаш, Антон, то – калі ласка! Дзейнічай! Але ты сам сказаў – адзін узмах.

– Добра. Толькі адзін!

– Яніна, – пашукаў ён позіркам афіцыянтку-памочніцу, – прынясі нашаму паважанаму мастаку ўсё неабходнае...

Яніна паднялася на ўзвышак. Стала побач са мною. Падала мне пэндзлі, чамаданчык з фарбамі. Я дастаў толькі адзін цюбік, на якой напісана – “сажа чорная, апаленая”...

Алкепаў з непадробленай цікаўнасцю назіраў за маімі рухамі і рукамі.

Я выціснуў з цюбіка чорную фарбу, добра перамяшаў. Потым двума пэндзлямі зачарпнуў яе, зафіксаваў рукі ў растапырку так, каб адлегласць паміж імі супадала з шырынёй капелюша на партрэце.

Падышоў да палатна. Нейкі момант углядаўся ў твар капітана, як усё роўна набіраўся рашучасці. Левай рукой садраў з іконы залатое абрамленне і кінуў на падлогу. Партрэт стаў зноў такім, якім я яго і зрабіў.

І... прыставіўшы каланковыя пэндзлі, складзеныя крыжападобна, да капелюша, над брылём – вышэй ілба, – імгненна і рэзка прачырыў уверх дзве чорныя сагнутыя лініі.

Атрымаліся… рогі.

– А цяпер падобны?!? – крыкнуў я ў залу, і рэха паскакала па радах і галовах жыхароў алкепаўскай вязніцы. – Падобны?

Напачатку Анатас нічога не зразумеў, нахмурыўся толькі. Ухапіўся за горла, – як яго нешта нябачнае здушыла. І ў той жа момант, ажыў на яго галаве капялюш. Па ім пачалі поўзаць, адна па адной, шэрыя гадзюкі. І гальштук ажыў, пачаў закручвацца на шыі... Твар ў Анатаса перакрывіўся, счарнеў, пакрыўся чорнай шчэццю, злавесным чырвона-зялёным агнём успыхнулі вочы...

Вялізнымі літарамі я напісаў-падпісаў знізу – ALKEP – ANATAS.

І хутка перавярнуў па гарызанталі партрэт.

І тады чыталіся, ўжо ў адваротным парадку:

– SATANA – PEKLA.

Алкепаў, хістаючыся, рушыў у мой бок. Хапаўся рукой за паветра, каб не ўпасці, стараўся дацягнуцца да шыі, каб схапіць і здушыць маё горла.

Твар яго зрабіўся балотна-іржавым. Потым перакасіўся, пасінеў – і тут жа пачаў пакрывацца чорнай шчэццю, чырвона-зялёна-жоўтым агнём пагрозліва ўспыхнулі вочы… Ён зноў пахіснуўся… Схапіўся за горла, спрабуючы вызваліць вужыную ўдаўку. Але яму не ўдавалася тое зрабіць – пачаў задыхацца.

Падбеглі да мяне Павел і Жана – сталі паміж мной і д’яблам.

І тады я сарваў са сваёй грудзі жоўты шалік. На грудзях успыхнуў, зазіхацеў, пераліваючыся зыркай вясёлкай, срэбны крыжык.

Сатана спыніўся, – як хто нябачны ўдарыў яго па твары і адштурхнуў ад мяне.

Узяўшы маленькі абразок, скіраваў яго на Анатаса. І ён цудадзейна павялічыўся, – ярка, да болю ў вачах, успыхнуў дабрадзейны агонь і асляпіў жыхароў алкепаўскага пекла і самога сатану. Адштурхваў усіх, хто імкнуўся наблізіцца да мяне, забіць. І д’ябал акамянеў, аслупянеў…

Твар яго ўжо не пазнаць, то і не твар ужо быў, а нешта няўцямнае і страшнае: перакошанае, з вылупленымі вачыма, якія выпаўзалі з вачніц… Ногі пачалі слізгаць па мармуровай падлозе – ён, аказваецца, быў ужо без абутку, стаяў на капытах…

Гадзюкі поўзалі па спіне, па твары, па грудзях, абвівалі шыю, – шыпелі, цыкалі атрутнымі джаламі...

Усе паўскоквалі з месцаў, рынуліся на мяне. Напіралі, адпіхваючы адзін аднаго, імкнуліся ў наш бок – махалі кулакамі, пагражалі, імкнучыся знішчыць нас …

Бедлам, хаос пекла ўзмацняўся. Пагрозліва нешта загуло над намі, нейкая вялізная пачвара, апусціўшы галаву, раскрыла вогненную пашчу, прагнучы праглынуць нас, зарычэла пагрозліва і голасна. Можа гэта было тое самае страшыдла, што хацела запалохаць некалі прарока Данііла?

Незлічоная маса пасяленцаў фрэгата напірала мацней і мацней. Але іх націск удавалася стрымліваць Паўлу і Жане. Адкуль у іх была такая сіла і моц, я не ведаў. Мне падалося, што побач з імі стаяў і Хурс. Паміж намі і жыхарамі пекла паўстала высокая празрыстая, ці не са шкла, сцяна.

А звярына аб’явілася цалкам і стала бачнай – шматрукая, шматгаловая. Вочы чырвоныя, клыкі белыя і крывыя. Вось-вось дацягнецца да нас… Але ўдарылася ў празрыстую сцяну, з пашчы вырваўся агонь і адскочыў назад. Не пыса, ні рогі звярыны не маглі прабіць ахоўную агароджу.

Алкепаўцы збіваліся ў кучу, напаўзалі ўжо адзін на аднаго, падымаліся па скалечаных і растаптаных целах, грувасцячыся усё вышэй і вышэй, – хадзілі па акрываўленых галовах. Ніхто не мог вырвацца з гэтай страшнай чавільні… Вялізная чорна-бардовая калюжына распаўзалася па падлозе…

1 ... 309 310 311 312 313 314 315 316 317 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)