Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 164
Перейти на страницу:

У яго будзе самая лепшая і самая прыгожая на свеце жонка.

Сакавіты, добры пошчак салаўёў, здаецца, прымушаў дрыжаць зямлю. Ён быў такі свежы і халодны, гэты пошчак.

— Я, напэўна, вельмі дрэнная…

— Чаму? — спытаў ён.

— Так не робяць, так нельга… я ведаю. Але ты ўсё ж абдымі мяне.

— Я хацеў сказаць табе тое самае… Але я таксама думаў, што так нельга.

Іхнія ўсмешкі былі побач.

Абапершыся на локаць, яна глядзела на яго.

Не па ўзросту магутныя плечы, шырокія, як на грэчаскіх статуях, гладкія грудзі. Дасканалая закінутая галава.

Ён таксама глядзеў. Рукі пяшчотныя і тонкія. Валасы іскарцца. Вочы ў цемры вялікія-вялікія.

Гелена перакладвала хвалістыя пасмы яго валасоў:

— "Ў барвянапёрым шлеме і крылатым…"

— Ты памятаеш? — спытаў ён.

— Вядома.

— І я. Ты была такая… Раптам выйшла, рэючы плашчом, — аж валасы на галаве заварушыліся. Мне тады здавалася, што ты была ўдвая вышэйшая за іншых. Гэта не так, але вочы ў цябе і зараз большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі.

— А цябе я спачатку і не бачыла. Сядзіць нехта пабач са старым панам. І раптам крык. Бог ты мой, які! Аж сорамна стала, што нехта так верыць. Я забылася і глянула… Вежа чамусьці потым нічога мне не сказаў.

— Дзіва што, — усміхнуўся Алесь. — Я нават не заўважаў тады, што гэты семінарыст — аўтар — падвёў да Магілёва… мора.

— Не, не тое. Я глянула i ўбачыла хлапчука — я i сама была дзiця. А потым ты прыйшоў увечары i сказаў, што дзiвы павiнны заўсёды спраўджвацца. I я ўсмiхалася, а потым пакiнула ўсмiхацца.

Ён пацалаваў яе рукi.

— Я вельмі шкадаваў цябе. І гэта шкадаванне было, як любоў. І яшчэ было нешта вышэйшае. Я ад яго і зараз не магу пазбавіцца… Не веру, што ты тут, што мая… Гэта як самае вялікае дзіва.

— Дурнік, я вельмі звычайная.

— Не веру. Мне i зараз здаецца, нiбы ты прыйшла да мяне, а потым запалае заранка — i ты падымешся туды.

— Так i будзе. Толькi не туды, а ў нетры. Дзе нават апоўднi — цень.

— Што такое? — непаразумела спытаў ён.

— Потым… І вось ты прыйшоў… Я зразумела гэта як наканаванне.

Усміхнулася:

— Для іншых досыць банальная гісторыя: былы пан і яго былая актрыса. Але ты ніколі не быў панам. Аніводнай хвіліны.

— Аддзiн вечар. I не панам, а рабом таго, што ты рабiла са мной.

…Салоўка спяваў. Адказвалі яму іншыя.

— Слухай, — сказала яна, і ён не заўважыў за яе вонкава спакойным тонам чагосьці глыбока прыхаванага. — Ты дзівосна чытаеш. Памятаеш, ты чытаў нам аднойчы, калі мы папрасілі, англійскія вершы? Лепшае, што я калі-небудзь чула.

— А, памятаю… "Энабел Лі" Эдгара По.

І паўночны вецер дыхнуў і адняў У мяне Энабел Лі. Але неба анёлы і духі зямлі Да канца не маглi, не маглi Адарваць душу маю і разлучыць З душою Энабел Лі.

Ён абдымаў яе, а недзе за акном цягнулася да зор вампір-трава.

У магіле, дзе край зямлі. Там, ля мора, дзе край зямлі.

— Дзякуй табе, — дзіўным голасам сказала яна.

Яна амаль супакоілася. Яна ўсё ж пачула ад яго словы кахання, хоць і звернутыя да другой.

…У гэтым голасе быў лёгкі акцэнт, з якім гавораць у Дрэгавічах. Трохі дзіцячы акцэнт, які нараджаў мяккае шкадаванне, імкненне абараніць яе.

…Алесь ляжаў на спiне, адчуваючы, што нейкая невядомая сiла вось-вось, вось зараз падыме яго, i ён без адзiнага руху так i паплыве над шатамi дрэў, над кручамi Дняпра. I раптам нешта штурхнула яго, нiбы абарваўшы палёт.

— Чаму ты казала аб нетрах, дзе нават апоўдні — цень?

Яна адчула: прыйшоў час. Больш маўчаць было нельга. З кожнай хвiлiнай яны больш i больш прывязвалiся адно да аднаго. Асаблiва ён. Бо ў яго не было яе думак i яе цвёрдага рашэння.

— Ты не павiнен, — сказала яна. — Не павiнен.

— Я хачу, я кахаю цябе.

— Не мяне, — сказала яна. Табе патрэбна другая. Ты кахаеш яе. Ты яшчэ не разумееш гэтага, але ты кахаеш яе.

— Не, — сказаў ён. — Не.

— Так, — сказала яна. — Гэтая нянавісць — гэта проста ваша маладосць. Неўраўнаважанасць.

— То як жа тады?!.

— Ты хочаш спытаць "нашто"? — яна горка засмяялася. — Табе былi патрэбны вера i сiла… Вялiкая мужнасць i ўпэўненасць. Цвёрдасць. Хлопчык мой, дарагi, — яна лашчыла яго валасы. — Ты дай мне слова… Табе не трэба больш нiколi быць са мной.

— Калі? — урэшце, пад страшнае падзенне сэрца, паверыў ён.

У ягоным голасе жыла халодная роспач.

— Скора, — злітавалася яна. — Я скажу табе.

— І ты магла?..

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)