Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 229
Перейти на страницу:

Маладыя ў войску, тым болей на фронце, былі пад узьдзеяньнем магіі зброі, асабліва стралковай. Нашыя „драгункі“ (ня кажучы ўжо пра „СВТ“) нікому не падабаліся. Кожны баец пры выпадку наравіў замяніць гэтую даўжэзную няўклюду на які карабін ці трафэйную нямецкую. Таксама як і аўтамат ППШ — праслаўлены (як і ўся нашая зброя, прапагандай) ды няўклюдны. Канешне, нямецкі шмайсэр» быў ва ўсіх адносінах лепшы, але яго трэба было «дастаць». Як і патроны да яго. Зноў жа, на тую замену дужа коса глядзела начальства, магло ўгледзець у тым палітыку. Прасьцей было зь пісталетамі — ня так кідаліся ў вочы. Я першай парой абыходзіўся без ТТ, які належаў [па званьні], але які не далі, у пяхоце меў ППШ, таго было даволі. Але пасьля набыў «парабэлум», які доўга ў мяне быў на дзязе. Праўда, як сталі ў абарону ў Малдавіі, ня стала нямецкіх патронаў, дык я, калі была патрэба, страляў зь яго нашымі, ад ППШ — яны падыходзілі, хаця білі карацей, чым нямецкія. Пасьля атрымаў ТТ, а «парабэлум» замяніў на «Вальтэр» — так і хадзіў з двума пісталетамі на дзязе. Толькі ў шпіталі застаўся бяз зброі, за што ледзьве ня трапіў пад расстрэл заградатраду на Дунайскай пераправе ў Венгрыі.

Страляць зь пісталета ў жывога немца, на шчасьце, не давялося, у аўтаматчыках страляў з аўтамата — на адлегласьці, па тых, што ўцякалі, аднойчы — што атакавалі. Быў бой у траншэях, які апісаны мной у «Яго батальёне», але там болей за ППШ ішлі ў ход гранаты — свае «лімонкі» і нямецкія «яйкі».

16. Барсучэнь

Вясной баі скрозь прыціхлі, фронт стаў у абарону. Пасьля таго, як мы ня надта ўдала аддзяжурылі на ПНП, мяне выклікаюць у штаб палку і ставяць новую задачу: з групай салдатаў (12 чалавек) паехаць у прыфрантавую вёску Барсучэнь і заўтра ж выселіць зь яе ўсё насельніцтва. Сяляне могуць з сабой узяць тое, што ўлезе на воз. Другі раз нельга. Зразумела? Iспалняйце…

Пайшоў з салдатамі шукаць тыя Барсучэні. Аказалася, за пагорачкам, кілямэтрА праз паўтаpa ад перадавой. Знайшоў старшыню сельсавету, растлумачыў задачу. Памочнікам у мяне быў старшына Ганчарэнка, былы бухгалтар з-пад Віньніцы. Сяляне асабліва не пярэчылі, — трэба дык трэба: вайна ж. Хто ведае, што тут задумалі гэтыя рускія разам зь немцамі, якія за бугром? Пагрузілі на свае куруцы дзяцей, пасьцелі, паклалі колькі мяхоў кукурузы і паехалі, як было загадана, на пятнаццаць кілямэтраў у тыл. Мы таксама, як было загадана, у абодвух канцах вуліцы збудавалі з жэрдак шлягбаўмы, паставілі вартавых. Выбраўшы лепшую хату, я вугалем напісаў на белай сьцяне «камэндатура».

Пачалася новая, тылавая служба ў да часу абязьлюдзелай вёсцы. Галоўны сэнс тае службы, як пасьля зразумеў, палягаў у тым, каб ня даць сялянам карыстацца ўласным харчам, бо той харч канфіскоўваўся дзеля патрэбаў фронту. Неўзабаве ў сяло прыехалі нейкія тылавыя часьці, штаб армейскага інжынэрнага батальёну, яшчэ нехта. Пачалі гаспадарыць, грузіць на машыны ўсё, што засталося з прадуктаў, — галоўным чынам кукурузу, збожжа, муку. У Малдавіі на гэты конт — ня тое, што на Украіне, правізіі хапала. У кожнай гаспадарцы быў хлеб, нават белы, быў сыр, сушаныя фрукты, алей, малако. Калгасы малдаванаў абрабаваць не пасьпелі, цяпер законна рабавалі войскі, якім з тылу перасталі вазіць правізію. Увесь вайсковы транспарт быў заняты падвозам боепрыпасаў — рыхтаваўся «бросок на Балканы». Высялялася шырачэзная 15-кілямэтровая паласа па ўсёй Малдавіі. Але ж заставалася віно, якое таксама было ў кожнага гаспадара, і яго нельга было ўзяць на адну фурманку. Віно закопвалі. Ды наіўныя былі тыя малдаване — хіба ад савецкага салдата можна было штосьці схаваць? Тым болей віно? У кожнага салдата пры вінтоўцы быў шомпал, які выдатна выконваў ролю «вінашукальніка». Празь якіх дзён дзесяць раскапалі і выпілі ўсё. Часам між п’янымі салдатамі ўзьнікалі бойкі і нават перастрэлкі, за віно і за хаты таксама. Гэта калі адны часьці яшчэ ня зьехалі, а іншыя прыехалі і патрабуюць жытла. Часта прыяжджала палкавое начальства — пракантраляваць і выпіць таксама, пакуль яшчэ было што.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)