Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 164
Перейти на страницу:

Ён раптам убачыў, што яе туфлікі таксама цёмныя ад расы. Працягнуў руку — гэта здавалася яму натуральным — і дакрануўся пальцамі да ступні.

— І вы яшчэ смееце даваць мне парады? Ану вазьміце назад свае пантофлі.

— Я да агню.

Алесь пашукаў вычыма і ўбачыў на кіліме чорна-чырвоны плед.

— Прыпадыміце ногі… Вось так… І так…

Ён узняў вочы, і яны сустрэліся з яе вачыма. Большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі, яны ўважліва, нібы ўпершыню бачылі, глядзелі на яго.

Чырвань плесканулася па ягоных шчоках. Ён зразумеў, што зрабiў нешта такое, пасля чаго нi яму, нi ёй нельга будзе нават здалёк зiрнуць адно на аднаго, а не тое што гаварыць, як усе астатнiя людзi.

Яна ўзяла яго руку.

— Што з вамі здарылася? Што?

Ёй дорага каштавалі гэтыя словы і гэты рух. Сэрца падала. Але яна бачыла гэтую пакутную чырвань і тое, як ён потым збялеў.

— Не ведаю, — сказаў ён.

Яго сапраўды калаціла.

Прыклала нерухомыя вусны да яго лоба.

— Нічога. Гэта проста ад цеплыні выходзіць холад.

Рука хлопца ляжала ў руцэ жанчыны. Ён асмеліўся і, працягнуўшы другую руку, узяў далоньку і схаваў яе ў сваіх далонях.

— Глупства, — сказаў ён. — У мяне ў вёсцы была вавёрка. Калі, бывала, зробіш з далоняў "хатку" з круглым уваходам, то яна адразу залезе туды, накрыецца хвастом і спіць. Вось так і зараз.

Яна паварушыла вялікім пальцам схаванай далонькі.

— Вось і хвост… Сапраўды, глупства.

— Вядома, глупства.

Скакаў агонь. Чырвоныя водбліскі бегалі па яе абліччы. Яно было бледнае, з пяшчотнай і дзівосна гожай скурай.

— Добра? — спытала яна.

— Добра, — сказаў ён.

— То навошта было ісці ў ноч? Чалавеку нельга быць аднаму.

— Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага. І я не маю права на паблажлівасць людзей.

— Чаму?

— Я сёння забіў двух чалавек… Ці то я не забіў… Але я ўявіў сабе, як гэта буду рабіць.

— Такое злачынства ёсць у кожнага.

— Хіба? І ў вас?

— Вядома. Памятаеце, як мы на масленай зрабілі гулянку ў "дзікай зале"? Акторы і вы. Памятаеце, крылы былі вакол, і лікі, і жэсты пакоры і гневу?

— Памятаю, — сказаў Алесь.

— І песні памятаеце?

Гукі "Каханага" ўзніклі ў вушах Алеся. Клікалі і як быццам абяцалі нешта галасы. І ён зноў плакаў ля ног гранітнай фіванскай малпы: "Божа, аддалі ад мяне".

— Памятаю, — збялеў ён.

— Ну вось. Я разумела тады. Яны таксама зрабілі нешта накшталт забойства.

— Вы не спявалі, — сказаў ён.

— Я не спявала.

— Я не магу ненавідзець, — сказаў ён. — Не магу забіваць. Не магу, каб свет быў як здзек. Не магу, каб холад. Я хачу, каб між людзьмі заўсёды было… вось так.

— Так будзе, — сказала яна.

— Калі?

— Хіба я знаю калі? Напэўна тады, калі вось гэтыя старыя дачакаюцца дзяцей. Усіх. Тых, што забылі і што здрадзілі, і тых, што ў кайданах, і забітых. І, галоўнае, тых, што кожны дзень рабілі для другога хоць маленькае дзіва. Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў.

Ён схіліўся і прынік галавою да яе рук.

Яна ціха ўстала, падышла да акна і расчыніла яго. У пакой уварваўся салаўіны пошчак.

Потым яна села зноў на сваё месца. З птушынай песняй нібы ўладна ўвайшло сюды, у ціхі пакой, тое, што ён пакінуў на беразе сажалкі: гартанны крык леляка, ап'яненне хмызоў і прыгажось, падобная на здзек.

Ён узняў на яе вочы i ўсё зразумеў.

— Не ідзі, — сказала яна глуха. — Застанься… Калі ласка, хутчэй, хутчэй пацалуй мяне.

Несцерпна калацілася сэрца. Яго ўдары былі, як грозныя ўдары молата. Распасцёрты на спіне, як зрынуты нечым магутным і пагрозлівым, ён бачыў праз адчыненыя дзверы зыркае полымя каміна — і гэта было як быццам яго збіраюцца катаваць агнём.

Полымя. Полымя. Жарынкі ў каміне нібы хутка мяняюцца месцамі. З акна плыве сіняя халаднаватая ноч. У ёй водар лістоты і вільготны пах ставоў, вада якіх настоена на вярбовай кары, карчах і водарасцях.

Але ўсё гэта пакрывае, глушыць утрапёны салаўіны гром. Нібы толькі адна, апошняя ноч засталася ім для песняў і жыцця.

Расплываецца, адыходзіць некуды сляпая нянавісь. З кожным ударам сэрца расце і запаланяе істоту холад, замілаванне, чысціня і боль. І яшчэ вялікі, да самага краю зямлі, і злітны, нібы з аднаго сэрца, посвіст маленькіх птушак у вільготных хмызах.

Залатая галавешка ўпала ў каміне, узняўшы полымя і рассыпаўшы іскры. У яе святле ён убачыў доўгія іскрыстыя валасы і вочы, якія зараз былі толькі чорныя і глядзелі на яго, нібы просячы літасці і адначасова адмаўляючыся ад яе.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)