Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 164
Перейти на страницу:

— Той, хто ад вас ад'ехаў, гэта хто? — спытаў Корчак.

— Загорскі малады, — адказаў Андрэй.

— Гм, — Корчак прыжмурыў вочы. — А з ім?

— Кірдун Халява.

— Шкада, — сказаў Корчак. — Чаго яны тут?

— А што, Дняпро для цябе толькi? — спытаў Кандрат. — Ён ужо трэцi дзень у нас. Нельга было не ўзяць. Вось мы ўчора назнарок стаўную сетку ля трох вербаў паставiлi, а сёння пагналi яго здымаць. Час ёсць… Ты не зыгуй, Корчак, ён чалавек харошы.

— Значыць, паспяшаемя, — сказаў Корчак. — А ты, Кандрат, глядзі. Як на скрут галавы робіш. Каб не пашкадаваў.

Кандрат усміхнуўся аднымі зубамі:

— Ты яшчэ не пануй. Ты мужыкоў не ведаеш. Калі нехта і пойдзе да цябе — ты не задавайся, атаман. Ты з імі — як з братамі. Яны нацярпеліся. Ім новага пана, ды яшчэ з хамаў — не трэба.

— Што вярзеш? — спытаў ваўкаваты Юллян.

— А тое, што твая спіна, відаць, па новым сядле плача, Юллян. Не дай бог з хама — пан, а дзярма — пірог.

Паківач нечакана згадзіўся:

— Я табе гэта, Корчак, сем год назад казаў.

Корчак стрымаўся.

— Добра. Пагарачыўся я.

— I я кажу, — сказаў Кандрат. — А станеш гарачыцца — справы не будзе. Непамысна табе — нiхто не трымае. Адварочвай ды вяслуй ваду. А хочаш застацца — нас паважай. Мы табе сябры, а не парабкi. Прыгон — ён на ўсiх ляжыць. Таму i наважылiся бунтаваць.

Корчак засмяяўся.

— Ну, до, до. Сам разумею. Мужыкі-і. Адна мы кроў. На адной вадзе замешаныя. — І ён паказаў на бязмежную палавень: — На ягонай вось.

— Расказвай, — кінуў Кандрат.

— Я некаторым панкам пад Дошчыцай учыніў-такі, — сказаў Корчак. — Ноч на чыстую пятніцу. Два маёнткі спалілі хлопцы…

— Замест божых свечак ды паходняў, — са змрочнай весялосцю сказаў Цыпрук Лапата. — Ды што з таго? Гэта сто вёрст Дняпром. Да нас і дымком не патыхнула.

— Цяпер вас тут чакаюць, — буркнуў ваўкаваты Юллян Лапата. — Чаго вас туды панесла, калi ворагi — тут. Кроер — тут. Мусатаў — тут. Патаўпешкi гэтыя, Таркайлы — тут.

Бацька іранічна глядзеў на сына:

— Не думаў я, што ты такі. Ведаў, што дурань, але што такі-і…

— Бацька кажа праўду, Юллян, — сказаў Корчак. — Адсюль пачынаць — канцы былi б. Кроер дачуўся. Ён з восенi сотню чаркесаў у маёнтку трымае. Без крывi не абышлося б… Ды яшчэ ў наваколле блакiтных нагналi, салдат, жандармаў. Атрымлiваецца, ты мяне на смерць запрашаеш, а морда такая — нiбы на чарку.

— Асёл, — сказаў Янук.

І асекся. Аўтух паклаў яму на плячо далонь, сціснуў.

— Не вякай… наша справа… малая. Слухай… вось.

Непрыемныя людзі былі Лапаты. Андрэй і Кандрат, пераглянуўшыся, зразумелі, што падумалі адно і тое ж.

— Яны нас тут чакаюць, — сказаў Корчак. — А я іду ў другое месца. Куды — пачуеце. Вы астаяцеся. Перадавайце мне весткі. Людзей рыхтуйце, хто захоча. Ты, Аўтух, адразу, як толькі даведаешся, што салдатні паменела, — да мяне. Я тады скора прыйду! Ну, хто з вас тады са мной пойдзе?.. Лапаты — гэта ясна. А хто з Кахноў?

— Я, — нечакана адказаў з верхавіны дуба галавасты Лявон. — Вы там цішэй. Па вадзе далёка чуваць.

— Добра, — сцішыўся Корчак. — Яшчэ. Смялей, хлопцы. Памагаць-то вы тут усе памагалі. І жэрці збіралі… і порах… і хавалі, калі трэба. А вось пайсці разам, калі прыйду? Калі сыраядцаў гэтых трэсці будзем?

— Бадай, я, — сказаў Іван.

Кандрат і Андрэй пераглянуліся. Іван быў любімы Галінчын брат.

— І я, — сказаў Пятрок Кахно. — Я — з Лявонам.

— А вы?

— Мы — не, — адказаў за сябе і Цыпрука Макар. — Не выпадае. Зямлю тады каму араць?

— Як хочаце, — сказаў Корчак. — Праспіцё толькі царства нябеснае.

Чорныя пранізлівыя вочы сустрэліся з вачыма Кагутоў:

— А вы?

Кандрат зірнуў на Івана, і той зухавата падміргнуў яму.

— Што ж, — уздыхнуў Кандрат, — бадай што, і мы. Чаго тут. Бунт дык бунт. Кожны год бунты.

Прыдняпроўе сапраўды бунтавала часта.

— Добра, — сказаў Корчак.

— Ты не злуй, — сказаў Цыпрук Кахно. — Мы не даносчыкі. Дапамагацьмем.

— І на тым дзякуй, — схіліўся Паківач. — Вольнаму воля.

— Ты абяцаў Даньку-пастуха прывесці, — сказаў Кандрату Корчак. — Што там?

— Не спакушаецца, кажа: лухта ўсё. Што мне, кажа, дзевак мала ці ежы? Кормяць, кажа, людзі і ў торбу кладуць, і на зіму даюць.

Кандрат так перадражніў Данькаву інтанацыю і міну, што ўсе зарагаталі.

— До, — раптам сказаў Корчак. — Цяпер, хлопцы-казакi, кажыце, каго тут перш за ўсё палiць будзем, калi прыйду.

Усе трохі прымоўклі. Адно — бунтаваць "недзе там", а зусім іншае — у наваколлі, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Адна справа — пускаць чырвонага будзіміра недзе пад Дошчыцай, а другая — выракаць на "агонь і паток" людзей, якіх ведалі.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)