Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 164
Перейти на страницу:

— Землi Загорскiх нам не па зубах, — падштурхнуў людзей Корчак. — Гэтыя хоць i цiхмяныя, але адчайныя. Так будуць баранiцца — пыл ад нас паляцiць.

Дабрадушны Пятрок Кахно раптам узлаваўся:

— На такіх нападаць — мы табе, Корчак, не сябры, вось што.

— Што, цяляты?

— Цяляты не цяляты, а супроць такіх ісці — душу загубіць. На злых так пойдзем, што нас яшчэ на шворцы трымаць будзе трэба. А добрых — не руш.

— А прыгон?

— Не яны яго завялі

— Прыгон…

— Тфу! Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! Крывёй харкаюць, а вольныя людзі.

Лагодны Андрэй змяніўся з твару. Пяшчотны глыбінны румянец заліў твар.

— І тое праўда, — сказаў раптам Аўтух. — З добрых пачнем, а як за злых возьмемся — то бараніць іх салдат нагоняць.

Бацька здзівіўся. Глянуў на сына нават з нейкай павагаю. І словы Аўтуха прымусілі задумацца нават Корчака.

— Чаго спрачаемся? — упарта сказаў Корчак. — Я не згодзен. Але я і кажу: не па зубах. То з каго?

— З Кроера, — сказаў з дуба Лявон Кахно.

— З яго, — сказаў Пятрок. — з яго, сабакі.

— I тое, — сказаў Корчак. — Я сам казаць не хацеў. Падумалi б: з-за сябе. Згода, Кроер. Яшчэ хто?

— Браніборскі, — сказаў Юллян Лапата.

Аўтух запыхкаў, як вожык.

— Нашто? Ён, кажуць, волю даць хацеў.

— А ты спытаў мужыкоў? — вочы Паківача бліснулі. — Не хочуць яны такой паганай волі, без зямлі.

— Нам, хлопцы, наогул цяжка будзе, — раптам сказаў Іван. — Час трохі не той, — ён сарамяжліва ўсміхнуўся. — Я не баюся, але проста… чуткі гэтыя, што вось-вось волю дадуць. З зямлёю. Каму ахвота, чакаючы на такое, галаву скручваць? Кожная грамада — як крушня каменная. Не зрушыш. Ляжыць на сваім лапіку поля і маўчыць.

Iван нiбы выказаў думку кожнага. Бо ўсе тут баялiся i падсвядома ведалi: вялiкай грамады цяпер не ўзняць. Але i чакаць было горш за смерць.

А Корчак ведаў усё лепш за iншых. Не ўзняць грамаду. Усе чакаюць. Не ўзняць. Хiба што потым, калi воля выйдзе нейкая не такая, якую чакалi.

Але яму было няўсцерп чакаць. Яшчэ i яшчэ чакаць. Як сем год ужо чакаў. Маўчаць. Хавацца i перахоўвацца. Мгчыма, зноў тры-чатыры-сем год.

Не трэба было выказваць ім сваіх думак. І ён з трохі ненатуральнай рашучасцю сказаў:

— Уздымем, не ўздымем. Гэта тады ясна будзе. Не ўздымем, то пачакаем. Пад намі не гарыць. А паспрабаваць трэба. Быдла ўжо мы, а не людзі — вось да чаго давялі. Кроер рабуе. Мусатаў страляе ў людзей… Абароны цёмнаму чалавеку няма. Прыйдзеш у суд — што давядзеш, калі гаворкі іхняй не разумееш?.. Ваўкі. А з ваўкамі — па-воўчы. — І перапыніў самога сябе: — Значыць, вырашылі: Браніборскага… Яшчэ каго?

Запанавала маўчанне.

— Раўбіча, — сказаў раптам Кандрат.

— Ты што? — паспрабаваў быў спыніць брата Андрэй. Але Кандрат павярнуўся да яго і аднымі вуснамі кінуў:

— Маўчы!

Аблічча было такое рэзкае і гнеўнае, што Андрэй змоўк.

— Раўбіча, — паўтарыў Кандрат.

— Нашто? — спытаў нехта.

Над чаўнамі павісла няёмкая маўчанка. Ніхто, акрамя Андрэя, не разумеў, чаму Кандрат Кагут аддае грамадзе, будучаму разгрому і агню, суровага звонку, але памяркоўнага пана Яраша.

Андрэй сядзеў і толькі маліўся сам сабе, каб ніхто не здагадаўся аб прычыне, аб ганьбе Загорскіх. Але ніхто, відаць, нічога не ведаў.

— У Раўбіча можна разжыцца на зброю, — сказаў Кандрат. — Можна і ў іншых багатых радоў, але тыя сцерагуцца.

— Несумленна, — сказаў Пятрок.

— То і памры на сваім сумленні, як страляць пачнуць, — сказаў Кандрат.

— А праўда, — сказаў Аўтух Лапата. — Я не чуў, каб Раўбiч… нешта такое… Але, пэўна, пад добрай скурай — дрэнь.

— Гэта чаму? — спытаў Пятрок.

— Куды дачку… аддае? — сказаў сонны Аўтух. — З кім… парадніцца хоча?

Андрэй пакутліва пачырванеў. Размова ўвесь час скакала вакол небяспечнага: Хаданскі — Раўбічы — прапановы дзядзькаванага брата… Вось-вось…

— Ваўка да ваўка цягне, — змрочна сказаў Корчак. — Згода, пускаем агонь.

Аблічча Кандрата ззяла гнеўнай радасцю.

— Раўбiча, — нiбы не мог адарвацца ад гэтага прозвiшча, паўтарыў ён. — Вужак ганяць сабралiся, а пра гадзюку нiхто не ўспомнiў. Хаданскiх палiць трэба.

— Хіба толькі паліць? — гэта сказаў усмешлівы Лявон з верхавіны дуба.

— Вынішчыць, — сказаў стары Лапата.

— Значыць так, — сказаў Корчак. — Як толькі тут супакояцца — хай нават праз год, — збіраемся і ідзём. Спачатку дзелімся на дзве гурмы. Адна — на Кроера. Другая — на Хаданскіх, адтуль…

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)