Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 310 311 312 313 314 315 316 317 318 ... 332
Перейти на страницу:

Я зноў выставіў паперадзе сябе і крыж, і абразок. Здрыганулася ўсё навокал, захісталася...

А потым стала цёмна-цёмна. Як быццам у пекле нехта адключыў святло. Мы апынуліся ў суцэльнай цемры.

– Яніна, ты дзе?!

– Тут, – ухапілася яна за маю руку, – побач з табой...

Успыхнула ці то маланка, ці то адбылося кароткае замыканне на лініі электраперадачы, – і на момант шыпячай электразваркай асвяціла ўсіх...

А потым і пярун разарваўся ў вышыні, – грымнула, што аж заклала вушы, і белая пуга аднекуль зверху дацягнулася да стала, за якім сядзеў мой заказчык... Загарэліся і стол, і сам сатана... Зашыпеў, як падсмажаны, паваліўся на падлогу, пачаў дрыгаць нагамі, соваць капытамі па мармуровай падлозе… Па наваколлю панёсся невыносны смурод – аж званітавала...

І яшчэ раз ударыў пярун. Яго блакітна-жоўтая страла скіравалася ў залу, у тых, хто нядаўна крычаў незадаволена, махаў кулакамі, пагражаючы сатанінскай карай...

Я прытуліў да сябе Яніну...

Мы абняліся, абвілі, як хмелем адно аднаго рукамі, чакалі развязкі...

– Памажы нам, Божа!

11.

Тое, што адбывалася далей, нельга ні вытлумачыць і растлумачыць. Мы адчувалі адно аднаго, але не ведалі, што з намі адбывалася – жывыя мы хоць ці не.

Нас кружыла, віхурыла, некуды несла з невядомай хуткасцю – мо і шпарчэй за светлавую. Мы не маглі нават расплюшчыць вочы, каб хоць нешта ўбачыць – хоць бы саміх сябе; здранцвелы, акамянелы, невядомы страх скаваў нашы душы, думкі і целы... Не ведалі – ці то мы падалі-апускаліся зноў у апраметную, ці то невядомая сіла падымала нас увысь. І – дзіўна, – адразу перасталі адчуваць страх, – з кожным імгненнем да нас вярталіся палёгка і радасць…

Мусіць, касманаўты адчуваюць нешта падобнае?..

Нешта крычала ля майго вуха Яніна. Крычаў, здаецца, і я. Здагадваліся, спадзяваліся, што перажываем сваё другое нараджэнне, – якое па ліку?

Невядома колькі часу мы кружлялі ў бязважкасці...

Потым адчулі невыносную гарачыню, нават спякоту. Як быццам заляцелі ў мартэнаўскую печ, ці падляцелі да сонца...

Упалі на нешта мяккае і гарачае. Апусціліся плаўна, быццам упалі на рукі Госпада Бога нашага.

І ўжо ведалі: мы ўцяклі з алкепаўскага пекла.

Доўга не расплюшчвалі вачэй, – баяліся ўбачыць перад сабой нешта такое, што б магло прынесці расчараванне...

– Ты жывая, Янінка? – голас у мяне слабы, і таму ціхі, прыглушаны.

– Жывая, – адказала дзяўчына, лежачы неўздалёк ад мяне. – Толькі кружыцца галава і баляць вушы...

– І ў мяне тое ж самае.

Нейкі час маўчым, набіраемся сілаў.

А потым я не вытрымліваю, расплюшчваю вочы.

Мяне асляпляе сонца. Я прыкрыў даланёй вочы і паглядзеў перад сабой.

Аказалася, што мы ляжым на гарачым пяску, і вакол нас, як бачыла вока, – бясконцыя пяскі... Яніна ў некалькіх кроках ад мяне, голая, як маці нарадзіла.

Голым, на маё здзіўленне, быў і я... Гэта нагадвала Эдэм, калі першалюдзі сталі відушчымі. Але мы не елі яблыкаў з забароненай яблыні… І змея не было, які б шаптаў словы спакусы жанчыне… Але і жанчына не была Евай…

“Мы ж згарым пад гэтым няшчадным сонцам, – першае, што падумалася мне, – мы з аднаго пекла перабраліся ў другое...” Але тут жа і абсякаю сябе: “Якое ж гэта пекла, калі няма ў ім ні Станы, ні “Алкепа”? Гэта ж не пекла, хаця і раем назваць не выпадае...”

Але успомніўшы словы айца Георгія пра тое, хто хрысціянін нічога і ніколі не павінен баяцца, парады прарока Данііла, кінутага ў клетку да ільвоў і які застаўся жывы, – супакоіўся.

Лёгенька дакрануўся да пляча маёй спадарожніцы. Яна жмурыцца, закрываючыся даланёй ад сонца. Не ведае яшчэ, што голая, што яе цела абпальваюць сонечныя праменні, і праз якой паўгадзіны мы будзем падобны на чорныя галавешкі...

– О, Божа, Антон, глянь, што за тваёй спіной!

Непадалёк ад нас, у нізінцы, як быццам там працякала нядаўна рака, выстрыкаўся з пяску паржавелы, шэра-чырвоны, а таму і непрыглядны карабель – рэшткі карабля... Праз іржу і шэрань слаба чытаюцца літары – “Аlkep”.

Не, гэта ўжо быў не той паруснік-ветразнік, які прыняў мяне на свой борт сёмага лістапада мінулага стагоддзя. Рэшткі яго, непадобныя ні на што… А гэта азначала, што няма з намі ні Спакусніка, ні створанага ім патойбокавага свету – пекла…

– О, Божа! – зноў ускліквае Яніна. – Антон, дык мы ж з табой, як немаўляты, без адзення... Як на дзікім пляжы, мы – як нудзісты, і загар будзе ў нас з табою – шакаладны. Мы ператворымся ў шакаладкі, якія нельга есці…

1 ... 310 311 312 313 314 315 316 317 318 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)